top of page
Поиск

12.11.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


5 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Прыкметы і павер'і

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: выпісаць 10 прыказак (5 – пра працу, 5 – пра сяброўства), якіх няма ў падручніку

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 68-72 і зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

Дамашняе заданне: вывучыць запісы ў сшытку, адказы на пытанні 1-5 на с. 73, падрыхтавацца да напісання творчай работы

 

6 "А" беларуская мова:

Тэма: Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры)

Заданні на ўроку:

  • пр. 139

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

  • расшыфраваць абрэвіятуры (вусна), размеркаваць іх у чатыры слупкі (а,б,в,г) адпаведна пунктам правіла:

біяфак, ЗША, УА, аўтастанцыя, БелАЗ, СНД, медагляд,

НАН, рыбгас, ДАІ, прафбюро, ААН, журфак.

  • пр. 140, 141

Дамашняе заданне: § 21, расшыфраваць абрэвіятуры (пісьмова!):

ВДУ, МТЗ, СНД, АТС, ТБМ, ААН, ЗША, ДАІ, ЦУМ, РБ, ВКЛ, НДІ, СМІ, ТЮГ, КВЗ, МТС, ЗАГС, СНІД, МУС, АЭС;

кантрольныя пытанні на с. 64 (вусна), падрыхтавацца да напісання самастойнай работы па тэме "Марфеміка і словаўтварэнне":

  • паўтарыць азначэнні тэрмінаў: марфема, прыстаўка, корань, суфікс, канчатак, аснова;

  • умець адрозніваць аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго ж слова;

  • марфемны і словаўтваральны разбор;

  • умець расшыфроўваць абрэвіятуры.

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Беларускія народныя песні

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. на с. 64-69 і зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

  • праслухаць беларускую народную песню “Купалінка” ў выкананні А. Агурбаш:

  • вызначце, да якога віду песень яе можна аднесці?

  • знайдзіце ў тэксце мастацка-вобразныя сродкі

Дамашняе заданне: перачытаць с. 64-69, адказаць на пытанні на с. 69, вывучыць запісы ў сшытку (будзе тэст);

*вуснае паведамленне пра адно з беларускіх свят: Каляды, Масленіца, Купалле

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Галоўныя члены сказа

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 142

  • спісаць сказы, у дужках вызначыць віды сказаў па мэце выказвання і па характару інтанацыі:

1. Летні дзень такі прыгожы!

2. І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчанька другая?

3. Матчыны рукі ніколі не чуюць цяжару свайго дзіцяці.

4. Давайце, добрыя сябры, пагутарым аб шчасці!

5. Дачушка, дапамажы мне, калі ласка, прыбяры на кухні.

6. Лес пачынае дыміцца густымі пахамі.

  • вызначыць граматычную аснову ў сказе №3

  • знаёмства з правілам на с. 86, зрабіць запісы ў даведнік:

  • пр. 144 (вусна вызначыць граматычныя асновы)

  • пр. 145, 146

Дамашняе заданне: § 19, пр. 148

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Ф. Багушэвіч "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Апавяданні "Белая Сарока" і "Плачка"

Заданні на ўроку:

  1. Як жыў пан Скамароха? Раскажыце пра яго нораў, лад жыцця, адносіны да падначаленых.

  2. Чаму пасланец Белай Сарокі прыляцеў менавіта да Скамарохі і чым спакусіў яго?

  3. Дайце апісанне Белай Сарокі, якая ў хуткім часе наведала Скамароху. З якой мэтай прыляцела яна ў наш край?

  4. Як Скамароха характаразуе наш край і жыццё тутэйшых сялян? У чым праўдзівасць, а ў чым адсутнасць праўды ў яго словах?

  5. Чаму пан Скамароха быў так шчодра ўзнагароджаны Белай Сарокай?

  6. Якія гістарычныя абставіны ў Беларусі ХІХ ст. паўплывалі на зварот Яна Баршчэўскага да беларускай міфалогіі?

  7. Дайце азначэнне паняцця «алегорыя». Які іншасказальны сэнс укладае Ян Баршчэўскі ў вобраз Белай Сарокі?

  8. Якое зло пакінула Сарока на нашай зямлі?

  9. Якую думку хоча данесці да чытача аўтар апавядання?

  • абмеркаванне апавядання "Плачка":

  1. Дзе бачаць Плачку? I чаму менавіта там?

  2. Акрэсліце час дзеяння ў творах Яна Баршчэўскага. Чаму менавіта да падзей XIX ст. звярнуўся пісьменнік?

  3. Знайдзіце ў тэкстах і зачытайце пейзажныя замалёўкі. 3 якімі падзеямі яны звязаны? Для чаго яны ўжыты аўтарам?

  4. Якія рысы нацыянальнага характару беларусаў раскрываюцца ў апавяданнях Яна Баршчэўскага?

  5. Па кім плача Плачка? Акрэсліце тэму і ідэю твораў Яна Баршчэўскага. Паспрабуйце выкарыстаць для гэтага аўтарскія выразы.

Дамашняе заданне: прачытаць баладу "Свіцязянка" А. Міцкевіча, с. 53-60 вучэбнага дапаможніка

* падрыхтаваць пераказ легенды пра возера Свіцязь

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Самастойныя і службовыя часціны мовы

Заданні на ўроку:

  • напісанне самастойнай работы па тэме "Марфеміка і словаўтварэнне"

  • знаёмства з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

  • пр. 148 (вусна)

  • 150

Дамашняе заданне: § 22, пр. 152

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Беларускія народныя песні

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. на с. 64-69 і зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

  • праслухаць беларускую народную песню “Купалінка” ў выкананні А. Агурбаш:

  • вызначце, да якога віду песень яе можна аднесці?

  • знайдзіце ў тэксце мастацка-вобразныя сродкі

Дамашняе заданне: перачытаць с. 64-69, адказаць на пытанні на с. 69, вывучыць запісы ў сшытку (будзе тэст);

*вуснае паведамленне пра адно з беларускіх свят: Каляды, Масленіца, Купалле

22 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page