Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "А" беларуская мова:
Тэма: Род назоўнікаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 176
пр. 177 (вусна)
пазнаёміцца з новым матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пазнаёміцца са спісам назоўнікаў агульнага роду, паспрабаваць вусна патлумачыць іх сэнс: https://docs.google.com/document/d/1M5Kzo9q5feh20dsSTNJkNUUk-F0L8YZGLrxRYt5wBBo/edit?usp=sharing
размеркаваць наступныя словы ў чатыры слупкі:
сонца, ноч, сірата, свет, назола, насенне, сястра,
манюка, сястра, снег, гутарка, малако, дзень
да назоўнікаў з папярэдняга задання падбярыце прыметнікі і запішыце атрыманыя словазлучэнні
вусна вызначце род наступных назоўнікаў: аграном, дызайнер, дырэктар, урач, сакратар. Ці могуць жанчыны займаць гэтыя пасады і мець такія прафесіі?
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 84, зрабіць наступныя запісы ў даведніку:
спісаць сказы, устаўляючы неабходныя літары ў канчатках:
1. Малад.. дызайнер Ганна Максімаўна распрацава.. новы праект інтэр’еру.
2. У канцы ўрока ў клас зайш... строг.. завуч Ніна Фёдараўна.
3. Галоўн.. ўрач Краўцоў Віктар падпіса... пропуск.
4. У наш калгас прыйш... нов.. аграном Пятрова Васіліна.
5. Доўгі час школай кірава... разважлів.. дырэктар Осіпаў Дзмітрый Васільевіч.
Дамашняе заданне: § 28, пр. 178, выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=parpyt4h320
6 "А" беларуская літаратура:
Тэма: З. Бядуля "Зямля"
Заданні на ўроку:
праглядзець відэаролік:
выканаць крыжаванку:
прачытаць твор "Зямля" на с. 105-106
праца па пытаннях 1-4 на с. 106
зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартайце слайды):
Дамашняе заданне: напісаць замалёўку "Мая любімая пара года"
9 "Г" беларуская літаратура:
Тэма: В. Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта"
Заданні на ўроку:
*выступленне падрыхтаванага вучня "Жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча"
праглядзець наступны відэаролік:
пазнаёміцца з матэрыялам на с. 82 вучэбнага дапаможніка
Дамашняе заданне: перачытаць п'есу "Пінская шляхта" В. Дуніна-Марцінкевіча, ведаць змест; аўдыёспектакль можна праслухаць тут: https://drive.google.com/file/d/1OjKdrqWq2NIn-rvLven5ruZcTbx6KtCV/view?usp=sharing
7 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: М. Багдановіч "Маёвая песня"
Заданні на ўроку:
напісанне самастойнай работы па тэме "Асновы вершаскладання": https://docs.google.com/forms/d/1E5oTCmlkBzPPy8u6Sb2wGw3wfn-4nz9CQRMAGnu_3dQ/edit?usp=sharing
праверка дадатковага дамашняга задання: *бурымэ на тэму “Зіма”:
...........................................ногі
..............................на хвілінку
....................................з дарогі,
.................................на ялінку.
праслухоўванне верша "Маёвая песня" М. Багдановіча ў выкананні мастакоў слова: https://drive.google.com/file/d/1d1xYo552w9XK8puoCnZGDaO9Kg6c2F_9/view?usp=sharing
праца па пытаннях:
Карціны якой пары года паўстаюць перад намі пры праслухоўванні верша?
Знайдзіце і выпішыце эпітэты
Выпішыце словы, якія перадаюць гукі вясны
Якія колеры пераважаюць у карцінах вясны, створанай М. Багдановічам?
А для якога віда мастацтва сродкам з’яўляюцца фарбы?
Праца з ілюстрацыяй на с.54. Што, на вашу думку, яднае твор жывапісу і верш М. Багдановіча?
Які вобраз з’яўляецца цэнтральным сімвалам у вершы?
А што ён сімвалізуе?
Чаму ў вершы гучыць пэўны сум?
Выпішыце ў сшытак першы радок з верша і вызначце вершаванага памера (пагартайце слайды):
Па-над белым пухам вiшняў
праслухаць музычную кампазіцыю ў выкананні Т. Грыневіч:
Дамашняе заданне: вывучыць верш М.Багдановіча “Маёвая песня” на памяць + заданне 8 на с. 55 (QR-код): http://learningapps.org/watch?v=p48kjvkfc01
Comentários