top of page
Поиск

25.11.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская мова:

Тэма: Кантрольны пераказ

Заданні на ўроку:

  • напісанне кантрольнага пераказу

Дамашняе заданне: -

 

8 "Б" беларуская мова:

Тэма: Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

Заданні на ўроку:

  • выканайце інтэрактыўнае заданне (крыжаванка): https://learningapps.org/watch?v=pkq2d0jqc21

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 93-94, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 136 (вусна)

  • пр. 137 (прачытаць, вызначыць стыль і тып, адказаць на пытанні ў групах, карытсаючыся тэкстам):

1. Хто ці што такое капірайтар?

2. Якімі якасцямі павінен валодаць капірайтар?

3. Як вы лічыце, ці запатрабавана ў сучасным жыцці дзейнасць капірайтараў?

4. Выпісаць сказы з працяжнікам паміж дзейнікам і выказнікам, растлумачце яго пастаноўку.

  • пр. 138

  • пр. 139

  • Спісаць, уставіць прапушчаныя літары, раскрыць дужкі, паставіць, дзе неабходна, працяжнік:

Мялешкі (не)в..лікая вёска з ш..рокай вуліцай.

Ён сумле(н,нн)ы чалавек.

Кожная ма..і не вора.. свайму дзіцяці.

Самая в..лікая радасць жы(ц,цц)я а..чуваць сябе патрэбным лю..ям.

Сін.. вочкі як васілёчкі.р. 131 (вусна)


Дамашняе заданне: § 20, пр. 140

 

7 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Асновы вершаскладання. М. Танк "Паэзія"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: аформленае паведамленне пра піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны; *паведамленне пра помнік Хатыні:

*відэазварот-падзяка "Героям ВАВ"

  • прачытаць артыкул падручніка на с. 47, 48

  • пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытак:

  • пазнаёміцца з вершам М. Танка на с. 49

  • адказаць на пытанні 1-4 на с. 49, 50

  • разгледзіць прыклад вызначэння вершаванга памеру дадзенага верша:

Дамашняе заданне: прачытаць с. 50-53, выканаць заданні 1-7 на с. 52, вывучыць запісы ў сшытку (будзе залік па тэрмінах).

📢 Калі ёсць, прыносім з сабой на ўрок pop it:

*вызначыць вершаваны памер верша Н. Гілевіча, зрабіўшы ўсе неабходныя графічныя абазначэнні:


Паэзію аспрэчыць немагчыма.

Тым больш – адпрэчыць ад душы сваёй.

I нават адвярнуўшыся, плячыма

Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй!

I як бы ні хлусіў сабе, і як бы

Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» –

Паэзія бярэ цябе за жабры

Пытаньнем страшным: для чаго жывеш?

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Зборныя і рэчыўныя назоўнікі

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 169

  • паўтарэнне вывучанага: размеркаваць наступныя словы ў два слупкі (канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі):

павага, газета, камбайн, дружба, журба, бор, страх, адносіны,

пасяджэнне, парта, маланка, геройства, дождж, рэалізм, ніва

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

Дамашняе заданне: § 27, пр. 176, паўтарыць § 26

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Каляндар роднай прыроды. З.Бядуля "Зямля"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша А. Бачылы “Радзіма мая дарагая..”; * міні-сачыненне “Якой я бачу будучыню маёй Радзімы”

  • праглядзіце наступны відэаролік, што вы ўбачылі ў ім?

  • прачытаць лірычную мініяцюру З. Бядулі “Зямля” на с. 105-106

  • адказаць на пытанні 1-4 на с. 106

Дамашняе заданне: на асобным аркушы напісаць замалёўку “Мая любімая пара года” (10-20 сказаў); узор афармлення 👇

* вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” (можна паглядзець тут 👇)

Прыкладны план выступлення:

  1. паходжанне назвы месяца

  2. святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы

  3. народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам

  4. прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца

 

8 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Эпічныя жанры. Я. Колас "Хмарка"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выкананне тэста "Літаратуразнаўчыя тэрміны"

НА АДЗНАКУ!

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, пагартайце слайды, зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

  • прачытаць або праслухаць твор "Хмарка" Я. Коласа на с. 94-97

  • Якое ўражанне выклікаў у вас твор? Ці мяняўся ваш настрой падчас праслухоўввання твора? Як і чаму?

  • Да якога эпічнага жанру вы б аднеслі прачытаны твор?

  • Пагартаць слайды і зрабіць наступныя запісы ў сшытак:

  • Назавіце персанажаў твора, акрамя Хмаркі. Кожнага з гэтых персанажаў аўтар надзяліў сваімі думкамі і адносінамі да галоўнай гераіні Хмаркі. Выпішыце імёны герояў, у дужках укажыце, што яны адчуваюць у дачыненні да Хмаркі. Праверыць сябе можна тут.

  • Ці згодны вы з выказваннем Янкі Купалы? Дайце разгорнуты адказ:

  • Як дадзенае выказванне звязана з казкай "Хмарка" Я. Коласа?

Дамашняе заданне: скласці цытатны план, заданне 8 на с. 98 (QR-код) (выканаць заданне, зрабіць скрыншот выніка), падрыхтаваць мастацкі пераказ апавядання Я. Коласа “Хмарка”;

*даць азначэнне кожнаму эпічнаму жанру (у сшытку)

*прачытаць і пераказаць іншае апавяданне са зборніка «Казкі жыцця» 👇


282 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page