top of page
Поиск

10.12.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


5 "В" беларуская літаратура (каб. 138):

Тэма: У. Караткевіч "Нямоглы бацька". Шанаванне мудрасці і вопыту бацькоў

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ праверка дамашняга задання: выканаць тэст па змесце казкі "Залаты збан": https://docs.google.com/forms/d/1at_J4Tp_u7TV_I-38c2AXANxQUJkl-SIY1Vn-n5Xsqc/edit?usp=sharing

  • Разгадайце крыжаванку: https://learningapps.org/display?v=p8i0movi320

  • Успомніце і сфармулюйце закон, які існаваў у людзей у казцы "Нямоглы бацька"; ці згодны вы з існаваннем такога закона?

  • Параўнайце змест казкі "Нямоглы бацька" і "Залаты збан". Чым казкі падобныя, а чым адрозніваюцца?

  • Як, на ваш погляд, патрэбна адносіцца да старых людзей?

  • Сфармулюйце ТОП-5 прычын, згодна з якімі патрэбна з павагай ставіцца да старэйшага пакалення

Дамашняе заданне: напісаць на лісточку сачыненне-разважанне "Адносіны да старэйшых у сям'і" (10-15 сказаў).

Памятаем, што тэкст складаецца мінімум з 3 частак (уступ, асноўная частка, заключэнне):

Узор афармлення:

 

6 "А" беларуская мова (каб.133):

Тэма: Лік назоўнікаў

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ выканаць заданне на лісточках па варыянтах і здаць настаўніку (на выкананне задання адводзіцца 7 хвілін) НЕ забудзьце падпісаць работы! Падчас выканання НІЧЫМ карыстацца нельга! Эканомьце час: запісвайце адразу пераклад і вызначайце род назоўнікаў

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 86

  • выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1391588

  • пр. 183, 184, 185

Дамашняе заданне: § 29, пр. 187

 

6 "А" беларуская літаратура (каб. 133):

Тэма: Я. Брыль "Над зямлёй - красавіцкае неба..."Маляўнічасць вясновага пейзажу. Роля тропаў у выяўленні хараства навакольнага свету

Заданні на ўроку:

  • !!! Здаць "хвасты" на памяць верш "Падаюць сняжынкі..."

  • Праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша на с. 110 + пытанне 5 на с. 111 (апісанне карціны):

  • знаёмства з творам Я. Брыля “Над зямлёй - красавіцкае неба" с. 114;

  • праца па пытаннях 1-3 на с. 114;

  • знайсці ў тэксце ўвасабленні і эпітэты.

Дамашняе заданне: вуснае апісанне карціны з пытання 4 на с. 114;

* вуснае паведамленне пра паходжанне назваў зімовых, вясновых, летніх, восеньскіх месяцаў (на выбар)

 

5 "В" беларуская мова (каб. 138):

Тэма: Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, знакі прыпынку

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 189

  • НА АДЗНАКУ ЛЯ ДОШКІ спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары, расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку, пабудаваць схемы:

  1. (У,ў)сё пакрылася звонк..й ле..яной коркай з..мля др..вы стрэхі.

  2. Со(?)нца загляне (у,ў)сюды (у,ў) гора.. (у,ў) вёску (у,ў) лес на поле і лу.. .

  3. А тут пач..лі л..цець птушкі (у,ў) вырай журавы гусі і качкі.

  4. (У,ў) полі (у,ў) лесе на рэчцы (у,ў)сюды быў відаць ш..рокі і смелы поступ в..сны.

  5. Даро..ка трава куст бэзу (у,ў)сё на двары (з,зз)яла (у,ў) сонечн..м бляску.

  6. Ма..і набыла сё(н,нн)я (у,ў) краме прыгож.. посуд блакітны.. талеркі белы.. сподачкі нев..лічкі.. кубачкі.

  7. Сышліся (у,ў)се дз..ды і (у,ў)нукі ба..ькі і ..еці грамадой.

  • Спісаць тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары, расстаўляючы знакі прыпынку, быць гатовымі патлумачыць арфаграмы і пунктаграмы (самастойна ў сшытках). Прапанаваць свой рэцэпт прыгатавання якой-небудзь беларускай нацыянальнай стравы (вусна):

Дамашняе заданне: § 26,27, заданне на картцы, паўтарыць усё пра аднародныя члены сказа (будзе самастойная работа)

 

9 "Г" беларуская мова,

9 "Г" беларуская мова (каб.135):

Тэма: Кантрольны пераказ

Заданні на ўроку:

  • знаёмства з памяткай:

  • прагляд відэароліка:

  • напісанне кантрольнага пераказу

Дамашняе заданне: -

 

6 "В" беларуская мова (каб.33):

Тэма: Несупадзенне ліку некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 187

  • спісаць, падкрэсліць адной рыскай лішняе слова ў кожным радку і патлумачыць свой выбар:

  1. дзверы, акуляры, вусны, сталы;

  2. чарніцы, буякі, клубніцы, ягады;

  3. маладосць, адказнасць, радасць, постаць;

  4. уводзіны, спевы, адносіны, сустрэчы;

  5. арэлі, паводзіны, гульні, санкі;

  6. мука, малако, соль, яблык;

  7. шчэбень, бетон, цэгла, камень

  • размяркуйце наступныя назоўнікі ў два слупкі (маюць толькі адзіночны лік, маюць толькі множны лік):

срэбра, вароты, суткі, шчырасць, акуляры, прыгажосць, дровы, дрожджы, шахматы, гіпс, волава, малако, бензін, касьба, суткі, бляск, санкі, лыжы.

  • пр. 186

  • пазнаёміцца са спісам назоўнікаў, лік якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, зрабіць запісы ў даведнік:

Дамашняе заданне: § 29, заданне на картцы:

 

6 "В" беларуская літаратура (каб.33):

Тэма: Я. Брыль "Над зямлёй - красавіцкае неба..."Маляўнічасць вясновага пейзажу. Роля тропаў у выяўленні хараства навакольнага свету

Заданні на ўроку:

  • !!! Здаць "хвасты" на памяць верш "Падаюць сняжынкі..."

  • Праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша на с. 110 + пытанне 5 на с. 111 (апісанне карціны):

  • знаёмства з творам Я. Брыля “Над зямлёй - красавіцкае неба" с. 114;

  • праца па пытаннях 1-3 на с. 114;

  • знайсці ў тэксце ўвасабленні і эпітэты.

Дамашняе заданне: вуснае апісанне карціны з пытання 4 на с. 114;

* вуснае паведамленне пра паходжанне назваў зімовых, вясновых, летніх, восеньскіх месяцаў (на выбар)


390 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page