Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "В" беларуская літаратура (каб. 33):
Тэма: А. Вялюгін "Спелы бор"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: вуснае апісанне карціны з пытання 4 на с. 114; * вуснае паведамленне пра паходжанне назваў зімовых, вясновых, летніх, восеньскіх месяцаў (на выбар)
знаёмства з вершам А. Вялюгіна “Спелы бор" на с. 115, можна праслухаць тут: https://drive.google.com/file/d/1afGj16beYf30UzwKTSjJt17TjfhU9ixR/view?usp=sharing
праца па пытаннях:
1. Прырода, як вядома, наш дом. Як сябе адчувае аўтар на лясным улонні?
2. Чаму аўтар успрымае спелы бор як сабор? Якімі істотамі і раслінамі напоўнена гэта месца? (пагартайце слайды):
3. Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў аўтару ўдалося перадаць пачуцці, выкліканыя прыгажосцю бора?
4. Як вы разумееце выраз “кожная сасна свайму спявае бору”?
5. Ці можна верш А. Вялюгіна “Спелы бор” назваць гімнам у гонар роднай прыроды?
6. З якой інтанацыяй патрэбна чытаць гэтыя радкі?
7. Раскажыце пра сваё наведванне лесу, паспрабуйце вобразна апісаць убачанае і пачутае там.
Спроба выразнага чытання (1-3 вучня)
Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша на с. 115, пытанне 5 на с. 111 (апісанне карціны):
*скласці на лісточку крыжаванку з ключавым словам ПРЫГАЖОСЦЬ (сфатаграфаваць і даслаць Вінаградавай В.М. у Viber)
6"В" беларуская мова (каб. 33):
Тэма: Склон назоўнікаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: заданне на картцы
разгадайце крыжаванку: https://learningapps.org/display?v=pzi6mzmbc20
Гульня "Склонавыя пытанні" (усе падымаюцца з месца, дзеці працуюць у парах: 1 варыянт называе склоны, 2 варыянт называе адпаведныя склонавыя пытанні; калі пара адказала правільна, то сядае, калі не - застаецца стаяць, наступная пара выпраўляе памылкі папярэднікаў; гульня працягваецца да таго часу, пакуль усе не сядуць на свае месцы)
пр. 192 (вусна) пазнаёміцца з матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнікі:
выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2870360
пр. 191
праскланяйце наступныя назоўнкі, выдзеліце ў кожным слове канчаткі: мароз, свежасць, зіма
пазнаёміцца з правілам на с. 92, зрабіць наступныя запісы ў даведніку:
размяркуйце наступныя словы па тыпу скланення (1,2,3) або выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1790113
гусяня, кажух, медзь, золата, мяжа, мыш, груша,
шчасце, нага, радасць, веліч, ранак, страха, вясна, папараць
пр. 194
Дамашняе заданне: § 31, пр. 196, выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2816571
6 "А" беларуская мова (каб. 133):
Тэма: Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 187
спісаць, падкрэсліць адной рыскай лішняе слова ў кожным радку і патлумачыць свой выбар:
дзверы, акуляры, вусны, сталы;
чарніцы, буякі, клубніцы, ягады;
маладосць, адказнасць, радасць, постаць;
уводзіны, спевы, адносіны, сустрэчы;
арэлі, паводзіны, гульні, санкі;
мука, малако, соль, яблык;
шчэбень, бетон, цэгла, камень
размяркуйце наступныя назоўнікі ў два слупкі (маюць толькі адзіночны лік, маюць толькі множны лік):
срэбра, вароты, суткі, шчырасць, акуляры, прыгажосць, дровы, дрожджы, шахматы, гіпс, волава, малако, бензін, касьба, суткі, бляск, санкі, лыжы.
пр. 186
пазнаёміцца са спісам назоўнікаў, лік якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, зрабіць запісы ў даведнік:
Дамашняе заданне: § 29, заданне на картцы:
5 "В" беларуская мова (каб. 138):
Тэма: Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: заданне на картцы
НА АДЗНАКУ напісанне самастойнай работы па тэме "Аднародныя члены сказа", выканаць работу на лісточках, НЕ забудзьце іх падпісаць, здаць настаўніку, на выкананне работы адводзіцца 15 хвілін:
пр. 190 (вусна)
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 117, 119, 120, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 191, 193 (вусна)
пр. 194, 197
праслухайце музычны фрагмент і выпішыце словы, якія з'яўляюцца звароткамі: https://drive.google.com/file/d/1PBwTMoAw8jqnhJIMvIv0ICHZd4Qko9k1/view?usp=sharing
Да якога віду песень можна аднесці тую, што вы толькі што праслухалі?
У якой жыццёвай сітуацыі выкарыстоўваецца дадзеная песня?
Ці спявалі вашы мамы вам такія песні ў дзяцінстве?
пр. 199, 201
Дамашняе заданне: § 28, пр. 195, паўтарыць асноўныя арфаграмы і пунктаграмы (падрыхтавацца да напісання кантрольнага дыктанта)
Comentários