top of page
Поиск

14.05.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber або VK.


5 "В" беларуская мова:

Тэма: Фразеалагізмы

Заданні на ўроку:

  • пр. 241, 242 (вусна);

  • пазнаёміцца з правілам на с. 120,121; пр. 244 разгледзіць табліцу;

  • пр. 246, 248;

  • замяніць фразеалагізмы адпаведнымі словамі:

Вады ў рот набраць, таўчыся пад нагамі, ні свет ні зара, даць дзёру, дрыжаць, як асінавы ліст, збіцца з панталыку


Для даведкі: рана, маўчаць, баяцца, перашкаджаць, хутка ўцякаць, гаварыць абы-што

Дамашняе заданне: § 30, пр. 247


6 "Б" беларуская мова:

Тэма: Указальныя і азначальныя займеннікі

Заданні на ўроку:

  • прачытаць правіла на с. 208;

  • пр. 363 (вусна);

  • пр. 364;

  • прачытаць правіла на с. 211, 212, 214; табліца пр. 370;

  • пр. 368 (вусна);

  • пр. 374, 376;

Дамашняе заданне: § 53 с. 208-214, пр. 377


5 "А" беларуская літаратура:

Тэма: У. Караткевіч "Былі ў мяне мядзведзі"

Заданні на ўроку:

  • праверыць дамашняе заданне (17 адказаў 100%):

  • Д/З *прачытаць твор "Нечаканыя госці" Г. Бёля (на рускай мове), які ўзгадваецца ў творы, пазнаёміць аднакласнікаў з кароткім зместам гэтага твора (па жаданні)

  • пераказ адной з частак (на выбар) (для ўсіх)

Дамашняе заданне:

  • 19.05 падрыхтавацца да напісання творчай работы (пераглядзець творы, якія вывучаліся ў раздзеле, вывучыць літаратурныя тэрміны):



5 "А" беларуская літаратура:

Тэма: М. Лынькоў "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў"

Заданні на ўроку:

  • прачытаць с.124--127;

  • адказаць на пытанні на с. 127;

  • пачаць чытаць твор М. Лынькова "Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў"

Дамашняе заданне:

21.05. прачытаць с. 129-151:

  • адказаць на пытанні на с. 167-169 па адпаведных частках


8 "Г" беларуская мова:

Тэма: Знакі прыпынку пры параўнальным звароце/ Паўтарэнне вывучанага

Заданні на ўроку:

  • пр. 392;

  • пр. 396;

  • 397 заданне перад тэкстам

Дамашняе заданне: пр. 397, заданні пасля тэксту


6 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Колас "Конь і Сабака"

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: выразнае чытанне байкі "Гарбуз" А. Звонака

  • пазнаёміцца з басняй "Конь і сабака" с.272,273:

  • праца па пытаннях 2, 4 на с.273;

  • дакажыце, што перад вамі байка: знайдзіце яе часткі (апавяданне і вывад);

  • якія чалавечыя заганы высмейваюцца ў байцы?

  • Прыгадайце байку І.А. Крылова, якая сваім зместам сугучна з творам

Я. Коласа;

  • Што новага вы даведаліся пра байку?

  • У якой частцы байкі заключана павучэнне?

  • Назавіце імёны славутых байкапісцаў

  • Які беларускі пісьменнік вылучаецца ў жанры напісання байкі?

Дамашняе заданне: вывучыць байку “Конь і сабака” Я. Коласа на памяць (с.272, 273)


8 "Г" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Купала "Паўлінка"

Заданні на ўроку:

  • праверыць д/з: вывучыць байку "Дыпламаваны Баран" на памяць

  • праглядзець прэзентацыю па новай тэме і зрабіць запісы ў сшытку:


Дамашняе заданне: прачытаць камедыю "Паўлінка" Я. Купалы, ведаць змест.




3 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comentarios


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page