Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
8 "Б" беларуская мова
Тэма: Пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з тэкстам для перакладу:
пераклад тэксту (па сказах)
праца з перакладным слоўнікам
удасканаленне перакладзенага тэксту
запіс гатовага перакладу ў рабочыя сшыткі
Дамашняе заданне: -
6 "В" беларуская мова
Тэма: Канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 166 (вусна)
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=p7qbtsv8301
пр 168
пр. 170
Дамашняе заданне: § 26, пр. 169 , выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=pfkp9twxj01
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: А. Бачыла "Радзіма мая дарагая..."
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша “Жураўлі на Палессе ляцяць” А. Ставера; * выпісаць на асобны аркуш 10 прыказак пра любоў да Радзімы
праслухоўванне песні Алеся Бачылы “Радзіма мая дарагая” ў выкананні беларускіх спевакоў ♫:
слоўнікавая хвілінка
праца па пытаннях:
1) Якія пачуцці абудзіла ў вас песня? Што вы можаце сказаць пра пачутую мелодыю?
2) У якіх радках заключана асноўная думка?
3) Якія словы найбольш яскрава раскрываюць сардэчнасць, цеплыню аўтарскага голасу?
4) Растлумачце выкарыстанне ў вершы слова прысягаю
5) Як вы разумееце выраз край узвышаецца наш?
6) Што сцвярджае аўтар словамі чужое зямлі нам не трэба?
7) Якога лёсу і якой будучыні жадае паэт свайму народу?
8) Што, на ваш погляд, аб’ядноўвае вершы А. Бачылы і А. Ставера?
9) Як вы мяркуеце, чаму беларускія паэты і кампазітары так часта прысвячаюць свае творы Радзіме?
Дамашняе заданне: выразнае чытанне (спяванне) песні А.Бачылы “Радзіма мая дарагая”, *напісаць міні-сачыненне (10-15 сказаў) на тэму “Якой я бачу будучыню сваёй Радзімы"
7 "А" беларуская мова:
Тэма: Скланенне поўных дзеепрыметнікаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 120
запісаць наступны сказ, знайсці дзеепрыметнікі, падкрэсліць іх як члены сказа:
Праслаўлены лётчык расказваў проста і трошкі няўмела прыцішаным вучням, як неба гуло.
выканаць інтэрактыўнае заданне "Склонавыя пытанні": https://learningapps.org/display?v=ps5bqhvft20
вусна праскланяць дзеепрыметнікі разам са словам, да якога ён адносіцца.
Якую выснову мы можам зрабіць адносна скланення дзеепрыметнікаў?
піьсмова праскланяць наступныя словазлучэнні:
чырвоныя прывязаныя памідоры; перавернутыя гарбузы;
незагарэлыя бакі; пахаладалае сонца; сагрэтыя рукі.
пр. 126 (самастойна), растлумачыць сэнс дадзеных прыказак.
Дамашняе заданне: § 21, пр. 125
7 "В" беларуская літаратура
Тэма: Загадкавая краіна Паэзія. Асновы вершаскладання. М. Танк "Паэзія"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: аформленае паведамленне пра піянера-героя Вялікай Айчыннай вайны (на выбар); *відэазварот-падзяка "Героям Вялікай Айчыннай вайны"; *вуснае паведамленне пра помнік Хатыні
пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
пазнаёміцца з вершам М. Танка “Паэзія” на с. 49;
адказаць на пытанні 1-4 на с. 49, 50;
пазнаёміцца з правілам вызначэння вершаванага памеру на прыкладзе верша М. Танка:
Дамашняе заданне: прачытаць с. 50-53, выканаць заданні 1-7 на с. 52, вывучыць запісы ў сшытку (будзе залік па тэрмінах)
📢 Калі ёсць, прыносім з сабой на ўрок pop it:
*вызначыць вершаваны памер верша Н. Гілевіча, зрабіўшы ўсе неабходныя графічныя абазначэнні:
Паэзію аспрэчыць немагчыма.
Тым больш – адпрэчыць ад душы сваёй.
I нават адвярнуўшыся, плячыма
Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй!
I як бы ні хлусіў сабе, і як бы
Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» –
Паэзія бярэ цябе за жабры
Пытаннем страшным: для чаго жывеш?
8 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: Творчая работа "Голасам душы і сэрца"
Заданні на ўроку:
напісанне творчай работы
Дамашняе заданне: паўтарыць (вывучыць) літаратуразнаўчыя тэрміны, падрыхтаваўшыся да тэставага заліку ў электронным варыянце.
Comments