Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
7 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Т. Хадкевіч "Крынічка"
Заданні на ўроку:
выразнае чытанне на памяць верша Я. Коласа “Ручэй”
зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
Прачытаць апавяданне “Крынічка” Т. Хадкевіча (с. 27-28)
Знайдзіце і зачытайце аўтарскае апісанне крынічкі.
Знайдзіце і зачытайце апісанне крынічкі, якое аўтар укладвае ў вусны Петруся.
Адшукайце ўспаміны і разважанні Нічыпара, якія дапамагаюць убачыць крынічку і раскрыць яе лекавыя ўласцівасці.
Знайдзіце ў апісанні крынічкі выкарыстаныя аўтарам дзеясловы і назоўнікі, якія перадаюць рух вады, запішыце іх у сшытак.
Знайдзіце прыметнікі-азначэнні, якія характарызуюць стан і якасць вады і самой крынічкі, запішыце іх у сшытак.
Разгадайце крыптаграму – і даведайцеся, з чым параўновае крынічку аўтар. Падкрэсліце ў адказе параўнанне - супастаўленне прадметаў на аснове іх падабенства.
9 12 18 21 26 28 32 15 1 9 5 1 3 1 13 1 19 32 13 31 19 20 30 18 12 1 14, 15 1 14 15 16 4 1 19 3 32 20 13 6 11 27 28 14, 26 28 14 3 1 5 1
22 5 9 3 10 15 6.
Ці падобны верш “Ручэй” Я. Коласа да апавядання “Крынічка” Т. Хадкевіча?
Ці аднолькавую ролю ў стварэнні вобразаў у паэтычным і празаічным творы выконваюць вобразна-выяўленчыя сродкі?
Знайсці на публічнай кадастравай карце колькасць крыніц у Аршанскім раёне (будуць пазначаны блакітнымі кропелькамі): https://map.nca.by/layers
Для гэтага неабходна выбраць наступныя слаі:
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (вобласці, раёны) і Дадатковыя слаі (Крыніцы) = Административно-территориальное деление (области, районы) и Дополнительные слои (Родники)
Дамашняе заданне: прачытаць “Незагойная рана” В. Быкава (с. 30-41), ведаць змест; *напісаць на асобным аркушы сачыненне-апісанне “Мая любімая рака (возера)”, выкарыстоўваючы вобразна-мастацкія сродкі (аб’ём – 1-1,5 старонкі)
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Спосабы ўтварэння слоў. Прыставачны спосаб
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: заданне на картцы
выканаць тэст для выхада на тэму ўрока
Знайдзіце адпаведнасць:
1. частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў
2. зменная частка слова
3. частка слова, якая знаходзіцца перад коранем і служыць для ўтварэння новых слоў
4. частка слова без канчатка
5. частка слова, якая стаіць пасля канчатка і служыць для ўтварэння новых слоў і формаў слоў
6. найменшая значымая частка слова
с) аснова
б) марфема
а) постфікс
п) канчатак
о) прыстаўка
с) суфікс
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
разгледзьце прыклады разбору:
пр. 119 (вусна)
пр. 120 + словаўтваральны разбор атрыманых слоў
зрабіце словаўтваральны разбор наступных слоў:
прадзед, беспарадкам, перапісалі, рассыпалі, адклею, згарэла, алагічныя, антынавуковых, паслязаўтра, звышнатуральнаму, прыгарады, пабяліў
Дамашняе заданне: § 19, заданне на картцы
7 "Б" беларуская літаратура
Тэма: Т. Хадкевіч "Крынічка"
Заданні на ўроку:
выразнае чытанне на памяць верша Я. Коласа “Ручэй”
зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
Прачытаць апавяданне “Крынічка” Т. Хадкевіча (с. 27-28)
Знайдзіце і зачытайце аўтарскае апісанне крынічкі.
Знайдзіце і зачытайце апісанне крынічкі, якое аўтар укладвае ў вусны Петруся.
Адшукайце ўспаміны і разважанні Нічыпара, якія дапамагаюць убачыць крынічку і раскрыць яе лекавыя ўласцівасці.
Знайдзіце ў апісанні крынічкі выкарыстаныя аўтарам дзеясловы і назоўнікі, якія перадаюць рух вады, запішыце іх у сшытак.
Знайдзіце прыметнікі-азначэнні, якія характарызуюць стан і якасць вады і самой крынічкі, запішыце іх у сшытак.
Разгадайце крыптаграму – і даведайцеся, з чым параўновае крынічку аўтар. Падкрэсліце ў адказе параўнанне - супастаўленне прадметаў на аснове іх падабенства.
9 12 18 21 26 28 32 15 1 9 5 1 3 1 13 1 19 32 13 31 19 20 30 18 12 1 14, 15 1 14 15 16 4 1 19 3 32 20 13 6 11 27 28 14, 26 28 14 3 1 5 1
22 5 9 3 10 15 6.
Ці падобны верш “Ручэй” Я. Коласа да апавядання “Крынічка” Т. Хадкевіча?
Ці аднолькавую ролю ў стварэнні вобразаў у паэтычным і празаічным творы выконваюць вобразна-выяўленчыя сродкі?
Знайсці на публічнай кадастравай карце колькасць крыніц у Аршанскім раёне (будуць пазначаны блакітнымі кропелькамі): https://map.nca.by/layers
Для гэтага неабходна выбраць наступныя слаі:
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (вобласці, раёны) і Дадатковыя слаі (Крыніцы) = Административно-территориальное деление (области, районы) и Дополнительные слои (Родники)
Дамашняе заданне: прачытаць “Незагойная рана” В. Быкава (с. 30-41), ведаць змест; *напісаць на асобным аркушы сачыненне-апісанне “Мая любімая рака (возера)”, выкарыстоўваючы вобразна-мастацкія сродкі (аб’ём – 1-1,5 старонкі)
7 "Б" беларуская мова
Тэма: Кантрольны дыктант
Заданні на ўроку:
напісанне кантрольнага дыктанта
Дамашняе заданне: -
Comments