Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
11 "А" беларуская літаратура:
Тэма: Маштабнасць характараў Петрака і Сцепаніды - галоўных герояў аповесці "Знак бяды" В. Быкава
Заданні на ўроку:
пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытак:
* вуснае паведамленне "Бацькі В. Быкава" (для падрыхтоўкі карыстаемся аўтабіяграфічным творам "Доўгая дарога дадому", раздзел "Бацькі.Школа.Кублічы")
праглядзіце відэафрагмент з фільма "Знак бяды" М. Пташука, на яго падставе дайце характарыстыку галоўным героям:
намалюйце ў сшытак табліцу для характарыстыкі галоўных герояў:
выберыце з прапанаваных характарыстык толькі тыя, якія падыходзяць да вобраза Сцепаніды:
выберыце з прапанаваных характарыстык толькі тыя, якія падыходзяць да вобраза Петрака:
праглядзіце відэафрагменты з фільма "Знак бяды" М. Пташука, якія адлюстроўваюць апошнія хвіліны жыцця галоўных герояў, знішчаных фізічна, але маральна нязломленых:
Дамашняе заданне: -
11 "А" беларуская літаратура:
Тэма: Вобразы здраднікаў у аповесці "Знак бяды" В. Быкава
Заданні на ўроку:
З якімі героямі, акрамя сям'і Багацькаў мы сустракаемся ў аповесці?
Праглядзіце фрагменты з фільма "Знак бяды" М. Пташука і скажыце, як паказаны фашысты ў аповесці?
З немцамі ўсё зразумела. Гэта ворагі, яны прыйшлі з вайной на нашу зямлю, яны прыйшлі рабаваць, забіваць, здзеквацца, знішчаць усё вакол сябе, яны выконваюць загад фюрэра. А паліцаі? Хто гэта такія?
*вуснае паведамленне "Калабаранты ў перыяд нямецкай акупацыі Беларусі"
Як вы разумееце паняцце "здрада"?
Абмеркаванне вобразаў здраднікаў (Зміцер Гуж, Патап Каландзёнак, Антось Недасека)
Праглядзіце фрагменты з фільма "Знак бяды" М. Пташука (гутарка Гужа са Сцепанідай) і паспрабуйце сфармуляваць тры асноўныя прычыны, па якіх аднавяскоўцы Багацькаў сталі здраднікамі, паліцаямі:
Ці можаце вы апраўдаць здраднікаў з аповесці В. Быкава?
Дамашняе заданне: паразважаць над сэнсам сімвалаў у аповесці:
мёртвая птушка
смерць пастушка Янкі
смерць Адольфа Яхімоўскага
грошы, пазычаныя ў старшыні ўрада
мост паміж хутарам і мястэчкам
знясіленая кабылка
гара Галгофа
крыж на Галгофе
маладая тоненькая ліпка на месцы былой сядзібы Багацькаў
старая скалечаная ліпа на хутары
сон Сцепаніды
скрыпка Петрака
калодзеж Сцепаніды і Петрака
забойства каровы Бабоўкі
бомба
палаючая хата;
паўтарыць звесткі пра жыццёвы і творчы шлях В. Быкава;
*вуснае паведамленне "Гара Галгофа"
Кантрольнае сачыненне пішам 14.12.2021
Comments