top of page
Поиск

18.12.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "В" беларуская літаратура (каб. 33):

Тэма: А. Коршак "Кляновы ліст". Вобраз кляновага лістка як увасабленне восеньскай красы і нязгаснасці чалавечай памяці

Заданні на ўроку:

  • вуснае апісанне карціны "Іней" Эдуарда Рымаровіча (гл. уклейку):

  • знаёмства з вершам А. Коршака "Кляновы ліст" на с. 118

  • праца па пытаннях 1-4 на с. 119;

  • пытанне 5 на с. 119:

  • пытанне 6 на с. 119, апішыце карціну Алены Бархатковай "Золата восені":


Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша "Кляновы ліст";

* пытанне 8 на с. 119 (1-2 ілюстрацыі), умець патлумачыць свой выбар

 

6"В" беларуская мова (каб. 33):

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у месным склоне адзіночнага ліку)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 204

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне ля дошкі:

Спісаць сказы, устаўляючы неабходныя літары, вусна патлумачыць правапіс канчаткаў назоўнікаў:

  1. Ад спех.. (не)нарабі..ь бы смех.. .

  2. (Не)падымай нос.., бо спатыкнеш(?)ся.

  3. Во(у,ў)к кожны(?) год ліняе, але норав.. (не)мяняе.

  4. Без на(?)укі і лапц.. (не)спля..еш.

  5. Варону (у,ў) селезн.. (не)перафарбу..ш.

  6. Кот да дом.. прывыкае, а сабака - да гаспадар.. .

  7. Мы г..нарымся дасягне(н,нн)ямі белару(с,сс)кага народ.. .

Размеркаваць наступныя назоўнікі ў два слупкі (з канчаткамі -а,-я або канчаткамі -у, -ю):

звер, азот, гераізм, долар, стэп, нос, агонь,

медаль, аўторак, грып, тэлефон, інтэлект

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам у табліцы ў пр. 205 (вусна):

  • зрабіць наступныя запісы ў даведнікі:

  • выканайце інтэрактыўнае заданне пр. 207: http://learningapps.org/watch?v=p3h9szxct01

  • з назоўнікамі, што ў дужках, утварыце словазлучэнні, вусна патлумачце правапіс канчаткаў:

Выступіць на (сход, мітынг, фестываль)

Жыць пры (Адам, Міхась, Рыгор)

Працаваць у (магазін, кіёск, цэх)

Птушкі ў (гай, кустоўе, бярэзнік)

Сустрэцца ў (Брэст, Мінск, Гомель)

  • перакладзіце на беларускую мову і запішыце атрыманыя спалучэнні слоў:

на лугу, в гараже, в саду, на краю, об ученике,

в лагере, на берегу, в снегу, на корабле, в кулаке


Дамашняе заданне: § 33, пр. 206; выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2145115

 

9 "Г" беларуская мова (каб. 135):

Тэма: Складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай параўнальнай часткай

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне на лісточках і здаць настаўніку. Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку, падкрэсліць граматычныя асновы ў складаназалежным сказе з даданай уступальнай часткай, пабудаваць яго схему:

  • пр. 138 (вусна)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 96,97, запоўніць частку табліцы, якая адпавядае тэме ўрока:

  • пр. 141, 140

Дамашняе заданне: § 21, пр. 139, дарабіць табліцу, вывучыць яе, падрыхтавацца да напісання самастойнай работы "Віды даданых частак у складаназалежным сказе" (умець вызначаць від даданай часткі, расстаўляць знакі прыпынку, будаваць схему сказа)

 

6 "А" беларуская мова (каб. 133):

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным склоне адзіночнага ліку)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 201

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне ля дошкі:

Спісаць словазлучэнні, ставячы назоўнікі, што ў дужках, у неабходную форму, вызначыць склон назоўнікаў, вусна патлумачыць правапіс канчаткаў назоўнікаў:

Расці пры (дарога), служыць на (граніца), рамонт (дарога), лісточкі (бярозка), падысці да (сасонка), крылы (птушка), плыць па (рака), лазіць па (страха)


Запісаць наступныя назоўнікі ў Д. і М. склонах:

дачка, навальніца, гара, задача, смага, муха

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 97, разгледзіць табліцу ў пр. 203; зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2955787

  • пр. 202

  • спішыце, ставячы назоўнікі, што ў дужках, у Р. скл.:

  1. Зіма без (снег) - восень без (хлеб).

  2. Лепш мець лішняга (сябар), чым лішняга (вораг).

  3. Век пражыў, а (розум) не нажыў.

  4. Як будзем касіць, (дождж) не будзем прасіць.

  5. Чалавек без (запас) гіне да (час).

  6. (Дым) без (агонь) не бывае.

  • з назоўнікамі, што ў дужках, утварыце словазлучэнні, вусна патлумачце правапіс канчаткаў:

Выйшлі з (лес, дом, асіннік, музей, павільён)

Схаваліся ад (дождж, вораг, холад, вецер, сябар)

Не купілі (хлеб, шакалад, цукар, авёс, укроп)

Шум (акіян, матор, гай, агонь)

Не адчувалі (сорам, боль, страх, удар)


Дамашняе заданне: § 33, пр. 204; выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/4289648

 

5 "В" беларуская мова (каб. 138):

Тэма: Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі сказа.

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 209

  • пр. 210

  • пр. 211

  • пр. 212, 213

Дамашняе заданне: § 29, пр. 214, паўтарыць тэму "Галоўныя і даданыя члены сказа"

177 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Yorumlar


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page