Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
7 "В" беларуская мова:
Тэма: Абвесны лад. Часы дзеясловаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 86
пр. 89 (вусна)
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 88, 90
пазнаёміцца з правілам на с. 57
пр. 91 (вусна)
пр. 92
Дамашняе заданне: § 16, пр. 93
8 "Б" беларуская мова:
Тэма: Парадак слоў у сказе. Лагічны націск
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання на картцы
Спісаць тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, замяняючы лічьы словамі, расстаўляючы знакі прыпынку. У кожным сказе падкрэсліць граматычныя асновы.
Па..сы белару(с,сс)кай красы
У с..рэдзіне 18 стаго…я князі (Р,р)адзівілы заснавалі (у,ў) Слуцку мануфактуру шаўковых па..соў. Па іх запрашэ(н,нн)ю сюды пр..ехалі на працу вопытны.. (у,ў) ткацкай справе майстры пад кіраўніцтвам Яна Маджарскага. Большас..ь (С,с)луцкіх ткачоў працавалі му..чыны з навакольных вёсак яны шанавалі св..ё рамяство ц..нілі пр..гажосць родн..й прыроды таму выводзілі на па..сах замест персі..скіх (у,ў)зораў родны.. васількі. Н..сілі такі.. па..сы якія каштавалі н..мала грошай магнаты і заможная шляхта. Слуцкая мануфактура дзейнічала да с..рэдзіны 19 стаго…я. Слуцкія па..сы з(?)яўляю(ц,цц)а бя..цэ(н,нн)ым скарбам белару(с,сс)кага народнага мастацтва іх можна (у,ў)бачыць (у,ў) самых в..домых музеях свету.
пазнаёміцца з матэрыялам на с. 70, 71, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 95 (вусна)
пр. 96
пазнаёміцца з матэрыялам на с. 72, 73
пр. 99, 101 (вусна)
пр. 100 (пісьмова)
Дамашняе заданне: § 12, 13, пр. 97, 103
7 "А" беларуская літаратура:
Тэма: Т. Хадкевіч "Крынічка"
Заданні на ўроку:
выразнае чытанне на памяць верша Я. Коласа “Ручэй”
зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
Прачытаць апавяданне “Крынічка” Т. Хадкевіча (с. 27-28)
Знайдзіце і зачытайце аўтарскае апісанне крынічкі.
Знайдзіце і зачытайце апісанне крынічкі, якое аўтар укладвае ў вусны Петруся.
Адшукайце ўспаміны і разважанні Нічыпара, якія дапамагаюць убачыць крынічку і раскрыць яе лекавыя ўласцівасці.
Знайдзіце ў апісанні крынічкі выкарыстаныя аўтарам дзеясловы і назоўнікі, якія перадаюць рух вады, запішыце іх у сшытак.
Знайдзіце прыметнікі-азначэнні, якія характарызуюць стан і якасць вады і самой крынічкі, запішыце іх у сшытак.
Разгадайце крыптаграму – і даведайцеся, з чым параўновае крынічку аўтар. Падкрэсліце ў адказе параўнанне - супастаўленне прадметаў на аснове іх падабенства.
9 12 18 21 26 28 32 15 1 9 5 1 3 1 13 1 19 32 13 31 19 20 30 18 12 1 14, 15 1 14 15 16 4 1 19 3 32 20 13 6 11 27 28 14, 26 28 14 3 1 5 1
22 5 9 3 10 15 6.
Ці падобны верш “Ручэй” Я. Коласа да апавядання “Крынічка” Т. Хадкевіча?
Ці аднолькавую ролю ў стварэнні вобразаў у паэтычным і празаічным творы выконваюць вобразна-выяўленчыя сродкі?
Знайсці на публічнай кадастравай карце колькасць крыніц у Аршанскім раёне (будуць пазначаны блакітнымі кропелькамі): https://map.nca.by/layers
Для гэтага неабходна выбраць наступныя слаі:
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (вобласці, раёны) і Дадатковыя слаі (Крыніцы) = Административно-территориальное деление (области, районы) и Дополнительные слои (Родники)
Дамашняе заданне: прачытаць “Незагойная рана” В. Быкава (с. 30-41), ведаць змест; *напісаць на асобным аркушы сачыненне-апісанне “Мая любімая рака (возера)”, выкарыстоўваючы вобразна-мастацкія сродкі (аб’ём – 1-1,5 старонкі)
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Утварэнне слоў. Утваральная аснова
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: заданне на картцы
Зрабіце пераклад на беларускую мову. Знайдзіце і графічна абазначце арфаграму “Правапіс і,ы,й пасля прыстаўкі”
1.Человек никогда не должен быть безынициативным.
2. Попробовали обойти город стороной, но из этого ничего не вышло.
3.Надеяться на выигрыш.
4. Найти выход из трудного положения.
5. Донимать насмешками.
6. Пойти за водой.
7.Придумать занимательный сюжет о поездке.
НА АДЗНАКУ напісанне слоўнікавай работы “Правапіс і,ы,й пасля прыставак”
знайдзіце адпаведнасць:
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
спішыце словы, падкрэсліце адной рыскай невытворныя словы:
рэч, загадка, пчала, памірыць, перакладчык, ружовы, сіні,
неба, клапатлівы, напісаў, піць, хата, мова.
