top of page
Поиск

15.10.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


5 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Легенда "Нарач"

Заданні на ўроку:

  • напісанне самастойнай работы “Беларускія народныя казкі”

  • прачытаць артыкул вучэбнага дапаможніка на с. 48,49

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартайце слайды):

  • Што вы ведаеце пра возера Нарач?

  • Праглядзіце відэаролік:

  • зрабіць наступны запісы ў сшытку:

  • знайдзіце на Google карце возера Нарач: https://www.google.com/maps/@

  • пазнаёміцца з легендай "Нарач" (с. 49-52) або праглядзець відэа:

  • адказаць на пытанні 1-4 на с. 52

  • праслухайце фрагмент музычнай кампазіцыі “Нарач” у выкананні беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”: https://drive.google.com/file/d/1t9HTln4qMhInssVIdgOsyhmYAieZrH5_/view?usp=sharing

  • Ці сугучны тэкст і мелодыя песні з тымі падзеямі, што адбываюцца ў легендзе?

  • Чаму Беларусь называюць блакітнавокай?

Дамашняе заданне: падрыхтаваць мастацкі пераказ легенды "Нарач" (с. 49-52);

*падрыхтаваць мастацкі пераказ легенды пра паходжанне гарадоў, вёсак, рэк, азёр (умець паказваць гэтыя аб’екты на карце Беларусі)

 

6 "А" беларуская мова:

Тэма: Правапіс і,ы,й пасля прыставак

Заданні на ўроку:

  • спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары:

за..граць, с..шліся, за..меннік, за..нець, пад..сці, звыш..мклівы, без..менны, аб..сці, за..сці. супер..нтэлект, контр..гра, дэз..нфармацыя.

  • пр. 109

Дамашняе заданне: § 16, 17, заданне на картцы, паўтарыць правапіс прыставак на зычны і правапіс і,ы,й пасля прыставак (будзе слоўнікавая работа)

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Ян Баршчэўскі "Вужыная карона"

Заданні на ўроку:

Дамашняе заданне: мастацкі пераказ апавядання "Вужыная карона"

на падставе плана;

* падрыхтаваць паведамленне пра чорнага сабаку ў міфалогіі

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Тэкст. Прыметы тэксту

Заданні на ўроку:

  • работа над памылкамі пасля кантрольнага дыктаната

  • пазнаёміцца з правіламі на с. 54-59

Дамашняе заданне: § 12, вывучыць тэарэтычны матэрыял (правілы)

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Кантрольны дыктант

Дамашняе заданне: -

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Утварэнне слоў. Утваральная аснова

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пераклад на картцы

  • напісанне слоўнікавай работы “Правапіс прыставак на зычны. Правапіс і,ы,й пасля прыставак”

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

  • Запісаць словы ў сшытак, сярод запісаных слоў знайсці невытворныя, падкрэсліць іх адной рыскай:

рэч, загадка, пчала, памірыць, перакладчык, ружовы, сіні, неба, клапатлівы, напісаў, піць, хата, мова.

  • зрабіць марфемны разбор вытворных слоў заданні

  • пазнаёміцца з правілам на с. 53

  • пр. 117

Дамашняе заданне: § 18, пр. 118 (QR-код), заданне на картцы, вывучыць запісы ў даведніку:

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Ян Баршчэўскі "Вужыная карона"

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пераказ легенды "Дамавікова ўдзячнасць" па плане

  • * абарона малюнкаў з паведамленнямі пра аднаго з багоў

  • праглядзіце відэаролік: https://drive.google.com/file/d/1m6Co0k584K8Mf56HOn-BzlyEeTNSTson/view?usp=sharing

  • пісьмова ў сшытку адкажыце на наступныя пытанні:

1) У якой частцы Беларусі нарадзіўся Ян Баршчэўскі?

2) Колькі тамоў уваходзць у склад кнігі “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”?

3) Якія фальклорныя жанры ляглі ў аснову гэтай кнігі?

4) Колькі частак складае кнігу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”?

5) Хто з’яўляецца галоўным героем дадзенай кнігі?

Дамашняе заданне: дачытаць апавяданне “Вужыная карона” (с. 49-55), запоўніць табліцу:

* падрыхтаваць выступленні на тэмы “Узвіжанне”, “Вужыны кароль”, “Вужалкі"


41 просмотр0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page