29.09.2020
- Ольга Виноградова
- 29 сент. 2020 г.
- 2 мин. чтения
Обновлено: 30 сент. 2020 г.
Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы
Заданні на ўроку:
праверка д/з: пр. 47, 48
НА АДЗНАКУ (да 8.20 29.09.2020):
Спісаць, устаўляючы і ПАДКРЭСЛІВАЮЧЫ прапушчаныя літары,
расстаўляючы і ПАДКРЭСЛІВАЮЧЫ неабходныя знакі прыпынку,
адной рыскай падкрэсліць інфінітывы:
1. Каб дасканала вывучыць лес, мала толькі х..дзіць па ім і гл..дзець.
2. Трэба умець наз..раць умець бачыць.
3. (Н..)найсці дараж..й мне нічога за цябе мой абветраны край.
4. Як хацелася мне досвіткам паехаць (у,ў) лес разам (с,з) бацькам і братам!
5. Мовай паэзіі хоча(ц,цц)а мне гаварыць пра лес і яго дары.
правіла на с. 38-40, пазнаёміцца з новым матэрыялам (у класе), зрабіць запісы ў даведніку (дома), можна спампаваць і раздрукаваць:


выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=phm0hv3w320
пр. 60
правіла на с. 41, пазнаёміцца з новым матэрыялам (у класе), зрабіць запісы ў даведніку (дома), можна спампаваць і раздрукаваць:

выканаць інтэрактыўнае заднне: https://learningapps.org/1570897
пр. 63
правіла на с. 43, пазнаёміцца з новым матэрыялам (у класе), зрабіць запісы ў даведніку (дома), можна спампаваць і раздрукаваць:

выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/880999
пр. 67
Дамашняе заданне: § 10,11,12, пр. 65, 68; вывучыць запісы ў даведніку
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Суфікс як значымая частка слова
Заданні на ўроку:
праверка д/з: пр. 81
пр. 78, 79
пазнаёміцца з правілам на с. 39 (у класе), зрабіць наступны запіс у даведнік (дома):

падабраць да слова грыб аднакаранёвыя словы, вызначыць у іх карані і суфіксы;
пр. 83, 84
размеркаваць у два слупкі словы ў залежнасці ад значэння суфіксаў, сфармуляваць гэтыя значэнні:
кветнік, садоўнік, вартаўнік, маліннік, арэшнік,жартаўнік, ельнік, прадстаўнік
пр. 85 (вусна)
утварыць новыя словы, далучаючы да іх суфіксы, вусна сфармуляваць значэнне, якое нясуць суфіксы:
кот, малы, баскетбол, Марына, серабро
пазнаёміцца з матэрыялам (у класе), зрабіць наступныя запісы ў даведнік (дома):


зрабіць марфемны разбор наступных слоў:
белізна, пачарнелі, залацісты, мыешся, зачытацца
Дамашняе заданне: § 14, пр. 86, вывучыць запісы ў даведніку, паўтарыць § 10-14 (будзе праверачная работа)
5 "В" беларуская мова:
Тэма: Дзеяслоў. Правапіс НЕ (НЯ) з дзеясловамі
Заданні на ўроку:
праверка д/з пр. 77
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

пр. 78
выканаць інтэрактыўнае заднне: https://learningapps.org/11357676
паставіць дзеясловы ў неазначальную форму і запісаць у сшытак:
вязу, нясу, ловіш, носіш, запросім, сеяў, разгледзеў
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

выканаць інтэрактыўнае заднне: https://learningapps.org/6400696
спісаць, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы літары, з адным з дзеясловаў скласці сказ:
(н..)чакаюць, (н..)варушыўся, (н..)воліць, (н..)здаровіцца, (н..)прыклеіш, (н..)пакоіць, (н..)быў, (н..)навідзець, (н..)заменіць, (н..)ведаў.
Дамашняе заданне: § 9, пр. 79, вывучыць запісы ў даведніку
Дваццаць дзявятага верасня
Дамашняя работа
Практыкаванне 79
5 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Беларуская народная казка "Разумная дачка"
Заданні на ўроку:
НА АДЗНАКУ (да 13.15 29.09.2020): выканаць тэставае заданне "Беларускія народныя казкі" https://docs.google.com/forms/d/16BJseNi-AU7sg_Hgjy2tTsscJ0wRROZGLJB0boSZgJw/edit?usp=sharing
прачытаць казку "Разумная дачка" (с. 25-34)
адказаць на пытанні 1-3 на с. 34
Дамашняе заданне: перачытаць казку "Разумная дачка", ведаць змест (будзе тэст па змесце)
Comments