top of page
Поиск

14.12.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Обновлено: 17 дек. 2020 г.

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "А" беларуская мова (каб. 133):

Тэма: Склон назоўнікаў

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: заданне на картцы

  • Гульня "Склонавыя пытанні" (усе падымаюцца з месца, дзеці працуюць у парах: 1 варыянт называе склоны, 2 варыянт называе адпаведныя склонавыя пытанні; калі пара адказала правільна, то сядае, калі не - застаецца стаяць, наступная пара выпраўляе памылкі папярэднікаў; гульня працягваецца да таго часу, пакуль усе не сядуць на свае месцы)

  • пр. 192 (вусна) пазнаёміцца з матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнікі:

  • выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2870360

  • пр. 191

  • праскланяйце наступныя назоўнкі, выдзеліце ў кожным слове канчаткі: мароз, свежасць, зіма

  • пазнаёміцца з правілам на с. 92, зрабіць наступныя запісы ў даведніку:

  • размяркуйце наступныя словы па тыпу скланення (1,2,3) або выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1790113

гусяня, кажух, медзь, золата, мяжа, мыш, груша,

шчасце, нага, радасць, веліч, ранак, страха, вясна, папараць

  • пр. 194

Дамашняе заданне: § 31, пр. 196, выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2816571

 

6 "А" беларуская літаратура (каб. 133):

Тэма: А. Вялюгін "Спелы бор". Успрыманне паэтам бору як велічнага храма прыроды

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: вуснае апісанне карціны з пытання 4 на с. 114; * вуснае паведамленне пра паходжанне назваў зімовых, вясновых, летніх, восеньскіх месяцаў (на выбар)

  • знаёмства з вершам А. Вялюгіна “Спелы бор" на с. 115, можна праслухаць тут: https://drive.google.com/file/d/1afGj16beYf30UzwKTSjJt17TjfhU9ixR/view?usp=sharing

  • праца па пытаннях:

1. Прырода, як вядома, наш дом. Як сябе адчувае аўтар на лясным улонні?

2. Чаму аўтар успрымае спелы бор як сабор? Якімі істотамі і раслінамі напоўнена гэта месца? (пагартайце слайды):

3. Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў аўтару ўдалося перадаць пачуцці, выкліканыя прыгажосцю бора?

4. Як вы разумееце выраз “кожная сасна свайму спявае бору”?

5. Ці можна верш А. Вялюгіна “Спелы бор” назваць гімнам у гонар роднай прыроды?

6. З якой інтанацыяй патрэбна чытаць гэтыя радкі?

7. Раскажыце пра сваё наведванне лесу, паспрабуйце вобразна апісаць убачанае і пачутае там.

  • Спроба выразнага чытання (1-3 вучня)

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша на с. 115;

*скласці на лісточку крыжаванку з ключавым словам ПРЫГАЖОСЦЬ (сфатаграфаваць і даслаць Вінаградавай В.М. у Viber)

 

9 "Г" беларуская мова (каб. 135):

Тэма: Складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай часткай уступкі

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне на лісточках і здаць настаўніку. Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку:

  • пр. 136 (вусна)

  • пазнаёміцца з правілам на с. 95, запоўніць частку табліцы, якая адпавядае тэме ўрока:

  • пр. 137

Дамашняе заданне: § 21, выпісаць з мастацкай літаратуры 3 складаназалежныя сказы з даданай акалічнаснай часткай уступкі

 

7 "Б" беларуская мова (каб. 21):

Тэма: Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне і ўжыванне. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ на лісточках выканаць заданне па варыянтах і здаць настаўніку (на выкананне работы - 10 хвілін):

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с.80, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 137 або выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/15508145

  • пр. 135 (вусна)

  • пр. 138

  • пазнаёміцца з матэрыялам пр. 158, 159 (вусна)

Дамашняе заданне: на 15.12.2020: § 26, пр. 162 (пісьмова), пр. 160 (вусна), мець пры сабе папяровы перакладны слоўнік або мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь". Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.ttdictionary.rusblr&hl=ru


на 21.12.2020: § 23, пр. 139, выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1114445

 

7 "Б" беларуская літаратура (каб. 21):

Тэма: М. Арочка "Хлеб роднай мовы"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ здаць "хвасты" на памяць верш "Маёвая песня" М. Багдановіча

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша "Роднае слова" на с. 57

  • пазнаёміцца з вершам "Хлеб роднай мовы" М. Арочкі на с. 58,59, можна праслухаць тут: https://drive.google.com/file/d/1fDJvRvl9iTF-kiCyaVj5HbxAGDEstl-2/view?usp=sharing

  • адкажыце на пытанне 1 на с. 59;

  • праглядзіце відэаролік:

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша "Хлеб роднай мовы" на с. 58, 59;

*падрыхтаваць паведамленне "Як выпякалі хлеб нашы продкі" або "Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ"

256 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page