Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "А" беларуская мова (каб. 133):
Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у месным склоне адзіночнага ліку)
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 204
Спісаць сказы, устаўляючы неабходныя літары, вусна патлумачыць правапіс канчаткаў назоўнікаў:
Ад спех.. (не)нарабі..ь бы смех.. .
(Не)падымай нос.., бо спатыкнеш(?)ся.
Во(у,ў)к кожны(?) год ліняе, але норав.. (не)мяняе.
Без на(?)укі і лапц.. (не)спля..еш.
Варону (у,ў) селезн.. (не)перафарбу..ш.
Кот да дом.. прывыкае, а сабака - да гаспадар.. .
Мы г..нарымся дасягне(н,нн)ямі белару(с,сс)кага народ.. .
Размеркаваць наступныя назоўнікі ў два слупкі (з канчаткамі -а,-я або канчаткамі -у, -ю):
звер, азот, гераізм, долар, стэп, нос, агонь,
медаль, аўторак, грып, тэлефон, інтэлект
пазнаёміцца з новым матэрыялам у табліцы ў пр. 205 (вусна):
зрабіць наступныя запісы ў даведнікі:
выканайце інтэрактыўнае заданне пр. 207: http://learningapps.org/watch?v=p3h9szxct01
з назоўнікамі, што ў дужках, утварыце словазлучэнні, вусна патлумачце правапіс канчаткаў:
Выступіць на (сход, мітынг, фестываль)
Жыць пры (Адам, Міхась, Рыгор)
Працаваць у (магазін, кіёск, цэх)
Птушкі ў (гай, кустоўе, бярэзнік)
Сустрэцца ў (Брэст, Мінск, Гомель)
перакладзіце на беларускую мову і запішыце атрыманыя спалучэнні слоў:
на лугу, в гараже, в саду, на краю, об ученике,
в лагере, на берегу, в снегу, на корабле, в кулаке
Дамашняе заданне: § 33, пр. 206; выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2145115
6 "А" беларуская літаратура (каб. 133):
Тэма: А. Коршак "Кляновы ліст". Вобраз кляновага лістка як увасабленне восеньскай красы і нязгаснасці чалавечай памяці
Заданні на ўроку:
вуснае апісанне карціны "Іней" Эдуарда Рымаровіча (гл. уклейку):
знаёмства з вершам А. Коршака "Кляновы ліст" на с. 118
праца па пытаннях 1-4 на с. 119;
пытанне 5 на с. 119:
пытанне 6 на с. 119, апішыце карціну Алены Бархатковай "Золата восені":
Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша "Кляновы ліст";
* пытанне 8 на с. 119 (1-2 ілюстрацыі), умець патлумачыць свой выбар
9 "Г" беларуская мова (каб. 135):
Тэма: Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі
Заданні на ўроку:
НА АДЗНАКУ: здаць запоўненыя табліцы "Віды даданых частак складаназалежнага сказа"
пазнаёміцца з правілам на с. 103;
пр. 147, 148, 150, 151
Дамашняе заданне: паўтарыць тэму "Складаназалежны сказ" (умець вызначаць граматычныя асновы, расстаўляць знакі прыпынку, будаваць схемы, вызначаць від даданай часткі)
7 "Б" беларуская мова (каб. 21):
Тэма: Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу
Заданні на ўроку:
паўтарыць запісы ў табліцы і выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=p25e2vopt20
праверка дамашняга задання: пр. 139
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с.84, 85, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1957602
пр. 145
выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=pdioh3ycc01
пр. 143
пр. 144 (QR-коды):
Дамашняе заданне: § 24, пр. 147; выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1166968
7 "Б" беларуская літаратура (каб. 21):
Тэма: Е. Лось "Дзяўчаты мінулай вайны". Вайна як час "будзённага гераізму": апісанне рэалій ваеннага жыцця ў творы.
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша "Хлеб роднай мовы"; *падрыхтаваць паведамленне "Як выпякалі хлеб нашы продкі" або "Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ";
праглядзець відэаролік:
знаёмства з вершам "Дзяўчаты мінулай вайны" Е. Лось на с. 60, 61:
праца па пытаннях 1-4 на с. 61
Дамашняе заданне:
*падрыхтаваць паведамленне "Жанчыны-героі Вялікай Айчыннай вайны" (на выбар):
Тут можна знайсці ўзор афармлення паведамлення: https://drive.google.com/file/d/1QZG5qts2CHAHbQT_Y3SK62fzgl06h6yC/view?usp=sharing
** праглядзець фільм па матывах аповесці Б. Васільева "А зори здесь тихие...": https://www.youtube.com/watch?v=cSx-_WpQf3M&t=5074s
Comments