top of page
Поиск

28.09.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "А" беларуская мова:

Тэма: Прыстаўка як значымая частка слова

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 72

  • спішыце, падкрэсліце “лішняе” слова ў кожным радку. Дапоўніце рады аднакаранёвымі словамі (1-2 слова). Складзіце і запішыце сказы са словамі шкоднік, шкадаваць. Зрабіце фанетычны разбор слова смешны.

Левы, леў, налева.

Лес, лесвіца, лясны.

Смешны, смяшыць, змяшаць.

Шкадаваць, шкада, шкоднік.

Грубы, грубка, грубізна.

  • пр. 75

  • пазнаёміцца з правілам на с. 37, зрабіць наступны запіс у даведнік:

  • пр. 77, 76, 80

Дамашняе заданне: § 13, пр. 81


6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Міфы як этап культурнага развіцця народа

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: с. 28 выразнае чытанне верша; *стварыць малюнак да верша (на адваротным баку напісаць радкі з верша, якія адпавядаюць твору)

  • чытанне артыкула на с. 29-32 вучэбнага дапаможніка

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

Міф – старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.

Прычына з’яўлення: немагчымасць патлумачыць з’явы навакольнага свету.

Людзі адчувалі сябе часцінкай прыроды, адухаўлялі яе. Нашы продкі пакланяліся:

· птушкам (зязюля, бусел, ластаўка)

· жывёлам (конь, каза, воўк, мядзведзь, вуж, змяя)

· кветкам (папараць-кветка, зязюльчыны слёзкі, браткі)

· дрэвам (дуб, бяроза, каліна, рабіна, явар, груша)

· камяням


Дамашняе заданне: перачытаць с. 29-32, адказаць на пытанні 1-5 на с. 32; вывучыць запісы ў сшытку


9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Паняцце пра складаны сказ

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з пр. 50

  • НА АДЗНАКУ праверачная работа "Стылі маўлення" (да 11.45 28.09.2020):

! Той, хто выканаў праверачную работу, падзяліцеся, калі ласка,

інтэрнэтам ці тэлефонам з аднакласнікам!

  • пазнаёміцца з правілам на с. 38,39

  • зрабіць запісы ў даведнік:

Складаны сказ – сказ, у якім дзве і больш граматычныя асновы.

Колькасць частак у сказе = колькасці граматычных асноў

Часткі складанага сказа падобны да простых сказаў, але не маюць сэнсавай і граматычнай завершанасці

  • пр. 52

  • пр. 53 (абавязкова адказаць на пытанні пасля практыкавання)

  • знайсці на Google Карце аб'екты: Мір, Нясвіж, Камянец

Дамашняе заданне: § 8, пр. 54, вывучыць запісы ў даведніку


7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Неазначальная форма дзеяслова

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 44,48

  • спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі:

(н..)даацаніць сябра, (н..)воліць палоннага, (н..)прачытаць апавяданне, (н..)пакоіць маці, (н..)навідзець ворагаў, мне (н..)здаровіцца, (н..)нарадзіўся вясной, смачна (н..)накорміць, часта (н..)дамагаць, (н..)даглядзець фільм.

  • выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=p8hk5iw0c20

  • пр. 51 (вусна)

  • знаёмства з правілам на с. 35, 36;

  • зрабіць запісы ў даведніку:

Дамашняе заданне: § 9, пр. 54, вывучыць запісы ў даведніку


7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Купала "Курган".

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць аднаго з раздзелаў паэмы Я. Купалы “Курган” (на выбар). Хто не паспее адказаць на занятку, здаюць Вінаградавай В.М. у Viber па відэасувязі.

  • выканаць заданне пісьмова ў сшытку:

Запішыце цытаты ў той паслядоўнасці, якая адпавядае развіццю сюжэта паэмы:


Падхапілі, ўзялі гусляра-старыка,

Гуслі разам яго самагуды;

Па-над бераг круты, дзе шумела рака.

Павялі, паняслі на загубу.

Месца выбралі здатнае, вырылі дол.

Дол тры сажні - шырокі, глыбокі;

Закапалі, убілі асінавы кол,

Далі насып тры сажні высокі.

На гары на крутой, на абвітай ракой,

Лет назад таму сотня ці болей.

Белы хорам стаяў недаступнай сцяной.

Грозна, думна глядзеў на прыволле...

VII-ІХ часткі паэмы (песня маналог гусляра)

Выдумлялі забаў новых кожнага дня;

Што хацелі - ўсяго госці мелі.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну

Для дружыны пацеху-забаву:

Загадаў ён пазваць гусляра-старыну.

Гусляра з яго ведамай славай.

Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет,

Зацвілі пераказы ў народзе;

Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гусдямі дзед

3 кургана, як снег, белы выходзе.

Пазначце, да якой сюжэтнай часткі вы аднеслі б наступныя радкі паэмы?

♦ радкі паэмы, у якіх гаворыцца пра час і месца, дзе адбываюцца падзеі. (Экспазіцыя.)

♦ эпізод, які дае штуршок далейшаму разгортванню сюжэта. (Завязка.)

♦ момант найвышэйшай напружанасці ў творы. (Кульмінацыя.)

♦ чым закончыліся падзеі ў паэме (Развязка.)

♦ як расказаная аўтарам гісторыя паўплывала на людзей, якія паданні з'явіліся ў народзе (Эпілог.)

  • пытанні 9, 10 на с. 20

Дамашняе заданне: пытанне 11 на с. 20 (выпісаць у сшытак), пытанне 13, 14, 15 на с. 21; * стварыць буктрэйлер да паэмы "Курган" Я. Купалы (прыклад можна паглядзець тут: https://drive.google.com/file/d/0B9LRepWawmX3OEU3LWw2R3MwaDA/view?usp=sharing


380 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page