Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
8 "Б" беларуская мова
Тэма: Віды выказнікаў. Спосабы выражэння простага дзеяслоўнага выказніка
Заданні на ўроку:
запісаць сказ у сшытка, выдзеліць граматычую аснову:
Вучні 8 “Б” добра адпачылі на асенніх канікулах, таму яны будуць плённа працаваць у другой чвэрці.
Што неабходна зрабіць, каб вызначыць просты сказ ці складаны?
Дзе заключаны галоўны сэнс любога сказа?
Што такое граматычная аснова?
Пазнаёміцца з матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
Запісаць сказы, падкрэсліць граматычныя асновы, вызначыць над верхам, чым выражаны выказнікі:
1) Усе балотныя палянкі цвітуць агнямі журавін.
2) Я буду чытаць гэты раман з задавальненнем.
3) Ён кінуў на мяне свой суровы позірк.
4) Яна зусім не ўмее трымаць язык за зубамі.
Пр. 115, 118
Дамашняе заданне: § 16, пр. 116, вывучыць запісы ў даведніку
6 "В" беларуская мова
Тэма: Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры)
Заданні на ўроку:
Паўтарыць вывучанае:
вусна даць азначэнне наступным паняццям: марфема, канчатак, суфікс, аснова, корань, прыстаўка, інтэрфікс.
падбярыце аднакаранёвае слова і форму аднаго і таго ж слова да слоў вада, лес
зрабіць марфемны разбор наступных слоў:
любіце, забегалі, бяссоннаму, заплятаць, прыдарожныя
зрабіць словаўтваральны разбор наступных слоў:
халоднаму, снегападам, прыбярэжных, заплацілі
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
вусна расшыфруйце наступныя абрэвіятуры і размяркуйце іх у чатыры слупкі (а,б,в,г) адпаведна з пунктамі правіла:
біяфак, ЗША, УА, аўтастанцыя, БелАЗ, СНД, медагляд,
НАН, рыбгас, ДАІ, прафбюро, ААН, журфак.
пр. 141 (пісьмова)
Дамашняе заданне: § 21, расшыфраваць абрэвіятуры (пісьмова ў сшытку!):
ВДУ, МТЗ, СНД, АТС, ТБМ, ААН, ЗША, ДАІ, ЦУМ, РБ, ВКЛ, НДІ, СМІ, ТЮГ, КВЗ, МТС, ЗАГС, СНІД, МУС, АЭС;
адказаць на кантрольныя пытанні на с. 64 (вусна), падрыхтавацца да напісання самастойнай работы па тэме "Марфеміка і словаўтварэнне":
· паўтарыць азначэнні тэрмінаў: марфема, прыстаўка, корань, суфікс, канчатак, аснова;
· умець адрозніваць аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго ж слова;
· марфемны і словаўтваральны разбор;
· умець расшыфроўваць абрэвіятуры.
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Беларускія народныя песні
Заданні на ўроку:
пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
праслухаць беларускую народную песню "Купалінка" ў выкананні беларускай спявачкі Анжалікі Агурбаш:
Вызначце, да якога віду песень можна аднесці праслуханую песню?
Знайдзіце ў тэксце песні мастацка-вобразныя сродкі.
Дамашняе заданне: прачытаць с. 64-69, адказаць на пытанні 1-5 на с. 69, вывучыць запісы ў сшытку (будзе тэст);
*вуснае паведамленне пра адно з беларускіх свят: Каляды, Масленіца, Купалле (на выбар)
7 "А" беларуская мова:
Тэма: Рознаспрагальныя дзеясловы
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 101, 102
Дамашняе заданне: § 18, пр. 103
7 "В" беларуская мова
Тэма: Спражэнне дзеясловаў
Заданні на ўроку:
выканайце наступныя заданні:
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=pqq9to85318
Дамашняе заданне: § 17, заданне на картцы, выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=pjpiefejk20:
8 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: Я.Колас "О, край родны, край прыгожы!.."
Заданні на ўроку:
пагартайце слайды і зрабіце наступныя запісы ў сшытку:
пазнаёміцца з вершам на с. 82-83, праслухаўшы яго ў выкананні М. Міцкевіча (малодшага сына Я. Коласа)
Знайдзіце і выпішыце ў сшытак эпітэты, алітэрацыю, рэфрэн і антытэзу
Пакажыце, як праз пахі, зрокавыя і гукавыя вобразы Якуб Колас стварае адчуванне паўнаты і радасці жыцця.
Вызначыць вершаваны памер:
О, край родны, край прыгожы!...
Да якога віду лірыкі вы б аднеслі дадзены верш? Адказ патлумачце.
Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша “О, край родны, край прыгожы!..”;
*вуснае паведамленне на тэму “Вобраз Сымона-мухыкі” або “Помнік Я. Коласу ў Мінску” (на выбар)
Comentarios