top of page
Поиск

17.12.2020

  • Фото автора: Ольга Виноградова
    Ольга Виноградова
  • 17 дек. 2020 г.
  • 3 мин. чтения

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


5 "В" беларуская літаратура (каб. 138):

Тэма: А. Федарэнка "Падслуханая казка".

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: адказы на пытанні 1-5 на с. 121,122; *намаляваць кветку на лісце А4, а на адваротным баку напісаць пра яе незвычайную гісторыю або казку (здаць настаўніку); *вывучыць на памяць верш “Кветкі роднай зямлі” В. Гардзея:

ree

Дамашняе заданне: прачытаць "Чужое багацце" Г. Марчук (с. 103-116)

6 "А" беларуская мова (каб.133):

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення (у давальным і месным склонах адзіночнага ліку)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 196

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне ля дошкі:

ree
  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 94, разгледзіць табліцу ў пр. 198:

ree
  • зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

ree
  • пр. 199, 200

Дамашняе заданне: § 32, пр. 201

6 "А" беларуская літаратура (каб. 133):

Тэма: І. Мележ "Першы іней"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ здаць "хвасты" на памяць верш "Падаюць сняжынкі" П. Труса

  • падрыхтаваць выразнае чытанне верша на с. 115; *скласці на лісточку крыжаванку з ключавым словам ПРЫГАЖОСЦЬ (сфатаграфаваць і даслаць Вінаградавай В.М. у Viber)

  • знаёмства з творам І. Мележа “Першы іней" с. 116,117

ree
  • праца па пытаннях 1-4 на с. 117;

  • апішыце карціну В. Пешкуна "Подых зімы", параўнайце яе з творам "Першы іней" І. Мележа:

ree
ree

Дамашняе заданне: вуснае апісанне карціны "Іней" Эдуарда Рымаровіча (гл. уклейку):

ree

5 "В" беларуская мова (каб. 138):

Тэма: Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі сказа.

Заданні на ўроку:

  • пр. 205

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 125, зрабіць наступныя запісы ў даведніку:

ree
  • пр. 206

Ці ўжываеце вы гэты напітак? Як часта? Ці карысна для здароўя піць "Кока-колу"?

  • праглядзіце відэаролік:

  • пр. 207, 208

Дамашняе заданне: § 29, пр. 209

9 "Г" беларуская літаратура (каб.135):

Тэма: Ф. Багушэвіч. Прадмова да зборніка "Дудка беларуская". Ідэйны змест прадмовы.

Заданні на ўроку:

  • праглядзець відэаролік:

  • пазнаёміцца з матэрыялам на с. 93,94;

  • адказаць на пытанні 1-7 на с. 90

Дамашняе заданне: пазнаёміцца з вершамі "Мая дудка", "Хмаркі" Ф. Багушэвіча; прачытаць с. 91-93, адказаць на пытанні 1-5 на с. 93

6 "В" беларуская мова (каб.33):

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным склоне адзіночнага ліку)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 201

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне ля дошкі:

Спісаць словазлучэнні, ставячы назоўнікі, што ў дужках, у неабходную форму, вызначыць склон назоўнікаў, вусна патлумачыць правапіс канчаткаў назоўнікаў:

Расці пры (дарога), служыць на (граніца), рамонт (дарога), лісточкі (бярозка), падысці да (сасонка), крылы (птушка), плыць па (рака), лазіць па (страха)


Запісаць наступныя назоўнікі ў Д. і М. склонах:

дачка, навальніца, гара, задача, смага, муха

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 97, разгледзіць табліцу ў пр. 203; зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

ree
  • выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2955787

  • пр. 202

  • спішыце, ставячы назоўнікі, што ў дужках, у Р. скл.:

  1. Зіма без (снег) - восень без (хлеб).

  2. Лепш мець лішняга (сябар), чым лішняга (вораг).

  3. Век пражыў, а (розум) не нажыў.

  4. Як будзем касіць, (дождж) не будзем прасіць.

  5. Чалавек без (запас) гіне да (час).

  6. (Дым) без (агонь) не бывае.

  • з назоўнікамі, што ў дужках, утварыце словазлучэнні, вусна патлумачце правапіс канчаткаў:

Выйшлі з (лес, дом, асіннік, музей, павільён)

Схаваліся ад (дождж, вораг, холад, вецер, сябар)

Не купілі (хлеб, шакалад, цукар, авёс, укроп)

Шум (акіян, матор, гай, агонь)

Не адчувалі (сорам, боль, страх, удар)


Дамашняе заданне: § 33, пр. 204; выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/4289648

6 "В" беларуская літаратура (каб.33):

Тэма: І. Мележ "Першы іней"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ здаць "хвасты" на памяць верш "Падаюць сняжынкі" П. Труса

  • падрыхтаваць выразнае чытанне верша на с. 115; *скласці на лісточку крыжаванку з ключавым словам ПРЫГАЖОСЦЬ (сфатаграфаваць і даслаць Вінаградавай В.М. у Viber)

  • знаёмства з творам І. Мележа “Першы іней" с. 116,117

ree
  • праца па пытаннях 1-4 на с. 117;

  • апішыце карціну В. Пешкуна "Подых зімы", параўнайце яе з творам "Першы іней" І. Мележа:

ree
ree

Дамашняе заданне: вуснае апісанне карціны "Іней" Эдуарда Рымаровіча (гл. уклейку):

ree

 
 
 

Недавние посты

Смотреть все

Комментарии


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page