top of page
Поиск

18.11.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская мова:

Тэма: Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова

Заданні на ўроку:

  • Напісанне самастойнай работы "Дзеяслоў"

  • Разгледзьце малюнак. Якая жывёла на ім адлюстравана?

  • Хто гэта такі? У чым заключаецца незвычайнасць гэтай жывёлы?

  • Знайсці ў тлумачальным слоўніку (Skarnik) значэнне слова “гібрыд”.

  • У мове, як і ў прыродзе, ёсць гібрыды. Адзін з такіх – дзеепрыметнік. Якія прадпалажэнні можна зрабіць,гледзячы на назву дадзенай моўнай адзінкі?

  • Пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • Запісаць наступны сказ, знайсці ў ім дзеепрыметнік, падкрэсліць яго як член сказа:

На пісьмовым стале ляжала прачытаная кніга.

  • Размеркаваць наступныя словы ў адпаведны слупок табліцы (дзеяслоў, прыметнік, дзеепрыметнік):

пачырванець, чырвоны, пачырванелы; абноўлены, новы,

абнавіць; памаладзелы, памаладзець, малады; упрыгожыць,

упрыгожаны, прыгожы; асветлены, асвятліць, светлы.

  • пр. 114 (выпісаць з практыкавання толькі дзеепрыметнікі)

Дамашняе заданне: § 20, пр.120, выканаць інтэрактыўнае заданне, вывучыць запісы ў даведніку

 

8 "Б" беларуская мова:

Тэма: Сувязь дзейнік і выказніка, выражанага колькасна-іменным словазлучэннем

Заданні на ўроку:

  • напісанне самастойнай работы "Віды выказнікаў"

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 90-91, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 131 (вусна)

  • пр. 132, 133

Дамашняе заданне: § 19, пр. 134

 

7 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Дадатковае чытанне. А. Вярцінскі "Рэквіем па кожным чацвёртым"

Заданні на ўроку:

  • Праверка дамашняга задання: *вуснае паведамленне пра манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі

  • Праслухаць наступны музычны фрагмент

  • Які настрой выклікае дадзены музычны ўрывак?

  • Вы праслухалі «Рэквіем» Дзмітрыя Кабалеўскага (частка 3). А што такое рэквіем? Знайдзіце азначэнне ў тлумачальным слоўніку (Skarnik)

  • Дома вы таксама чыталі рэквіем. Якое з прапанаваных значэнняў нам падыходзіць да сённяшняга ўрока?

  • Зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

Вялікая Айчынная вайна - адна з трагічных старонак у гісторыі нашай краіны. У час вайны загінула вельмі многа людзей, былі знішчаны цэлыя вёскі. Дваццаць мільёнаў жыццяў людзей былі аддадзены за вызваленне ад фашысцкай навалы. Вайну Анатоль Вярцінскі сустрэў дзесяцігадовым хлапчуком. Дзіцячая памяць захавала яе трагічныя малюнкі ўсе да самых драбніц. Яны засталіся ў сэрцы паэта на ўсё жыццё. Вось што напісаў у адказе на пытанні анкеты часопіса «Маладосць» сам паэт:

  • Якую ролю адыгрывае эпіграф у творы?

  • З якіх частак складаецца твор?

  • Зрабіце наступныя запісы ў сшытку:

  • Выразна прычытайце кожную частку, і побач з аўтарскімі назвамі частак запішыце ўласныя назвы, якія адлюстроўваюць іх асноўную думку.

  • Праверыць сябе можна тут

  • Вобразы якіх гістарычных асоб узгадваюцца ў творы? Што вы ведаеце пра іх?

Фашысты руйнавалі гарады, палілі вёскі. Такі лёс напаткаў і вёску Хатынь. Але памяць народа будзе жыць вечна. Гул званоў спаленай разам з людзьмі Хатыні ажывае ў помніках мастацтва: музыцы, жывапісе, літаратурных творах.

  • Праглядзіце наступны відэаролік. Поўную версію можна паглядзець тут

  • Разгледзьце адзін з помнікаў мемарыяльнага комплексу "Хатынь". Паразважайце, як ён звязаны з творам "Рэквіем па кожным чацвёртым"?

Стварыце сінквейн з ключавым словам "Вайна":

  • Для чаго, на ваш погляд, неабходна чытаць творы, прысвечаныя трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны?

Дамашняе заданне: падрыхтаваць пісьмовае паведамленне пра піянера-героя Вялікай Айчыннай вайны (на выбар), афармляць можна на камп'ютары або ад рукі.

Спіс піянераў-герояў (можна пісаць і пра іншых):

Узор афармлення паведамлення (малюнак у дадатку неабавязкова):

Электронны варыянт узора можна спампаваць тут 👇

Інструкцыя па стварэнні электроннага варыянта:


*Зняць відэазварот-падзяку “Героям Вялікай Айчыннай вайны”, атрыманы ролік даслаць мне ў асабістыя паведамленні ў Viber

*Вуснае паведамленне пра наступны помнік:

  1. Як называецца

  2. Дзе размешчаны

  3. Апісанне самого помніка (форма, памер, з якога матэрыялу зроблены)

  4. Хто з'яўляецца аўтарам , скульптарам.

