top of page
Поиск

17.11.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме "Дзеяслоў"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр.108, кантрольныя пытанні на с. 67, 68

  • выканаць наступныя заданні:

1. Дайце азначэнне: Дзеяслоў – гэта… Спражэнне – гэта… 2. Падкрэсліце дзеясловы як члены сказа: Чужая старонка пірагамі не накорміць. Кожная птушачка сваю песеньку пяе. 3. Устаўце прапушчаныя літары, у дужках укажыце спражэнне дзеясловаў

1) церп..ш 2) прос..ш 3) крыкн..ш 4) буду..ш 5) шэпч..цца 6) цягн..шся 7) збіра..ш 8) мы..шся 9) ненавідз..ш 10) начу..ш


4. Адзначце сказ з дзеясловамі ўмоўнага ладу:

а Нецікава было б жыць, калі б чалавек нічога вакол сябе не бачыў.

б Чужому шчасцю ніколі не зайздросці

в Гаворыць дзядзька, сам сядае і стол абрусам накрывае.


5. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі, расстаўце знакі прыпынку:

У са..ку расту..ь дзьмуха..цы. Гэта вельмі цікавыя кветкі. Но(ч,чч)у яны а..пачываю..ь сціскаю(ц,цц)а (у,ў) тугія пупышкі. Раніцай запальваюць свае жо(у,ў)т.. сонейкі. Надв..чоркам зноў спаць кладу(ц,цц)а. З..крываюць в..ночкі перад даж..ом. Затое (у,ў) добр.. надвор(?)е жаўце..ць (у,ў)весь д..ень.


6. Падкрэсліце дзеясловы закончанага трывання:

Размаўляе, напісалі, апранаешся, адпачыў, цямнець, схіліцца, перадаў, чытаць, памые.


7. Зрабіце словаўтваральны разбор наступных дзеясловаў:

Багацець

Вырасці


8. Праспрагайце адзін з рознаспрагальных дзеясловаў


Дамашняе заданне: § 7-19, пр. 112: http://www.stqr.ru/2536-354-140

падрыхтавацца да напісання самастойнай работы па тэме "Дзеяслоў"

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Назоўнік як часціна мовы

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 152

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, правіла на с. 69, зрабіць запісы ў даведнік:

  • пр. 153 (вусна)

  • пр. 154, 156

Дамашняе заданне: § 23, пр. 155

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Патрабаванні да падрабязнага пераказу

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 106,

  • пазнаёміцца з памяткай:

  • праглядзець відэаролік:

  • пр. 177 (вусна)

Дамашняе заданне: § 25, пр. 178

 

5 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Творчая работа "Вусная народная творчасць"

Заданні на ўроку:

  • напісанне творчай работы

Дамашняе заданне: прачытаць "Ля вогнішч начлежных" М. Танка (с.75-83), ведаць змест

10 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comentários


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page