Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Рознаспрагальныя дзеясловы
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з правілам, зрабіць запісы ў даведнік:
пр. 101, 102
Дамашняе заданне: § 18, пр. 103
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры)
Заданні на ўроку:
пр. 139
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:
расшыфраваць абрэвіятуры (вусна), размеркаваць іх у чатыры слупкі (а,б,в,г) адпаведна пунктам правіла:
біяфак, ЗША, УА, аўтастанцыя, БелАЗ, СНД, медагляд,
НАН, рыбгас, ДАІ, прафбюро, ААН, журфак.
пр. 140, 141
Дамашняе заданне: § 21, расшыфраваць абрэвіятуры (пісьмова!):
ВДУ, МТЗ, СНД, АТС, ТБМ, ААН, ЗША, ДАІ, ЦУМ, РБ, ВКЛ, НДІ, СМІ, ТЮГ, КВЗ, МТС, ЗАГС, СНІД, МУС, АЭС;
кантрольныя пытанні на с. 64 (вусна), падрыхтавацца да напісання самастойнай работы па тэме "Марфеміка і словаўтварэнне":
паўтарыць азначэнні тэрмінаў: марфема, прыстаўка, корань, суфікс, канчатак, аснова;
умець адрозніваць аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго ж слова;
марфемны і словаўтваральны разбор;
умець расшыфроўваць абрэвіятуры.
5 "В" беларуская мова:
Тэма: Тыпы сказаў
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 82,83, на падставе матэрыялу зрабіць запісы ў даведніку, запоўніўшы прабелы:
пр. 138 (вусна)
спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, даць ім двайную характарыстыку:
Ба..ькі купілі мне на д..ень нарадж..ння камп(?)ютар.
Калі ласка, (не)чапай выключальнік без неабходнасці.
Якая в..лічыня гэтага пакоя?
Якія прыгожы.. луж..ны пасля летняга дажджу!
пр. 141, 143
Дамашняе заданне: § 18, пр. 142
5 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Гульня-конкурс "Беларускія прыказкі"
Заданні на ўроку:
правядзенне гульні
Дамашняе заданне: выпісаць у сшытак 10 прыказак (5 - пра працу, 5 - пра сяброўства), якіх НЯМА ў падручніку на с. 64-68
У дапамогу:
Comments