Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
7 "В" беларуская мова:
Тэма: -
Заданні на ўроку: -
Дамашняе заданне: -
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Род назоўнікаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 176
Якога роду бываюць назоўнікі?
З якімі словамі-маякамі можна спалучаць назоўнікі, каб вызначыць род?
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
размеркаваць словы ў чатыры слупкі адносна роду:
сонца, ноч, сірата, свет, насенне, непаседа, сястра,
снег, манюка, гутарка, малако, дзень.
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/watch?v=parpyt4h320
назавіце адным словам:
1. Сквапны чалавек
2. Той, хто часта плача
3. Надакучлівы чалавек
4. Той, хто шмат есць
5. Няўклюдны чалавек
6. Несканцэнтраваны чалавек
7. Той, у каго няма бацькоў
8. Той, хто любіць выхваляцца
9. Той, хто лічыць сябе вышэй з іншых
10. Высачэзны чалавек
Даведка: выхваляка, зазанайка, дылда, скнара, сірата, абжора, разявака, недарэка, плакса, надаеда
праскланяць наступныя спалучэнні слоў: плакса Андрэй, соня Марыля
спісаць, раскрываючы дужкі, ставячы прыметнікі і дзеясловы прошлага часу ў неабходную форму:
1. Малад.. дызайнер Ганны Максімаўны распрацава... новы праект інтэр’еру.
2. У канцы ўрока ў клас зайш... строг.. завуч Ніна Фёдараўна.
3. Галоўн.. ўрач Краўцоў Віктар падпіса.. пропуск.
4. У наш калгас прыйш.. нов.. аграном Пятрова Васіліна.
5. Доўгі час школай кірава.. разважлів.. дырэктар Осіпаў Дзмітрый Васільевіч.
Дамашняе заданне: § 28, пр. 178
7 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: Асновы вершаскладання. М. Танк "Паэзія"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: аформленае паведамленне пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны; *паведамленне пра помнік Хатыні:
*відэазварот-падзяка "Героям ВАВ"
прачытаць артыкул падручніка на с. 47, 48
пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытак:
пазнаёміцца з вершам М. Танка на с. 49
адказаць на пытанні 1-4 на с. 49, 50
разгледзіць прыклад вызначэння вершаванга памеру дадзенага верша:
Дамашняе заданне: прачытаць с. 50-53, выканаць заданні 1-7 на с. 52, вывучыць запісы ў сшытку (будзе залік па тэрмінах).
📢 Калі ёсць, прыносім з сабой на ўрок pop it:
*вызначыць вершаваны памер верша Н. Гілевіча, зрабіўшы ўсе неабходныя графічныя абазначэнні:
Паэзію аспрэчыць немагчыма.
Тым больш – адпрэчыць ад душы сваёй.
I нават адвярнуўшыся, плячыма
Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй!
I як бы ні хлусіў сабе, і як бы
Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» –
Паэзія бярэ цябе за жабры
Пытаньнем страшным: для чаго жывеш?
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Скланенне поўных дзеепрыметнікаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 120
запісаць наступны сказ, знайсці дзеепрыметнікі, падкрэсліць іх як члены сказа:
Праслаўлены лётчык расказваў проста і трошкі няўмела прыцішаным вучням, як неба гуло.
выканаць інтэрактыўнае заданне "Склонавыя пытанні": https://learningapps.org/display?v=ps5bqhvft20
вусна праскланяць дзеепрыметнікі разам са словам, да якога ён адносіцца.
Якую выснову мы можам зрабіць адносна скланення дзеепрыметнікаў?
піьсмова праскланяць наступныя словазлучэнні:
чырвоныя прывязаныя памідоры; перавернутыя гарбузы;
незагарэлыя бакі; пахаладалае сонца; сагрэтыя рукі.
пр. 126 (самастойна), растлумачыць сэнс дадзеных прыказак.
Дамашняе заданне: § 21, пр. 125
Comments