25.01.2021
- Ольга Виноградова
- 26 апр. 2021 г.
- 2 мин. чтения
Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 181;
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 108, 111, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

пр. 189, 192, 195, 196
Дамашняе заданне: § 30, пр. 191
6 "А" беларуская мова:
Тэма: Правапіс назоўнікаў з суфіксамі -ак-, -ік-, -ык-, -ачк-, -ечк-; мяккі знак перад суфіксамі -к-, -чык- і ў суфіксах -аньк-, -еньк-
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 236;
зрабіць словаўтваральны разбор наступных слоў:
садоўніку, настольнікам, падраздзелы, лесатундры, захаду
вызначыць суфіксы ў наступных словах: каменьчык, ветрык, рэчанька, бочачка;
знаёмства з новым матэрыялам на с. 120;
пр. 243, 244
Дамашняе заданне: § 40, пр. 245
9 "Г" беларуская мова:
Тэма: Коска і коска з кропкай паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа
Заданні на ўроку:
НА АДЗНАКУ: спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку, пабудаваць схемы сказаў:
Вёска тулілася ля берага (?)острава платы агародаў дзе(?)нідзе заб..галі на куп'ё (у,ў)збалотка.
Ч..рванеюць рабіны над новымі хатамі спелы верасень (с,з) мёдам і хлебам ід..е.
І в..трак далёкі ў ціх..м полі пахавалі хвалі збаж..ны крыламі махаючы паволі над з..млёй павіслі каршуны.
Пад (у,ў)згоркам блі...ала кругл..е возера яно рухалася і пералівалася як ж..вое срэбра.
Ціснуў сухі скрыпучы(?) м..розік (у,ў)сюды л..жаў глыбокі роўны сне.. .
пр. 180
Дамашняе заданне: § 27, пр. 181
6 "А" беларуская літаратура:
Тэма: К. Чорны "Насцечка". Вобраз Насцечкі - галоўнай гераіні аповесці
Заданні на ўроку:
выканаць тэст па змесце:
напісанне творчай работы;
карціна для выканання задання №5:
Дамашняе заданне: прачытаць апавяданне "Сябры" А. Васілевіч (с. 126-134)
7 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: Н. Гілевіч "Маці". Разгорнутае прызнанне ў любові да маці
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з вершам Н. Гілевіча “Маці” на с. 61-63
Слоўнікавая праца
Праца па пытаннях:
Сфармулюйце тэму верша
Зачытайце радкі, якія сведчаць, што да маці вярнуўся ўжо дарослы сын.
У форма чаго напісаны верш?
Колькі строф уваходзіць у склад верша?
Выберыце назву для кожнай страфы (праверыць сябе можна тут: https://docs.google.com/document/d/1neLzpPHe7a1rDwEGR1f8ajfwA1Y9ASVsXTWfrZdNyks/edit?usp=sharing )
Звярніце ўвагу на знак прыпынку … З якой мэтай аўтар яго выкарыстоўвае ў некаторых строфах?
Вызначце вершаваны памер твора
А пра якое свята, на вашу думку, ідзе размова ў вершы?
А калі адзначаецца Дзень Маці на Беларусі?
А ці ведаеце вы, калі дзень нараджэння вашай маці?
Запоўніце міні-анкету:

Скласці цытатную характарыстыку маці.
Як вы разумееце наступныя радкі?
Як жа позна,
Як позна – любімыя дзеці –
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем…
Паразважайце, як патрэбна адносіцца да маці, каб пазбегнуць запозненага шкадавання пра сваю няўдзячнасць?
Ці часта вы выказваеце свае пачуцці самаму дарагому чалавеку?
Праглядзець відэаролік:
Складанне сінквейна “Маці”
Дамашняе заданне: знайсці вершы пра маці іншых аўтараў і падрыхтаваць іх выразнае чытанне;
*напісаць міні-сачыненне “Сэрца маці”
Comments