top of page
Поиск

11.01.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам: пр. 158, 159, 160

  • выканаць пр. 161

Дамашняе заданне: § 26, пр. 162

 

6 "А" беларуская мова:

Тэма: Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў у форме множнага ліку

Заданні на ўроку:

  • знаёмства з новым матэрыялам на с. 103,104;

  • пр. 214, 215

Дамашняе заданне: § 35, пр. 216

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак (азнаямленне)

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з правіламі на с. 106-111;

  • пр. 153, 156, 158, 164

Дамашняе заданне: § 24, пр. 159

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Творчая работа "Каляндар роднай прыроды"

Заданні на ўроку:

  • напісанне творчай работы;

  • карціна для выканання задання №5:

Дамашняе заданне: прачытаць апавяданне "Сябры" А. Васілевіч (с. 126-134)

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Н. Гілевіч "Маці". Разгорнутае прызнанне ў любові да маці

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з вершам Н. Гілевіча “Маці” на с. 61-63

  • Слоўнікавая праца

  • Праца па пытаннях:

  1. Сфармулюйце тэму верша

  2. Зачытайце радкі, якія сведчаць, што да маці вярнуўся ўжо дарослы сын.

  3. У форма чаго напісаны верш?

  4. Колькі строф уваходзіць у склад верша?

  5. Выберыце назву для кожнай страфы (праверыць сябе можна тут: https://docs.google.com/document/d/1neLzpPHe7a1rDwEGR1f8ajfwA1Y9ASVsXTWfrZdNyks/edit?usp=sharing )

  6. Звярніце ўвагу на знак прыпынку … З якой мэтай аўтар яго выкарыстоўвае ў некаторых строфах?

  7. Вызначце вершаваны памер твора

  8. А пра якое свята, на вашу думку, ідзе размова ў вершы?

  9. А калі адзначаецца Дзень Маці на Беларусі?

  10. А ці ведаеце вы, калі дзень нараджэння вашай маці?

  11. Запоўніце міні-анкету:

  • Скласці цытатную характарыстыку маці.

  • Як вы разумееце наступныя радкі?

Як жа позна,

Як позна – любімыя дзеці –

Мы няўдзячнасць сваю

Разумець пачынаем…

  • Паразважайце, як патрэбна адносіцца да маці, каб пазбегнуць запозненага шкадавання пра сваю няўдзячнасць?

  • Ці часта вы выказваеце свае пачуцці самаму дарагому чалавеку?

  • Праглядзець відэаролік:

  • Складанне сінквейна “Маці”

Дамашняе заданне: знайсці вершы пра маці іншых аўтараў і падрыхтаваць іх выразнае чытанне;

*напісаць міні-сачыненне “Сэрца маці”

42 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Komentáře


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page