Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
7 "В" беларуская мова:
Тэма: Рознаспрагальныя дзеясловы. Утварэнне дзеясловаў
Заданні на ўроку:
напісанне самастойнай работы "Спражэнне дзеясловаў"
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 101
пр. 102
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 105 (зрабіць словаўтваральны разбор дзеясловаў)
пр. 106
пр. 107
Дамашняе заданне: § 18, 19, пр. 103, 107
8 "Б" беларуская мова:
Тэма: Састаўны дзеяслоўны выказнік
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 121, 122
Дамашняе заданне: § 17, пр. 123
7 "А" беларуская літаратура:
Тэма: В. Зуёнак "З вайны сустрэлі мацяркі сыноў"
Заданні на ўроку:
праглядзець наступны відэаролік, прыдумаць яму назву:
Якім гістарычным падзеям адпавядае дадзены дакументальны відэаролік?
Назавіце храналагічныя рамкі ВАВ.
На жаль, не ўсім сем’ям давялося адчуць радасць гэтай доўгачаканай сустрэчы ў маі 1945 года. Слёзы на іх тварах былі зусім не ад радасці. А ўпэўніцца ў гэтым нам сёння дапаможа твор Васіля Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…”
зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
Пазнаёміцца з вершам на с. 42-43, праглядзеўшы відэаролік:
Выпішыце ў сшытак пачуцці маці, якія вы змаглі адчуць пры праслухоўванні верша, знайдзіце і зачытайце радкі, у якіх гэта можна адчуць:
Параўнайце верш В. Зуёнка і апавяданне В. Быкава ў сшытку:
Сфармулюце і запішыце тэму і ідэю твора
Такія пачуцці не могуць пакінуць абыякавымі чуллівых людзей. Спачуванне маці, якія страцілі сваіх дзяцей, выказваюцца ў многіх творах іншых відаў мастацтва, напрыклад, у музыцы.
Праслухаць песню “Матчына малітва” ў выкананні БДА “Песняры” (словы – В. Максімовіч, музыка – В. Шарапаў) і параўнайце яе вершам В. Зуёнка:
Стварыце сінквейн з ключавым словам "Маці":
Што вы змаглі ўбачыць, прачытаўшы верш В. Зуёнка?
А што вы змаглі адчуць?
Ці пераканаліся вы ў тым, што матчына любоў мацнейшая нават за смерць?
Дамашняе заданне: прачытаць твор «Рэквіем па кожным чацвёртым» А. Вярцінскага (глядзі на сайце раздзел "Дадатковае чытанне")
*вуснае паведамленне пра наступны помнік:
Як называецца
Дзе размешчаны
Апісанне самого помніка
Хто з'яўляецца аўтарам , скульптарам.
Якім падзеям або якому чалавеку прысвечаны.
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Самастойныя і службовыя часціны мовы
Заданні на ўроку:
напісанне самастойнай работы "Марфеміка і словаўтварэнне"
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 149, 150
Дамашняе заданне: § 22, пр. 152
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Каляндарна-абрадавыя песні
Заданні на ўроку:
выканаць тэст па тэме "Беларускія песні": https://docs.google.com/forms/d/1r728ntu_aRPAZTXnIbXiPK6N_YAvKq-FWrz9N5PqYtw/edit?usp=sharing
знаёмства са зместам беларускіх народных песень каляндарна-абрадавай тэматыкі:
“Прыехала Каляда на белым кані” с. 69
“Вы, калядачкі, бліны-ладачкі…” с. 69, 70; можна праслухаць аўдыёзапіс у выкананні ВІА “Песняры”: https://drive.google.com/file/d/1GRmu4iNwEhpo2_WwJIGll_CIcnj1vLMY/view?usp=sharing
адкзаць на пытанні 1-4, 6 на с. 70
*выступленне падрыхтаванага вучня “Каляды” або праглядзець відэа:
“Благаславі, маці, вясну заклікаці…” с. 70,71
адказаць на пытанні 1-4 на с. 71
*выступленне падрыхтаванага вучня “Масленіца” (абрад гукання вясны) або праглядзець відэа:
“А на Купалу рана сонца іграла…” на с. 71
адказаць на пытанні 1-5 с.72
*выступленне падрыхтаванага вучня “Купалле” або праглядзець відэа:
Дамашняе заданне: с. 69 -72 падрыхтаваць выразнае чытанне беларускіх народных песень (можна спяваць);
*стварыць калаж на тэму “Беларускія народныя святы”: Купалле, Масленіца, Каляды (на выбар), можна ў папяровым або электронным варыянце.
8 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: М. Багдановіч “Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог…” М. Башлакоў “Верасень”"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне урыўка з паэмы Я. Коласа “Сымон-музыка”; *вуснае паведамленне на тэму “Вобраз Сымона-музыкі” або “Помнік Я. Коласу ў Мінску” (на выбар)
пазнаёміцца з вершам М. Багдановіч “Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог…” на с. 83-84
адказаць на пытанні 1-4 на с. 84
пазнаёміцца з вершам М. Башлакова “Верасень" на с. 84-85
адказаць на пытанні 1-6 на с. 85
Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша М. Багдановіч “Цёплы вечар, ціхі вечар, свежы стог…” , М. Башлакоў “Верасень”
*напісаць на асобным аркушы міні-сачыненне "Асеннія малюнкі" (10-20 сказаў), выкарыстоўваючы мастацка-вобразныя сродкі
Comments