top of page
Поиск

19.11.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Дадатковае чытанне. А. Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым"

Заданні на ўроку:

  • Праверка дамашняга задання: *вуснае паведамленне пра манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі

  • Праслухаць наступны музычны фрагмент

  • Які настрой выклікае дадзены музычны ўрывак?

  • Вы праслухалі «Рэквіем» Дзмітрыя Кабалеўскага (частка 3). А што такое рэквіем? Знайдзіце азначэнне ў тлумачальным слоўніку (Skarnik)

  • Дома вы таксама чыталі рэквіем. Якое з прапанаваных значэнняў нам падыходзіць да сённяшняга ўрока?

  • Зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

Вялікая Айчынная вайна - адна з трагічных старонак у гісторыі нашай краіны. У час вайны загінула вельмі многа людзей, былі знішчаны цэлыя вёскі. Дваццаць мільёнаў жыццяў людзей былі аддадзены за вызваленне ад фашысцкай навалы. Вайну Анатоль Вярцінскі сустрэў дзесяцігадовым хлапчуком. Дзіцячая памяць захавала яе трагічныя малюнкі ўсе да самых драбніц. Яны засталіся ў сэрцы паэта на ўсё жыццё. Вось што напісаў у адказе на пытанні анкеты часопіса «Маладосць» сам паэт:

  • Якую ролю адыгрывае эпіграф у творы?

  • З якіх частак складаецца твор?

  • Зрабіце наступныя запісы ў сшытку:

  • Выразна прычытайце кожную частку, і побач з аўтарскімі назвамі частак запішыце ўласныя назвы, якія адлюстроўваюць іх асноўную думку.

  • Праверыць сябе можна тут

  • Вобразы якіх гістарычных асоб узгадваюцца ў творы? Што вы ведаеце пра іх?

Фашысты руйнавалі гарады, палілі вёскі. Такі лёс напаткаў і вёску Хатынь. Але памяць народа будзе жыць вечна. Гул званоў спаленай разам з людзьмі Хатыні ажывае ў помніках мастацтва: музыцы, жывапісе, літаратурных творах.

  • Праглядзіце наступны відэаролік. Поўную версію можна паглядзець тут

  • Разгледзьце адзін з помнікаў мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Паразважайце, як ён звязаны з творам "Рэквіем па кожным чацвёртым"?

Стварыце сінквейн з ключавым словам "Вайна":

  • Для чаго, на ваш погляд, неабходна чытаць творы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны?

Дамашняе заданне: падрыхтаваць пісьмовае паведамленне пра піянера-героя Вялікай Айчыннай вайны (на выбар), афармляць можна на камп'ютары або ад рукі.

Спіс піянераў-герояў (можна пісаць і пра іншых):

Узор афармлення паведамлення (малюнак у дадатку неабавязкова):

Электронны варыянт узора можна спампаваць тут 👇

Інструкцыя па стварэнні электроннага варыянта:


*Зняць відэазварот-падзяку “Героям Вялікай Айчыннай вайны”, атрыманы ролік даслаць мне ў асабістыя паведамленні ў Viber

*Вуснае паведамленне пра наступны помнік:

  1. Як называецца

  2. Дзе размешчаны

  3. Апісанне самого помніка (форма, памер, з якога матэрыялу зроблены)

  4. Хто з'яўляецца аўтарам , скульптарам.

  5. Якім падзеям або якому чалавеку прысвечаны.

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Адуашўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі

Заданні на ўроку:

  • Праверка дамашняга задання: пр. 161

  • Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі, расстаўце неабходныя знакі прыпынку. Падкрэсліце два агульныя назоўнікі адной рыскай і два ўласныя назоўнікі двума рыскамі:

(Л,л)абановіч з цікавас(ц,цц)ю разгл..даў хату.

Па той бок (Н,н)ёмана іду..ь лугі.

Мае верш.. абавя..кова надрукуюць (у,ў) часопісе (Б,б)ярозка.

До(у,ў)га пр..сіў (А,а)ндрэй л..снічага але пан быў цвёрды і ст..яў на сваім.

