top of page
Поиск

04.10.2022

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Колас. "Ручэй"

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, пагартаўшы слайды і зрабіўшы наступныя запісы ў сшытку:

  • пазнаёміцца з вершам "Ручэй” Я. Коласа на с. 25

  • Колькі строф уключае ў сябе верш “Ручэй”?

  • Знайдзіце рыфмы ў вершаваных радках.

  • Прачытайце выразна верш уголас, прастукаўшы пры гэтым рытм.

  • Знайдзіце і выпішыце мастацка-вобразныя сродкі, пры дапамозе якіх аўтар стварае непаўторную карціну прыроды (праверыць сябе можна тут)

  • праслухаць песню “Ручэй” у выкананні ВІА “Беларускія песняры”

  • Скласці верш па зададзенай рыфме (бурымэ):

__________________________________лясны

__________________________________ручаёк

__________________________________не мог

__________________________________уначы


Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш Я. Коласа “Ручэй” (пытанне 10 на с. 27), пытанне 7 на с. 27 (QR-код)

Увага! Пры падрыхтоўцы паспрабуйце запісаць уласнае чытанне на дыктафон, праслухайце і прааналізуйце сваё выканальніцкае майстэрства, зрабіце адпаведныя высновы і паспрабуйце яшчэ раз прачытаць твор, ужо з улікам заўважаных і выпраўленых недахопаў.

 

9 "Б" беларуская мова:

Тэма: Пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую

Заданні на ўроку:

  • аформіць запісы ў рабочым сшытку:

Чацвёртага кастрычніка

Пераклад

Родная мова

УВАГА! Пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь" Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.ttdictionary.rusblr&hl=ru


Імкніцеся перакладаць тэкст пафразава і САМАСТОЙНА, звяртайцеся да слоўніка толькі за пэўнымі словамі! Колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў рускім тэксце = колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў беларускім тэксце.

Дамашняе заданне: § 9, пр. 59, пытанні на с. 47 (вусна)


 

7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/view880999

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

Дамашняе заданне: § 10, 11, 12, пр. 60, 63, 68

 

8 "Б" беларуская мова:

эма: Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 69

  • выпісаць з наступных сказаў усе магчымыя словазлучэнні, указаць від падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні:

1. Зялёнай сцяной абступілі возера векавыя дубы.

2. Плывуць насустрач сонечнай вясне па рэках белыя крыгі.

3. Вясновы лес пасля дажджу дыхаў тонкай цеплынёй.

  • пр. 71

  • зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 55-56, запоўніць картку для даведніка (праверыць сябе можна тут):

  • пр. 74

Дамашняе заданне: § 9, с. 55, 56, пр. 76, вывучыць картку з перакладам

128 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

23.09.2022

21.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page