top of page
Поиск

20.10.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


8 "Б" беларуская мова

Тэма: Тыпы сказаў (па мэце выказвання, па эмацыянальнасці, па наяўнасці даданых членаў сказа)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 97, 103

  • пазнаёміцца з матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

Дамашняе заданне: -

 

6 "В" беларуская мова

Тэма: Спосабы ўтварэння слоў. Суфіксальны спосаб

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: заданне на картцы

  • Пры дапамозе якой марфемы былі ўтвораны словы ў дамашнім заданні?

  • А што такое прыстаўка?

  • Як называецца марфема, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў і формаў слоў?

  • Як будзе называцца спосаб словаўтварэння пры дапамозе гэтай марфемы?

  • Спісаць словы, вызначыць у іх толькі суфіксы:

будаўнік, рупнасць, украінец, гаспадарлівы, шаўкавісты,

барадаты, друкаваць, весялець, барабаншчык, смела

  • Прачытаць тэкст, вызначыць стыль і тып тэксту

Дамавік (Дамавы, Хатнік, Гаспадар) — у славянскіх народаў хатні дух, міфалагічны гаспадар і заступнік хаты, які забяспечвае нармальнае жыццё сям'і, здароўе людзей і жывёл, урадлівасць.

Дамавік — добры міфалагічны хатні дух. У кожнага Дамавіка ёсць Дамавуха. Як людзі, яны заўсёды жывуць разам. Дамавікі падобныя на маленькіх чалавечкаў, але яны ніколі не паказваюцца людзям на вочы. Дамавікі часта падобныя да гаспадароў хаты. Дамавікі, як і людзі, ядуць, п'юць, радуюцца і засмучаюцца, нараджаюцца і паміраюць.

На працягу года было некалькі дзён, калі Дамавіку неабходна было, каб гаспадары выказалі свае адносіны да яго. Часцей за ўсё гэта былі гасцінцы — кілішак віна, луста хлеба, кавалак сала і што-небудзь з салодкага. Іх пакідалі на стале на ноч, каб дамавік пачаставаўся. Казалі, што апоўначы дамавік абавязкова выйдзе са свайго патаемнага месца і прыме ежу. І тады раніцай можна будзе заўважыць сляды яго сняданка і адчуць, як зменіцца атмасфера ў хаце.

  • зрабіць словаўтваральны разбор выдзеленых слоў:

адраджэнне, драбніць, мяўкаць, параходны,

прыход, засуха, мазь, чырвань, глуш


Дамашняе заданне: § 19, заданне на картцы:

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: К. Камейша "Камень ля вёскі Камень"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша "Вадзянік" М. Багдановіча; *вуснае паведамленне "Вадзяніцы"

  • пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам:

Назва "валун" паходзіць ад славянскага «валяць», што даслоўна азначае валяцца ў самых розных мясцінах. А адкуль з'явіліся такія камяні з неверагоднымі для беларускага ландшафту памерамі?

Калі даследчыкі зацікавіліся валунамі, то здзівіліся. Выявілася, што гэта не мясцовыя камяні. Мясцовыя былі больш маладыя і больш мяккія. А прышэльцы — больш старадаўнія і цвёрдыя. Гэтыя камяні былі прынесены ледніком, што некалі пакрываў Паўночную Еўропу. Разам з ледніком і прыйшлі валуны на Беларусь у асноўным са Скандынавіі, але ёсць і з Фінляндыі. Апошняе аледзяненне на тэрыторыі нашай краіны было 17 тысяч гадоў назад. Ляднік набліжаўся з хуткасцю адзін сантыметр у гадзіну — сто кіламетраў за тысячу год. Недзе ляднік затрымліваўся, недзе ішоў хутчэй. Апускаўся на дно мора, узбіраўся на гару, злізваючы «языком» усё, што ні траплялася на шляху. I, як велізарны бульдозер, штурхаў перад сабой камяні. Потым, сустрэўшыся з цяплом, ляднік адышоў назад, пакінуўшы свой груз. А там, дзе ён пачынаў адыход, заставаліся ўзвышшы і валуны. Валуны адыгрывалі вялікую ролю ў жыцці жыхароў старажытнай беларускай зямлі. У часы культу язычнікаў, валунам прысвойвалі гаючыя ўласцівасці, надзялялі камяні звышнатуральнымі ўласцівасцямі і на кожныя рэлігійныя святы ўзносілі да валуноў дары. Ім пакланяліся як ідалам і нават лічылі іх людзьмі, якіх злая сіла пераўтварыла ў камяні.

