Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "А" беларуская мова:
Тэма: Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 161
спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі; падкрэсліць усе назоўнікі як члены сказа, над верхам указаць разрад (агульны ці ўласны):
(Л,л)абановіч з цікавас(ц,цц)ю разгл..даў хату.
Па той бок (Н,н)ёмана іду..ь лугі.
Мае верш.. абавя..кова надрукуюць (у,ў) часопісе (Б,б)ярозка.
Бор шумі..ь над ракою (А,а)рэсай.
знаёмства з новым матэрыялам:
паставіць наступныя словы ў Н скл., Р.скл. і В скл. мн. ліку і вызначыць катэгорыю (адуш./неадуш.):
рака, заяц, сястра, дзіця, гутарка, мурашка, чалавек.
размеркаваць словы ў два слупкі:
паляўнічы, валет, возера, стужка, вучань, сабака, горад, маці, натоўп, качаня, мярцвяк, галіна, школа, русалка, Барбі, крэйда, ластаўка
пр. 164
Дамашняе заданне: § 25, пр. 165 дамашняга задання: пр. 152
6 "А" беларуская літаратура:
Тэма: Літаратурныя песні. А. Ставер "Жураўлі на Палессе ляцяць"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне беларускіх народных песень на с. 72-74; *паведамленні “Сватанне”, “Бабка-павітуха”, “Хрэсьбіны”
пазнаёміцца з матэрыялам падручніка (с.75-77), зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартайце слайды):
праслухаць славутыя беларускія песні можна тут:
Янка Купала “Явар і каліна”
Максім Багдановіч “Зорка Венера”
Канстанцыя Буйло “Люблю наш край…”
Якуб Колас “Мой родны кут…”
Адам Русак “Бывайце здаровы”
Леанід Пранчанка “Талака”
знаёмства з літаратурнай песняй А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (с. 77,78)
праца па пытаннях:
1. Якія малюнкі беларускага краю паўсталі перад вамі? З якім пачуццём аўтар гаворыць пра родную зямлю?
2. Чаму, па словах паэта, жураўлёў не прываблівае вечназялёны платанавы рай?
3. Паразважайце, ці абавязкова, каб любіць Беларусь, трэба ў розных краях пабываць. Чаму чалавеку цяжка без роднага краю?
4. Прывядзіце некалькі прыкладаў прыказак пра Радзіму:
праслухоўванне песні “Жураўлі на Палессе ляцяць” у выкананні ВІА “Песняры” на музыку І. Лучанка: https://drive.google.com/file/d/1l74sQDR-Hv4k6XSj6q4e4zwFtkyKr0NE/view?usp=sharing
адказаць на пытанне 5 на с. 79
праглядзець відэаролік “Жураўлі ляцяць”:
Дамашняе заданне: выразнае чытанне (спяванне) на памяць песні А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (заданне 7 на с. 79)
9 "Г" беларуская мова:
Тэма: Складаназалежны сказ з даданымі акалічнаснымі часткамі месца і часу
Заданні на ўроку:
пр. 122, 123, 126
пр. 124 (вусна)
Дамашняе заданне: § 18,19, выпісаць з падручніка "Беларуская літаратура" 6 сказаў (3 - складаназалежныя з даданымі акалічнаснымі часткамі месца, 3 - складаназалежныя з даданымі акалічнаснымі часткамі часу)
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова
Заданні на ўроку:
напісанне самастойнай работы па тэме "Дзеяслоў як часціна мовы"
пазнаёміцца з правілам на с. 70, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 114 (вусна)
пр. 115
Дамашняе заданне: § 20, пр. 120
7 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: М. Танк "Паэзія". Асновы вершаскладання
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: паведамленні пра дзяцей-герояў Вялікай Айчыннай Вялікай вайны
пазнаёміцца з матэрыялам на с. 47,48
зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартайце слайды):
пазнаёміцца з вершам М. Танка “Паэзія” с. 49
праца па пытаннях 1-4 на с. 49, 50
Дамашняе заданне: прачытаць с. 50-53, выканаць заданні 1-7 на с. 52, вывучыць запісы ў сшытку (будзе залік па тэрмінах)
Спасылкі на заданні: 4 - http://learningapps.org/watch?v=pduhgknfj01
Скрыншоты задання № 4 можна сабе зрабіць, але ў чат дасылаць НЕ ПАТРЭБНА!
* напісаць на лісточку бурымэ (верш па зададзенай рыфме) на тэму "Зіма":
...........................................ногі
..............................на хвілінку
....................................з дарогі
.................................на ялінку
Comments