top of page
Поиск

13.05.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber або VK.


5 "В" беларуская мова:

Тэма: Запазычаныя словы

Заданні на ўроку:

  • пр. 236, 238;

Дамашняе заданне: § 31, пр. 234


8 "Г" беларуская мова:

Тэма: Параўнальны зварот. Знакі прыпынку пры ім.

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з правілам на с. 262, 265;

  • разгледзіць матэрыял да тэмы:



  • пр. 390;

  • спісаць, расстаўляючы, дзе неабходна знакі прыпынку:

Па-над белым пухам вішняў быццам сіні аганёк б’ецца, уецца шпаркі лёгкі сінякрылы матылёк.

Спіць дзядзька Павел як пшаніцу прадаўшы.

Шуміць як бясконцае мора шырокі наш родны палетак.

Край хмары нібы вялізнае воранава крыло.

Саўчук абняў хлопцаў нібы родных.

Дарога як струна працягнулася па спакойнай і роўнай мясцовасці.

Быццам пацеркі пераліваліся журавіны на траве.


Дамашняе заданне: § 52,53, пр. 384


9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Паўтарэнне вывучанага

Заданні на ўроку:

  • пр.272, 274, 282;

Дамашняе заданне: пр. 276


9 "Г" беларуская літаратура:

Тэма: У. Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"

Заданні на ўроку:

! НА АДЗНАКУ! (да 15.05.2020)

  • запоўніць картку "Жыццёвы і творчы шлях У. Караткевіча" на аснове прагледжанага відэароліка і матэрыялу на с. 228-233:


! Запаўняць можна на асобным лісточку або ў самім дакуменце Word і даслаць мне запоўнены файл, перайменаваўшы яго ў сваё прозвішча.



  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

У. Караткевіч "Дзікае паляванне караля Стаха"

Аповесць - сярэдні эпічны жанр (паміж раманам і апавяданнем), які адлюстровае падзеі і характары праз адну сюжэтную лінію.

Аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха" была напісана ў 1958 одзе. Складаецца з 19 раздзелаў.

Гэта дэтэктыўна-прыгодніцкая аповесць , таму што будуецца на крымінальнай гісторыі і падзеі адбываюцца ў экзатычнай мясцовасці, твор мае востры сюжэт.

Наватарства пісьменніка:

  • сышчык - вучоны чалавек;

  • шматлікія дэталі і падрабязнасці (апісанне пейзажу, палаца, адзення, ежы і інш.);

  • распрацоўка характараў;

  • элементы містыкі.

Твор перакладзены на рускую, украінскую, англійскую мовы.


  • праглядзець буктрэйлер да аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха":


Дамашняе заданне:


6 "Б" беларуская мова:

Тэма: Прыналежныя займеннікі

Заданні на ўроку:

  • прачытаць правіла на с. 205, 206, 207;

  • пазнаёміцца з матэрыялам па тэме:


  • пр. 357, 358, 360;

  • пазнаёміцца з парадкам марфалагічнага разбору лічэбніка на с. 185

Дамашняе заданне: § 53 с. 205-207, пр. 359


6 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Байка як літаратурны жанр. А. Звонак "Гарбуз"

Заданні на ўроку:

  • зрабіць запісы ў сшытку:

Байка – невялікі вершаваны твор з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай.

Будова байкі:

o Апавяданне (сюжэт – рад паслядоўных падзей)

o Вывад (мараль – аўтарская ацэнка паводзін персанажаў) (у канцы або ў пачатку)


Героі байкі: жывёлы, расліны, рэчы, якія нагадваюць людзей

Мэта байкі: высмейванне чалавечых заган і недахопаў у алегарычнай форме

Алегорыя – іншасказанне.


Славутыя байкапісцы: Эзоп, Лафантэн, І.А. Крылоў

Беларускія байкапісцы: Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч, К. Крапіва, Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, У. Корбан, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, Э. Валасевіч


Віды камічнага: гумар, іронія, сарказм, сатыра


  • прачытаць байку на с. 273, 274;

  • адказаць на пытанні 1-6 на с.274 (вусна);

  • дакажыце, што перад вамі байка: знайдзіце яе часткі (апавяданне і вывад);

  • Якія чалавечыя заганы высмейваюцца ў байцы?

  • Які від камічнага выкарыстаў аўтар?


Дамашняе заданне: пытанне 7 на с. 274


1 просмотр0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comentários


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page