Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Я. Колас "Жывая вада"
Заданні на ўроку:
прачытаць апавяданне "Жывая вада" на с. 59-63;
адказаць на пытанні 1-6 на с. 63
Дамашняе заданне: падрыхтавацца да напісання творчай работы:
пераглядзець с. 29-63 вучэбнага дапаможніка, паўтарыць запісы ў сшытку:
Міф – старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.
Прычына з’яўлення: немагчымасць патлумачыць з’явы навакольнага свету.
Людзі адчувалі сябе часцінкай прыроды, адухаўлялі яе. Нашы продкі пакланяліся:
· птушкам (зязюля, бусел, ластаўка)
· жывёлам (конь, каза, воўк, мядзведзь, вуж, змяя)
· кветкам (папараць-кветка, зязюльчыны слёзкі, браткі)
· дрэвам (дуб, бяроза, каліна, рабіна, явар, груша)
· камяням
Язычніцтва = паганства = шматбожжа = політэізм= ідалапаклонства
– гэта пакланенне многім багам
Капішча (свяцілішча) – язычніцкія культавыя збудаванн, у цэнтры якіх знаходзіліся драўляныя ці каменныя ідалы, каля якіх праводзіліся святкаванні, рытуальныя дзеянні.
Ідал – скульптура, якой язычнікі пакланяліся як бажаству.
Славянскія багі
1. Сварог – галоўны бог, пераможца цемры і распачынальнік жыцця на Зямлі
2. Пярун – бог грому і маланак
3. Ярыла – бог урадлівасці і кахання
4. Дажбог – бог Сонца, сонечнага цяпла і святла
5. Лада (Ляля) – багіня веснавога абуджэння і кахання
6. Купала – бог ураджаю і дастатку
7. Цёця – багіня лета
8. Зюзя – бог зімы
9. Жыжаль – бог агню
10. Вялес – бог дабрабыту і мудрасці, апякун жывёлагадоўлі
11. Жыва – багіня жыцця і долі
12. Мара – багіня зла і смерці
6"В" беларуская мова:
Тэма: Спосабы ўтварэння слоў. Прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны
Заданні на ўроку:
зрабіць словаўтваральны разбор наступных слоў:
праехалі, безбілетнаму, крыштальныя, настолных, перапісваем, лётчыкі
Дамашняе заданне: § 19, пр. 126, паўтарыць парадак словаўтваральнага разбору!!!
9 "Г" беларуская мова:
Тэма: Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з новым матэрыялам:
спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, расстаўляючы знакі прыпынку: пабудаваць схемы сказаў:
За акном кружы(ц,цц)а ціхі сне.. і блукаюць н..мы.. в..тры.
Здарае(ц,цц)а да ніткі дож.. прамоч..ць ці высеча (н..)шчадна жорсткі гра.. .
Каб пілося і елася і болей ха..елася!
Тр.. гадзіны ходу і там.
Чаму часам сэр(?)ца млее і (н..)пазбыцца ліпкіх дум?
Над хутарамі ноч(?) і ма(у,ў)чаць за (?)озерам таполі.
Дамашняе заданне: § 19, пр. 75
6 "А" беларуская мова:
Тэма: Спосабы ўтварэння слоў. Прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны
Заданні на ўроку:
зрабіць словаўтваральны разбор наступных слоў:
праехалі, безбілетнаму, крыштальныя, настолных, перапісваем, лётчыкі
Дамашняе заданне: § 19, зрабіць словаўтваральны разбор слоў, запісаных у сшытку
5 "В" беларуская мова:
Тэма: Словазлучэнне
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з новым матэрыялам:
выпісаць усе магчымыя словазлучэнні са сказа:
У блакітным небе весела спяваў маленькі жаўрук.
праверыць сябе можна тут: https://docs.google.com/document/d/1QlRAc8xNXnIq2d165LcrG0qb83MhDZ2vjpcA-rgnrUc/edit?usp=sharing
пр. 124, 125
Дамашняе заданне: § 15, пр. 126, вывучыць запісы ў даведніку
Comentários