top of page
Поиск

19.10.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "А" беларуская мова:

Тэма: Спосабы ўтварэння слоў. Прыставачны, суфіксальны, прыставачна-суфіксальны

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведніку:

  • зрабіць словаўтваральны разбор наступных слоў:

прадзед, гаспадарлівых, школьнаму, беспарадкам, загадку, бязмежны, лётчыкі, прыморскі, настольнага, перапісалі, параходны.


Дамашняе заданне: § 19, пр. 123, запісы ў даведніку, выканаць інтэрактыўнае заданне: https://kahoot.it/challenge/03358511?challenge-id=2ceb3c33-e60d-484c-8040-3beb127ffeff_1602877524477

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: М. Багдановіч "Вадзянік"

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пераказ апавядання "Вужыная карона"

  • * паведамленні пра чорага сабаку ў міфалогіі

  • прачытаць верш М. Багдановіча "Вадзянік" на с. 56 або можна праслухаць тут: https://drive.google.com/file/d/1DfFYQFF1ZdDtkYEXS3X49nh1LAZRjQ-U/view?usp=sharing

  • акдаказаць на пытанні 1-3 на с. 56

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша "Вадзянік" М. Багдановіча;

* стварыць малюнак Вадзяніка, які адпавядае вобразу, створанаму паэтам у вершы

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

  • пр. 75, 76

Дамашняе заданне: § 11, пр. 73, вывучыць запісы ў даведніку

 

7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Лады дзеясловаў

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, прачытаўшы правіла на с. 51-53, зрабіць запісы ў даведнік:

  • Запішыце падкрэслены сказ, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі. Падкрэсліце дзеяслоў як член сказа, вызначце лад дзеяслова:

Кожны го.. Беларусь а..значае Дзень ма..і, дата святкава(н,нн)я якога прымеркавана да в..лікага правасла(у,ў)нага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсіх праваслаўных цэрквах у гэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей, якія маліліся, шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых.

Дамашняе заданне: § 15, пр.86, вывучыць запісы ў даведніку

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: В.Быкаў "Незагойная рана"

Заданні на ўроку:

- Асноўнае дзеянне твора ахоплівае адны суткі, але мы з яго давеваемся амаль пра ўсё жыццё старой Тэклі і яе сям’і.

- Якім чынам гэта дасягаецца? Пры дапамозе якіх мастацкіх прыёмаў?

- Знайсці і зачытаць урыўкі пра сына.

- Якую ролю адыгрываюць успаміны Тэклі пра сыночка Васілька?

- Якім чалавекам паўстае Васілёк з гэтых успамінаў?

- Зачытайце радкі, у якіх даецца партрэт Васіля.

- Як раскрываюцца душэўныя перажыванні Тэклі праз іншыя вобразы-персанажы апавядання (пісьманосца, суседкі Ульянкі, хлопца на малатарні)?

- Як гэтыя людзі рэагуюць на паводзіны Тэклі?

- Ці разумеюць, ці адчуваюць яны душэную драму маці, якая страціла сына? (абгрунтуйце свой адказ, абапіраючыся на тэкст твора)

- Амаль на кожнай старонцы твора можна знайсці радкі, якія адлюстроўваюць перажыванні старой Тэклі. Знайдзіце іх і зачытайце.

- Знайсці радкі, у якіх падаецца апісанне прыроды, падумаць над роляй пейзажу ў творы.


Дамашняе заданне: перачытаць апавяданне "Незагойная рана", пытанні 7,8 на с. 42

45 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page