Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
5 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Урок дадатковага чытання. А. Якімовіч "Рыжык"
Заданні на ўроку:
абмеркаванне твора па пытаннях
Дамашняе заданне: прачытаць с. 106-113 твора "Былі ў мяне мядзведзі" У. Караткевіча
9 "Г" беларуская літаратура:
Тэма: Творчая работа. Навучальнае сачыненне-разважанне па аповесці "Непаўтроная вясна" І. Шамякіна
Заданні на ўроку:
напісанне сачынення на тэму "Ці ёсць месца рэўнасці ў каханні?"
Дамашняе заданне: прачытаць апавяданне Я. Брыля "Memento mori"
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1033019
пр. 325, 326
Дамашняе заданне: § 48, пр. 327
7 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: У. Караткевіч "Зямля пад белымі крыламі". Цыкл нарысаў пра Беларусь. Нарыс "Вёска, о родная вёска мая!"
Заданні на ўроку:
праглядзець відэаролік "Жыццёвы і творчы шлях У. Караткевіча": https://www.youtube.com/watch?v=Dpk0KkuAYFE&t=38s
зрабіць наступныя запісы ў сшытак:
Нарыс – публіцыстычны твор на актуальную тэму, якім распавядаецца пра падзеі, што сапраўды здараліся ў жыцці.
“Зямля пад белымі крыламі” – нарыс пра Беларусь. Быў выдадзены ў Кіеве ў 1972 годзе на ўкраінскай мове, а пасля на беларускай.
Этнаграфія – навука пра паходжанне, рассяленне, жыццё, побыт, матэрыяльную і духоўную культуру народа.
раглядзець буктрэйлер да твора: https://www.youtube.com/watch?v=vrF6pSNHoQE
каменціраванае чытанне с. 173-177, запіс у сшытках:
Асаблівасці беларускай вёскі:
· 20-30 двароў, ёсць і хутары
· хату ніколі не беляць знадворку
· на вуліцах шмат прысад (дубы, дзічкі); лясы, пералескі, вадаёмы
· хату будуюць з тоўстых сасновых бярвён
· падлога і столь робіцца з дошак
· дахі двускатныя, гонтавыя, рэдка шыфер ці чарапіца (раней – саламяныя)
· хата заўсёды будуецца вокнамі на вуліцу
· франтон, аканіцы ўпрыгожваюцца разьбой
· раней будавалі прызбу, цяпер - фундамент
Рубель (Столінскі раён, Брэсцкая Вобласць)
Расолы (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць)
Лахва (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць)
Данілегі (Мазырскі раён, Гомельская вобласць)
Міратычы (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць)
Варонча (Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць)
Дамашняе заданне: перачытаць с. 173-174 вучэбнага дапаможніка, ведаць, чым знакамітая кожная з пералічаных вёсак; знайсці дадзеныя населеныя пункты на Google картах
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Скланенне і правапіс дробавых лічэбнікаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання
напісанне слоўнікавай работы "Правапіс і скланенне парадкавых лічэбнікаў"
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 192,193, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 392, 394
Дамашняе заданне: § 63, пр. 395
Comments