top of page
Поиск

15.12.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


7 "Б" беларуская мова (каб. 118):

Тэма: Пераклад тэксту "Незвычайная постаць" з рускай мовы на беларускую

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 162

  • выразнае чытанне тэксту на рускай мове

  • вызначэнне стылю і тыпу тэксту

  • аформіць запісы ў рабочым сшытку:

Пятнаццатага снежня

Пераклад

Незвычайная постаць

  • перакласці тэкст з рускай мовы на беларускую

  • УВАГА! Пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь" Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.ttdictionary.rusblr&hl=ru

Імкніцеся перакладаць тэкст пафразава і САМАСТОЙНА, звяртайцеся да слоўніка толькі за пэўнымі словамі! Колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў рускім тэксце = колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў беларускім тэксце.


!!! Чарнавікі ўкладаем ў сшыткі


Для даведкі: Сен-Жермен - Сен-Жэрмен, венец - вянец, зрительский - глядацкі.

Дамашняе заданне: § 23, пр. 139, выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1114445

 

6 "В" беларуская мова (каб. 33):

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення (у давальным і месным склонах адзіночнага ліку)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 196

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне ля дошкі:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 94, разгледзіць табліцу ў пр. 198:

  • зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 199, 200

Дамашняе заданне: § 32, пр. 201

 

5 "В" беларуская мова (каб. 138):

Тэма: Кантрольны дыктант

Заданні на ўроку:

  • напісанне кантрольнага дыктанта

Дамашняе заданне: -

 

5 "В" беларуская літаратура (каб. 138):

Тэма: А. Федарэнка "Падслуханая казка"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ праверка дамашняга задання: здаць настаўніку сачыненне-разважанне "Адносіны да старэйшых у сям'і"

  • адгадайце загадкі:

  1. З-пад снегу выйшла, расцвіла, і так, што аж зіма ўцякла (падказка)

  2. У гаі-гаёчку між травы, расы - белыя званочкі. Іх шануйце, дзеці, каб такой красы больш было на свеце (падказка)

  3. На сцяблінку сонца села, белы капялюш надзела (падказка)

  4. Гарачае лета, спеюць суніцы, а ён - у пуховай хусцінцы (падказка)

  5. Хвалюе водарам, красою, але няпроста ўзяць рукою. Галава пахучая, тулава - калючае (падказка)

  • знаёмства за зместам казкі с. 117-121

  • Праца па пытаннях:

  1. Ці спадабаўся вам твор?

  2. Ці можна назваць гэты твор казкай? Чаму?

  3. А гэта казка будзе літаратурная ці народная? Патлумачце свой адказ.

  • Вызначце, якім маргарыткам належаць прыведзеныя словы. Знайдзіце на карце краіны, з якіх яны былі родам.

  1. Як па-іншаму называюць беларускую маргарытку? Чаму?

  2. У беларусаў не існуе ні легенд, ні павер’яў пра маргарыткі. Расказваецца толькі пра яе сціпласць і цярплівасць, яна сузіральніца ўсіх бед і радасцей беларусаў. Пафантазіруйце і прыдумайце:

- Што будзе, калі пасадзіць маргарытку каля пад’езда?

- Што будзе, калі прысняцца маргарыткі?

  • У казцы А. Федарэнкі ўзгадваюцца і іншыя кветкі, пагартайце слайды і паспрабуйце пазнаць іх:

  • Як вы лічыце, чаму твор мае такую назву?

Дамашняе заданне: перачытаць твор “Падслуханая казка”, адказаць на пытанні 1-5 на с. 121,122;

*намаляваць кветку на лісце А4, а на адваротным баку напісаць пра яе незвычайную гісторыю або казку:

*вывучыць на памяць верш “Кветкі роднай зямлі” В. Гардзея:


133 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comentarios


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page