  5. Якім падзеям або якому чалавеку прысвечаны.

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Агульныя і ўласныя назоўнікі

Заданні на ўроку:

  • Праверка дамашняга задання: пр. 156

  • Выпішыце з тэксту ўсе назоўнікі, паставіўшы іх у пачатковую форму:

Шчасце – гэта найлепшае выкананне волі калектыву, жаданне прынесці сябе ў ахвяру калектыву, усведамленне, што ў яго дабрабыце ёсць частка тваёй працы; карацей кажучы, шчасце – гэта гармонія ў тым калектыве, да якога ты належыш.

  • Запісаць наступныя назоўнікі ў сшытак, падумаць чым яна адрозніваюцца, на якія дзве групы іх можна раздзяліць:

рака, “Атлант”, Дняпро, аршанец,”Світанак”, Орша, падручнік, маладосць.


У залежнасці ад таго, што абазначаюць назоўнікі, яны могуць адносіцца да пэўнага разраду – лексіка-семантычнай групы.

  • Пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 72, 73, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • Пр. 159, 160

  • Дапісаць свае назвы наступных прадметаў. Скласці з дзвюма назвамі сказы

Зубная паста ...

Халадзільнік ...

Кніга ...

Магазін ...

Фабрыка ...

Часопіс ...

Газета ...


Дамашняе заданне: § 24, пр. 161

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Літаратурныя песні. А. Ставер "Жураўлі на Палессе ляцяць"

Заданні на ўроку:

  • Праверка дамашняга задання: выразнае чытанне беларускіх народных песень на с. 72-74; *паведамленні “Сватанне”, “Бабка-павітуха”, “Хрэсьбіны”

  • Пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытак:

  • Праслухайце песні, прапанаваныя ў прэзентацыі:

Янка Купала “Явар і каліна”

Максім Багдановіч “Зорка Венера”

Канстанцыя Буйло “Люблю наш край…”

Леанід Пранчанка “Талака”


  • Пазнаёміцца з літаратурнай песняй А. Ставера “Жураўлі на Палессе ляцяць” (с. 77,78)

  • Якія малюнкі беларускага краю паўсталі перад вамі? З якім пачуццём аўтар гаворыць пра родную зямлю?

  • Чаму, па словах паэта, жураўлёў не прываблівае вечназялёны платанавы рай?

  • Паразважайце, ці абавязкова, каб любіць Беларусь, трэба ў розных краях пабываць. Чаму чалавеку цяжка без роднага краю?

  • Прывядзіце некалькі прыкладаў прыказак пра Радзіму

  • Праслухаць песню “Жураўлі на Палессе ляцяць” у выкананні ВІА “Песняры” на музыку І. Лучанка

  • Уявіце, што вам неабходна пазнаёміць замежных гасцей са сваёй Радзімай і тыя папрасілі паслухаць песні пра Беларусь. Ці падыходзіць, на вашу думку, твор “Жураўлі на Палессе ляцяць”, каб быць візітнай песеннай карткай Беларусі. Свой адказ патлумачце.

  • Праглядзіце відэароліка “Жураўліны палёт”

Дамашняе заданне: вывувучыць на памяць песню “Жураўлі на Палессе ляцяць” А. Ставера (можна спяваць);

*Выпісаць на асобны аркуш 10 прыказак пра любоў да Радзімы

 

8 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Класічныя лірычныя жанры. Актава і трыялет

А. Грачанікаў "Свяці кахання чыстая зара..." , М. Багдановіч "Трыялет" ("Калісь глядзеў на сонца я..."), Д. Бічэль "Лёгкія сняжынкі ў цішы..."

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша М. Багдановіча “Санет” (с.87-89); *вывучыць на памяць адзін з санетаў У. Шэкспіра (у перакладзе У. Дубоўкі)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, пагартайце слайды, зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

  • Пазнаёміцца з вершам “Свяці, кахання чыстая зара…” А. Грачанікава с. 89

  • Адказаць на пытанні 4, 5, 1, 2, 3 на с. 90

  • Пагартаць слайды і зрабіць наступныя запісы ў сшытак:

  • Пазнаёміцца з вершам "Трыялет" ("Калісь глядзеў на сонца я...") М. Багдановіча на с. 90

  • Адказаць на пытанні 1-4 на с. 90

  • Пазнаёміцца з вершам "Лёгкія сняжынкі ў цішы..." Д. Бічэль на с. 91

  • Адказаць на пытанні 1-3 на с. 91

  • Выканаць інтэрактыўнае заданне:

Дамашняе заданне: падрыхтавацца да напісання творчай работы па раздзеле “Голасам душы і сэрца” (пераглядзець с. 55-92, адказаць на пытанні 1-8 на с. 92, вывучыць запісы ў сшытку, умець вызначаць вершаваны памер, паўтарыць літаратуразнаўчыя тэрміны (амфібрахій, анапест, дактыль, метафара, паралелізм, параўнанне, рытм, рыфма, страфа, харэй, эпітэт, ямб):


250 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Opmerkingen


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page