Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Літаратурныя песні. А. Ставер "Жураўлі на Палессе ляцяць"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне беларускіх народных песень на с. 72-74; *паведамленні “Сватанне”, “Бабка-павітуха”, “Хрэсьбіны”
пазнаёміцца з матэрыялам падручніка (с.75-77), зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартайце слайды):
праслухаць славутыя беларускія песні можна тут:
Янка Купала “Явар і каліна”
Максім Багдановіч “Зорка Венера”
Канстанцыя Буйло “Люблю наш край…”
Якуб Колас “Мой родны кут…”
Адам Русак “Бывайце здаровы”
Леанід Пранчанка “Талака”
знаёмства з літаратурнай песняй А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (с. 77,78)
праца па пытаннях:
1. Якія малюнкі беларускага краю паўсталі перад вамі? З якім пачуццём аўтар гаворыць пра родную зямлю?
2. Чаму, па словах паэта, жураўлёў не прываблівае вечназялёны платанавы рай?
3. Паразважайце, ці абавязкова, каб любіць Беларусь, трэба ў розных краях пабываць. Чаму чалавеку цяжка без роднага краю?
4. Прывядзіце некалькі прыкладаў прыказак пра Радзіму:
праслухоўванне песні “Жураўлі на Палессе ляцяць” у выкананні ВІА “Песняры” на музыку І. Лучанка: https://drive.google.com/file/d/1l74sQDR-Hv4k6XSj6q4e4zwFtkyKr0NE/view?usp=sharing
адказаць на пытанне 5 на с. 79
праглядзець відэаролік “Жураўлі ляцяць”:
Дамашняе заданне: выразнае чытанне (спяванне) на памяць песні А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (заданне 7 на с. 79)
6"В" беларуская мова:
Тэма: Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 161
спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі; падкрэсліць усе назоўнікі як члены сказа, над верхам указаць разрад (агульны ці ўласны):
(Л,л)абановіч з цікавас(ц,цц)ю разгл..даў хату.
Па той бок (Н,н)ёмана іду..ь лугі.
Мае верш.. абавя..кова надрукуюць (у,ў) часопісе (Б,б)ярозка.
Бор шумі..ь над ракою (А,а)рэсай.
знаёмства з новым матэрыялам:
паставіць наступныя словы ў Н скл., Р.скл. і В скл. мн. ліку і вызначыць катэгорыю (адуш./неадуш.):
рака, заяц, сястра, дзіця, гутарка, мурашка, чалавек.
размеркаваць словы ў два слупкі:
паляўнічы, валет, возера, стужка, вучань, сабака, горад, маці, натоўп, качаня, мярцвяк, галіна, школа, русалка, Барбі, крэйда, ластаўка
пр. 164
Дамашняе заданне: § 25, пр. 165
9 "Г" беларуская мова:
Тэма: Пераклад тэксту "У нашай памяці - вечнасць" з рускай мовы на беларускую
Заданні на ўроку:
выразнае чытанне тэкста на рускай мове
вызначэнне стылю і тыпу тэкста
аформіць запісы ў рабочым сшытку:
Дваццатага кастрычніка
Пераклад
У нашай памяці - вечнасць
перакласці тэкст з рускай мовы на беларускую
УВАГА! Пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь" Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.ttdictionary.rusblr&hl=ru
Імкніцеся перакладаць тэкст пафразава і САМАСТОЙНА, звяртайцеся да слоўніка толькі за пэўнымі словамі! Колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў рускім тэксце = колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў беларускім тэксце.
Дамашняе заданне: -
6 "А" беларуская мова:
Тэма: Агульныя і ўласныя назоўнікі
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 155
выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі, паставіўшы іх у пачатковую форму.
Шчасце – гэта найлепшае выкананне волі калектыву, жаданне прынесці сябе ў ахвяру калектыву, усведамленне, што ў яго дабрабыце ёсць частка тваёй працы; карацей кажучы, шчасце – гэта гармонія ў тым калектыве, да якога ты належыш.
падзяліць наступныя словы на дзве групы, зрабіць вынікі:
рака, “Атлант”, Дняпро, аршанец,”Світанак”, Орша, падручнік, маладосць.
праца з падручнікам с. 72, 73, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 158, 159
дапісаць свае назвы наступных прадметаў, правільна аформіўшы назвы:
зубная паста
халадзільнік
кніга
магазін
фабрыка
часопіс
газета
скласці з дзвюма атрыманымі назвамі сказы
Дамашняе заданне: § 24, пр. 161 самастойнай работы па тэме "Марфеміка і словаўтварэнне"
5 "В" беларуская літаратура:
Тэма: М. Танк "Ля вогнішч начлежных"
Заданні на ўроку:
рашыць заданні крыжаванкі:
праверка д/з: выканаць тэст па змесце https://docs.google.com/forms/d/1GT-RMj4pvisqfuh_a6WmtB7vKPajEpeVxY085a-laFo/edit?usp=sharing
выканаць заданне "Пазнай героя"
зачытаць радкі з твора, якія характарызуюць кожнага з герояў (Галіна, Васілёк, Барына, бацька Галіны)
праца па пытаннях 1, 6 на с. 83
Дамашняе заданне: перачытаць с. 75-83, пытанне 7 на с. 83, зрабіць табліцу ў сшытку (пісьмова):
Comments