зрабіць марфемны разбор вытворных слоў
да наступных слоў падабраць аднакарнёвыя, запісаць з імі сказы:
памірыць, клапатлівы
пр. 114
пазнаёміцца з матэрыялам на с. 53
пр. 117
Дамашняе заданне: § 18, пр. 118 (QR-код), заданне на картцы
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: М. Багдановіч "Вадзянік"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: падрыхтаваць мастацкі пераказ апавядання “Вужыная карона” па складзеным плане:
*вуснае паведамленне “Чорны сабака ў міфалогіі”, “Зязюля ў міфалогіі”
знаёмства з новым матэрыялам
праслухаць верш “Вадзянік” у выкананні мастакоў слова (с.56)
Зачытайце радкі з апісаннем партрэта Вадзяніка.
Якія мастацкія сродкі выкарыстоўвае аўтар?
Параўнайце партрэт Вадзяніка ў вершы з апісаннем яго знешняга выгляду на с. 40.
Дзе жыве ўяўны гаспадар ракі?
Успомніце, што адбудзецца з Вадзянікам, калі ён апынецца на сушы?
Як узаемадзейнічаў Вадзянік з людзьмі (шкодзіў ці дапамагаў ім)?
Якія ўласцівасці набываюць у вершы асака, лаза і хвалі?
Што, на вашу думку, абудзіла фантазію паэта на сварэнне гэтага вобраза?
Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша “Вадзянік” на с. 56;
*вуснае паведамленне “Вадзяніцы”
8 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: М. Багдановіч "Раманс"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша "Слуцкія ткачыхі" М. Багдановіча на с. 63; QR-код на с. 67
* вуснае паведамленне “Васілёк як нацыянальны сімвал Беларусі”
зрабіць наступны запіс у сшытку:
знайдзіце ў літаратуразнаўчым слоўніку азначэнне тэрміну “раманс” (с. 298) і зрабіце запіс у сшытак
праслухаць верш “Раманс” у выкананні мастакоў слова с.76-77
🤔Хто ж натхніў М.Багдановіча да напісання верша "Зорка Венера"?
Даследчыкі творчасці М.Багдановіча сыходзяцца на думцы, што хутчэй за ўсё верш "Раманс", які пазней атрымаў назву "Зорка Венера", прысвечаны Ганне Рафаілаўне Какуевай. Ёй жа прысвечаны і цыкл вершаў "Мадонны". 3 Аняй Какуевай, сястрой сваіх гімназічных таварышаў, дваццацігадовы паэт М. Багдановіч пазнаёміўся ў 1911 годзе. Вядома, што гэта была стройная прыгожая дзяўчына з тонкімі рысамі твару і цёмна-карымі вачамі, якая добра ведала замежныя мовы, любіла паэзію, асабліва Поля Верлена, таленавіта іграла на раялі (пазней скончыла Пецярбургскую кансерваторыю з залатым медалём). Максім і Аня жылі ў розных гарадах, і цётка, якая замяніла дзяўчыне маці, была супраць яе адносін з хворым на сухоты паэтам. У цёплыя летнія вечары, калі моладзь у час канікулаў дапазна гуляла ў гарадкі, святло ранняй зоркі Венеры, якую Аня называла сваёй любімай зоркай, стала для паэта сімвалам кахання.
На колькі строф умоўна можна падзяліць верш?
Вызначыць вершаваны памер (праверыць сябе можна тут):
Зорка Венера ўзышла над зямлёю
У якім чатырохрадкоўі найбольш выразна гучыць тэма расстання
Наколькі часта паўтараюцца ў вершы словы «зорка», «расстанне» («расстацца»), «спатканне» («любоў») і якая роля такіх паўтораў
Знайдзіце радкі, якія паўтараюцца ў вершы. З якой мэтай гэта зроблена?
Як назваюцца такія паўторы ў літаратуры?
Выпішыце эпітэты з верша
Зорка Венера спадарожнічае лірычнаму герою на кожным этапе яго кахання, ад нараджэння пачуцця да спадзявання на сустрэчу. Дакажыце гэта тэкстам
Успамінаючы каханую, паэт у 1912 годзе напісаў верш "Раманс", эпіграфам да якога ўзяў словы французскага паэта Сюлі-Прудома. Як вы разумееце сэнс гэтых радкоў?
У гэтым вершы перададзена шкадаванне з-за расстання з каханай, аднак галоўная думка аптымістычная і жыццесцвярджальная. Паспрабуйце яе сфармуляваць, выкарыстоўваючы радкі з твора.
Праслухайце песню “Раманс” (музыка Сымона Рак-Міхайлоўскага) у выкананні Валерыя Дайнекі
Як адпавядае мелодыя зместу і інтанацыі верша Максіма Багдановіча
Якія пачуцці выклікала ў вас песня? Чаму?
Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш М. Багдановіча “Раманс”, заданне 8 на с. 77 (QR-код); *вуснае паведамленне “Багіня Венера”
Comentarios