Бор шумі..ь над ракою (А,а)рэсай

  • Пазнаёміцца з новым матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • Паставіць наступныя словы ў Н скл., Р.скл. і В скл. мн. ліку і вызначыць катэгорыю (адуш./неадуш.):

рака, заяц, сястра, дзіця, гутарка, мурашка, чалавек


  • Размеркаваць наступныя словы ў два слупкі:

паляўнічы, валет, возера, стужка, вучань, сабака, горад, маці, натоўп, качаня, мярцвяк, галіна, школа, русалка, Барбі, крэйда, ластаўка


Дамашняе заданне: § 25, пр. 164

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Дадатковае чытанне. А. Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым"

Заданні на ўроку:

  • Праверка дамашняга задання: *вуснае паведамленне пра манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі

  • Праслухаць наступны музычны фрагмент

  • Які настрой выклікае дадзены музычны ўрывак?

  • Вы праслухалі «Рэквіем» Дзмітрыя Кабалеўскага (частка 3). А што такое рэквіем? Знайдзіце азначэнне ў тлумачальным слоўніку (Skarnik)

  • Дома вы таксама чыталі рэквіем. Якое з прапанаваных значэнняў нам падыходзіць да сённяшняга ўрока?

  • Зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

Вялікая Айчынная вайна - адна з трагічных старонак у гісторыі нашай краіны. У час вайны загінула вельмі многа людзей, былі знішчаны цэлыя вёскі. Дваццаць мільёнаў жыццяў людзей былі аддадзены за вызваленне ад фашысцкай навалы. Вайну Анатоль Вярцінскі сустрэў дзесяцігадовым хлапчуком. Дзіцячая памяць захавала яе трагічныя малюнкі ўсе да самых драбніц. Яны засталіся ў сэрцы паэта на ўсё жыццё. Вось што напісаў у адказе на пытанні анкеты часопіса «Маладосць» сам паэт:

  • Якую ролю адыгрывае эпіграф у творы?

  • З якіх частак складаецца твор?

  • Зрабіце наступныя запісы ў сшытку:

  • Выразна прычытайце кожную частку, і побач з аўтарскімі назвамі частак запішыце ўласныя назвы, якія адлюстроўваюць іх асноўную думку.

  • Праверыць сябе можна тут

  • Вобразы якіх гістарычных асоб узгадваюцца ў творы? Што вы ведаеце пра іх?

Фашысты руйнавалі гарады, палілі вёскі. Такі лёс напаткаў і вёску Хатынь. Але памяць народа будзе жыць вечна. Гул званоў спаленай разам з людзьмі Хатыні ажывае ў помніках мастацтва: музыцы, жывапісе, літаратурных творах.

  • Праглядзіце наступны відэаролік. Поўную версію можна паглядзець тут

  • Разгледзьце адзін з помнікаў мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Паразважайце, як ён звязаны з творам "Рэквіем па кожным чацвёртым"?

Стварыце сінквейн з ключавым словам "Вайна":

  • Для чаго, на ваш погляд, неабходна чытаць творы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны?

Дамашняе заданне: падрыхтаваць пісьмовае паведамленне пра піянера-героя Вялікай Айчыннай вайны (на выбар), афармляць можна на камп'ютары або ад рукі.

Спіс піянераў-герояў (можна пісаць і пра іншых):

Узор афармлення паведамлення (малюнак у дадатку неабавязкова):

Электронны варыянт узора можна спампаваць тут 👇

Інструкцыя па стварэнні электроннага варыянта:


*Зняць відэазварот-падзяку “Героям Вялікай Айчыннай вайны”, атрыманы ролік даслаць мне ў асабістыя паведамленні ў Viber

*Вуснае паведамленне пра наступны помнік:

  1. Як называецца

  2. Дзе размешчаны

  3. Апісанне самого помніка (форма, памер, з якога матэрыялу зроблены)

  4. Хто з'яўляецца аўтарам , скульптарам.

  5. Якім падзеям або якому чалавеку прысвечаны.

 

7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 107

  • вусна адказаць на кантрольныя пытанні на с. 67-68

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 108

  • выканаць выніковы тэст па тэме дзеяслоў.

Дамашняе заданне: § 7-19, пр. 109, 112


347 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page