  • Як выглядае магутны ледавік паводле паэтычнага апісання? Зачытайце адпаведныя радкі.

  • Што гаворыць паэт пра з’яўленне, паходжанне вялікага валуна-чаравіка ля вёскі камень?

  • Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Э. Рымаровіча “Камяні” (гл. уклейку):

  • Якія радкі верша, на вашу думку, сугучныя гэтаму мастацкаму палатну?

  • Знайдзіце на Google-картах камень, пра які ідзе гаворка ў творы

У наш век асфальту і бетону знікаюці маленькія вёскі, расліны і жывёлы. I толькі каменныя волаты яшчэ застаюцца. Яны — неад'емная частка беларускага краявіду, прыроды і гісторыі, сучаснасці і старажытнасці. Памяць пра такія аб’екты захоўваецца да сённяшніх часоў.

  • Праглядзець відэаролік “Музей валуноў”

Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша “Камень ля вёскі Камень” с. 57,58;

*вуснае паведамленне “Валуны Беларусі” (умець паказваць яго размяшчэнне на карце)

 

7 "А" беларуская мова:

Тэма: Кантрольны дыктант

Заданні на ўроку:

  • напісанне кантрольнага дыктанта

Дамашняе заданне: -

 

7 "В" беларуская мова

Тэма: Часы дзеясловаў

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 93

  • выканаць заданне:

Дамашняе заданне: -

 

8 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: П. Броўка "Пахне чабор"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша "Раманс" М. Багдановіча; *вуснае паведамленне "Багіня Венера"

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

  • пазнаёміцца з вершам на с. 79-80

  • Знайдзіце ў вершы слова, якое найлепш характарызуе настрой твора.

  • Якімі вы ўяўляеце лірычнага героя твора і яго каханую? Падмацуйце свае разважанні радкамі верша.

  • Назавіце фразеалагічны выраз, які сведчыць пра тое, што гэты верш — успамін пра даўняе, але незабыўнае каханне.

  • Якія параўнанні, ужытыя ў вершы, сведчаць пра тое, што пачуццё закаханасці паэтызуе, узвышае звычайныя з'явы?

  • Якім нoвым змecтaм нaпaўняeццa рэфрэн (паўтор двух сказаў) у канцы кожнай страфы, якія пaчyцці выяўляе (надзея, зaxaплeнне, шкaдaвaнне, cвeтлы cмyтак...)?

  • Радок «Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор» у сціслай форме перадае цэлую драматычную гісторыю пачуцця. Паразважайце, які сэнс схаваны за гэтымі словамі.

  • Падбярыце эпітэты, якія, на ваш погляд, характарызуюць першае каханне.

  • Вызначыць вершаваны памер (праверыць сябе можна тут):

Хiба на вечар той можна забыцца?

...Сонца за борам жар-птушкай садзiцца

Не дзіўна, што гэты верш стаў тэкстам папулярных песень, вядомых у выкананні ансамбляў «Верасы», «Песняры» і інш. Пазнаёмцеся з адпаведнымі відэа- і аўдыяматэрыяламі:

  • Якое выкананне вам больш спадабалася і чаму?

Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша П. Броўкі “Пахне чабор” на с. 79-80; * вуснае паведамленне “Чабор як лекавая расліна”

264 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Bình luận


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page