top of page
Поиск

15.09.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


8 "Б" беларуская мова

Тэма: Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы (паўтарэнне)

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з памяткай:

  • пр. 26, 25, 28

Дамашняе заданне: § 4, пр. 23, 29; вывучыць запісы ў даведніку, паўтарыць часціны мовы, падрыхтавацца да слоўнікавай работы.

 

6 "В" беларуская мова

Тэма: Стылі маўлення (паўтарэнне)

Заданні на ўроку:

  • пр. 35

  • узнавіць веды па тэме стылі маўлення і запоўніць картку ў даведніку:

  • пр. 36 (вусна)

  • пр. 38 (ключом)

  • пр. 39 (адгадаць загадкі, вызначыць стыль, зрабіць фанетычны разбор слоў)

  • пісьмова апісаць гэтыя кветкі ў навуковым стылі (на выбар)

  • знайсці ў падручніку прыклады мастацкага, навуковага, гутарковага стылю.

Дамашняе заданне: § 7, пр. 40 (10 сказаў па-беларуску!), вывучыць запісы ў даведніку

 

7 "А" беларуская мова:

Тэма: Будова слова. Словаўтварэнне вывучаных часцін мовы

Заданні на ўроку:

  • с. 21 (вусна адказаць на пытанні)

  • пр. 28

  • пр. 29

  • зрабіць марфемны разбор наступных слоў:

гавораць, прыляцеў, родную, высачэзнай,

завіхурыцца, прыносяць, мясцінах, цяпла, марозік


  • пр. 32

  • пр. 33

  • успомніць парадак словаўтваральнага разбору:

  • зрабіць словаўтваральны разбор наступных слоў:

мысліцелю, заклікаў, палымяным, беларускай, самакіравання

  • пр. 30

Дамашняе заданне: § 5, пр. 31

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: П. Броўка "Зямля Беларусі"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: НА АДЗНАКУ выразнае чытанне на памяць верша "Продкі" А. Пісьмянкова

  • пазнаёміцца з вершам на с. 14

  • адказаць на пытанні 1-5 на с. 14-15

  • знайсці на Google картах геаграфічныя аб'екты, якія ўзгадваюцца ў вершы: https://www.google.com/maps/@48.4038907,35.0435772,16z?hl=ru

  • праца з ілюстрацыяй (пытанне 6 на с. 15)

  • пытанне 7 на с. 15

Дамашняе заданне: прачытаць “Лебядзіны скіт” У. Караткевіча с. 15-26, ведаць змест;

*намаляваць ілюстрацыю да верша

*падрыхтаваць паведамленне “У. Караткевіч – наш зямляк”

 

7 "В" беларуская мова

Тэма: Назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік як часціны мовы (паўтарэнне)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 15 (вызначыць свой тып тэмпераметру можна тут)

  • пр. 18 (вусна дапоўніць тэкст)

  • пр. 19 (разгледзіць табліцу)

  • пр. 20

  • пр. 21 (размеркаваць у слупкі) або выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/watch?v=pcu74mqrk21

  • пр. 24 (запісаць словазлучэнні з лічэбнікамі)

  • пр. 21

  • пр. 25 (вусна)

  • пр. 26

Дамашняе заданне: § 4, пр. 22, пр. 19 (вусна)

 

8 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: В. Карамазаў "Дзяльба кабанчыка"

Заданні на ўроку:

Вобраз Ганны

  1. Што мы ведаем пра Ганну?

  2. Як часта дзеці прыязджаюць да маці?

  3. Раскажыце эпізод, у якім маці дзеліць кабанчыка, дайце яму сваю ацэнку.

  4. Як паводзілі сябе дзеці пры дзяльбе кабанчыка?

  5. З кім параўноўвае дачок Ганны аўтар? Чаму?

Вобраз Сцяпана

  1. Што мы ведем пра Сцяпана?

  2. Чаму ў апавяданні няма партрэта героя?

  3. Што найбольш засмучае Сцяпана?

  4. Ці падобны Сцяпан да іншых дзяцей?

  5. А чаму вярнуўся Сцяпан у вёску?

Вобраз зяця Колі

  1. Што мы ведаем пра Колю?

  2. Чаму Коля, калі выйшаў з машыны, не падышоў да цешчы прывітацца?

  3. Чаму ён хвалюецца і сквапна сачыць за рукамі цешчы, калі яна дзеліць свежаніну?

  4. Ці падыходзяць да жыццёвага дэвізу Колі наступныя словы: “Бяры, калі даюць”

  5. А навошта любіць цешчу, калі яна не родная маці?

Вобразы дачок Ганны

  1. Чаму сёстры не хочуць ехаць на могілкі, дзе пахаваны бацька?

  2. Ці знойдуць яны яго магілу?

  3. Ці сорамна ім перад маці?

  4. А можа, вінавата маці, што выхавала такіх дачок?

  5. Ці можна асуджаць дзяцей, калі ў іх няма часу, каб паехаць дадому?

  • папрацаваць з пытаннямі 2, 4, 8, 9, 12 на с. 25, 26

Дамашняе заданне: напісаць на асобным аркушы ў радок сачыненне на тэму “Павага да бацькоў”. Аб’ём - 1,5–2 старонкі.

Прыкладны план сачынення

1) Хто такія бацькІ?

2) Роля бацькоў у тваім жыцці (у дзяцінстве, у сталым узросце).

3) Прыклады з уласнага жыцця (самыя яркія моманты з удзелам бацькоў).

4) За што патрэбна паважаць бацькоў?

5) Вывад



121 просмотр0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page