top of page
Поиск

30.09.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Обновлено: 4 окт. 2022 г.

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская мова:

Тэма: Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы

Заданні на ўроку:

  • выканаць наступнае заданне:

Дамашняе заданне: § 10, 11, 12, пр. 60, 63, 68

 

8 "Б" беларуская мова:

Тэма: Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 69

  • выпісаць з наступных сказаў усе магчымыя словазлучэнні, указаць від падпарадкавальнай сувязі слоў у словазлучэнні:

1. Зялёнай сцяной абступілі возера векавыя дубы.

2. Плывуць насустрач сонечнай вясне па рэках белыя крыгі.

3. Вясновы лес пасля дажджу дыхаў тонкай цеплынёй.

  • пр. 71

  • зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 55-56, запоўніць картку для даведніка (праверыць сябе можна тут):

  • пр. 74

Дамашняе заданне: § 9, с. 55, 56, пр. 76

 

7 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Купала. Паэма "Курган"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: мастацкае расказванне на памяць урыўка з паэмы "Курган"

  • пытанне 19 на с. 21 (знайсці на Google-картах дадзены аб'ект):

Дамашняе заданне: прачытаць с. 23-25 вучэбнага дапаможніка, адказаць на пытанні 1-4 на с. 25

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Чаргаванне зычных і галосных у аснове

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 85

  • пр. 85

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 90, 92, 94

Дамашняе заданне: § 15, пр. 93, мець пры сабе на ўроку руска-беларускі слоўнік або спампаваць адзін з дадаткаў на мабільны тэлефон:

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Міфалагічныя істоты (духі)

Заданні на ўроку:

Дамашняе заданне: прачытаць с. 37-42, падрыхтаваць вусныя паведамлені пра духаў (Палявік, Вадзянік, Дамавік, Лясун, Ваўкалак), вывучыць запісы ў сшытку

* самастойна знайсці інфармацыю пра іншых духаў па-за межамі падручніка з абавязковай ілюстрацыяй (малюнкам) (гл. заданне 3, с. 43), можна выбраць з гэтага спіса:

! Больш цікавай інфармацыі пра беларускія міфалагічныя істоты можна паглядзець тут

 

8 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Беларускія народныя песні

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: адказаць на наступныя пытанні:

  1. Праз што паказваецца жыццё чалавека ў лірычных творах?

  2. Што старажытныя грэкі называлі словам “лірыкос”?

  3. Ці маюць лірычныя творы сюжэт?

  4. Якой мовай часцей за ўсё пішуцца лірычныя творы?

  5. На якія чатыры асноўныя тэматычныя групы (віды) падзяляецца лірыка?

  6. Як называюцца яшчэ адны віды твораў, на якія падзяляецца лірыка?

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, пагартаўшы слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытак:

  • пазнаёміцца з беларускімі фолк-гуртамі:

Гурт ZNICH заснаваны ў 1996 годзе. З'яўляецца адным з родапачынальнікаў беларускай галіны накірунку фолк-металу. Выкарыстанне аўтэнтычных інструментаў, спалучэнне традыцыйных вакальных прыёмаў і моцнага гроўлінга выгадна адрознівае гурт ад шматлікіх прадстаўнікоў гэтага стылю. Пачуўшы ZNICH аднойчы, зблытаць яго з кімсьці іншым немагчыма.На цікавы роздум наводзіць народная песня "Ой над ракою"— у 2019 годзе выйшла прэм'ера песні фолк-метал гурта "Znich" разам з гуртом "Рутвіца":

Дамашняе заданне: выразнае чытанне песен с. 56-58, вывучыць запісы ў сшытку

*даць азначэнне жанрам лірыкі, для гэтага можна звярнуцца да слоўніка:




59 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page