top of page
Поиск

10.12.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Д. Бічэль "Роднае слова"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша "Маёвая песня" М. Багдановіча

  • пазнаёміцца з вершам Д. Бічэль “Роднае слова” (с.57)

  • Адказаць на пытанні 1-6 на с. 58

  • Выпшыце эпітэты

  • Вызначце вершаваны памер

  • Пазнаёміцца з беларускамоўным кантэнтам у розных сацыяльных сетках:

  • Tik Tok li_vetrava

Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша Д. Бічэль “Роднае слова”,

* вуснае паведамленне «Як раней пяклі хлеб»

*прыняць удзел у праекце «Donar.by» (100 агучванняў), даслаць мне на Viber сертыфікат са сваімі дадзенымі

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Склон назоўнікаў. Тыпы скланенняў

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: запаўненне табліцы "Несупадзенне ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах"

  • разгадаць крыжаванку, выканаўшы інтэрактыўнае заданне

  • успомніце склоны і іх склонавыя пытанні, выканаўшы інтэрактыўнае заданне

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • Разгадайце загадкі. Словы-адгадкі праскланяйце, выдзеліце канчаткі назоўнікаў, вызначце тып скланення

1. Без рук малюе, без зубоў кусае.

2. Сінонім да слоў сцюдзёнасць, прахалода.

3. Якая пара года складаецца з наступных назваў месяца: снежань, студзень, люты?

Дамашняе заданне: § 31, пр. 194 (пісьмова), пр. 192 (вусна)

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Д. Бічэль "Роднае слова"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша "Маёвая песня" М. Багдановіча

  • пазнаёміцца з вершам Д. Бічэль “Роднае слова” (с.57)

  • Адказаць на пытанні 1-6 на с. 58

  • Выпшыце эпітэты

  • Вызначце вершаваны памер

  • Пазнаёміцца з беларускамоўным кантэнтам у розных сацыяльных сетках:

  • Tik Tok li_vetrava

Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша Д. Бічэль “Роднае слова”,

* вуснае паведамленне «Як раней пяклі хлеб»

*прыняць удзел у праекце «Donar.by» (100 агучванняў), даслаць мне на Viber сертыфікат са сваімі дадзенымі

 

7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр.133

  • спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары, расстаўляючы знакі прыпынку, графічна паказаць межы дзеепрыметнікавых зваротаў, азначаемыя словы, вусна патлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку:

Я доўга глядзе.. на зацярушаны бел..м снегам лес.

Стомленая ад ця…кай працы яна не звяртала ўвагі на гучную размову.

Пачалося шырокае поле засе…нае залацістым жытам.

Напоены салодкім водарам кветак і ягад цябе чакае ў госці лес.

Вакол ра(с,з)кінуліся ахутаныя з…лёнымі барамі ўзгоркі.

Кніга прач..таная ў ра(н,нн)ім дзя..інстве застае(ц,цц)а ў пам..ці на ўсё жы(ц,цц)ё.


Дамашняе заданне: §22, пр.132

22 просмотра0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page