top of page
Поиск

16.11.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


11 "А" беларуская мова:

Тэма: Правілы пабудовы сказаў з адасобленымі членамі сказа. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 74

  • напісанне самастойнай работы "Ужыванне дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых зваротаў"

  • пр. 76 (вусна)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 58,59, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 78 (вусна)

  • пр. 79

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 62,63, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 85

Дамашняе заданне: § 7, с. 57-63, пр. 83, 87

📢! 23.11 Кантрольны пераказ (2 урокі беларускай мовы)

📢! 30.11 Два ўрокі беларускай літаратуры

 

11 "А" беларуская мова:

Тэма: В. Быкаў. Аповесць "Знак бяды": тэматыка, праблематыка, канфлікт

Заданні на ўроку:

  • напісанне тэста па змесце;

  • абмеркаванне твора па пытаннях.

Дамашняе заданне: падрыхтаваць вусныя характарыстыкі (па жаданні можна зрабіць запісы) галоўных герояў (Сцепаніды і Петрака) і вобразаў здраднікаў (Гужа, Каландзёнка, Недасекі) па наступным плане:

* вуснае паведамленне (на 2 хвіліны) "Бацькі В. Быкава" (для падрыхтоўкі карыстаемся аўтабіяграфічным творам "Доўгая дарога дадому", раздзел "Бацькі.Школа.Кублічы")

*вуснае паведамленне "Калабаранты ў перыяд нямецкай акупацыі Беларусі"

📢! 30.11 Два ўрокі беларускай літаратуры

124 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Commenti


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page