top of page
Поиск

10.09.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская мова:

Тэма: Паглыбленне паняцця пра разважанне як тып маўлення

Заданні на ўроку:

  • успомніце схему тэксту разважання (можна праглядзець тут)

  • пр. 14

  • пр. 16 (падрыхтоўка да правядзення дыспута)

  • пр. 17

Дамашняе заданне: § 3, пр. 15

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Гукі беларускай мовы. Слова, яго лексічнае значэнне

Заданні на ўроку:

  • пр. 23 (праверыць сябе можна тут)

  • пр. 24 (вусна), успомніць і расказаць беларускі алфавіт (падказка тут)

  • пр. 25

  • зрабіць фанетычны разбор наступных слоў:

Юлька, сцежка, просяць, блізка, хавацца, чакаюць, прыйду

  • пр. 29 на с. 17 (табліца)

  • Дзе мы можам знайсці ўсе гэтыя катэгорыі слоў?

  • пр. 32

  • пр. 30 прачытаць, знайсці ў тлумачальным слоўніку значэнне слова “акуляры” (тлумачальны слоўнік або дадатак Skarnik)

  • пр. 31 (вусна)

Дамашняе заданне: § 5-6, пр. 28, 34

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Колас “У яго быў свет цікавы” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Я. Коласа, праглядзеўшы наступнае відэа:

  • разгледзіць помнік Я. Коласу і яго літаратурным героям у Мінску:

  • пазнаёміцца з урыўкам з паэмы "Сымон-музыка" на с. 8-10

  • адказаць на пытанні 1-4, 7, 8 на с. 11

Дамашняе заданне: выразнае чытанне ўрыўка з паэмы "Сымон-музыка" на с. 8-10

 

8 "Б" беларуская літаратура

Тэма: В. Карамазаў "Дзяльба кабанчыка"

Заданні на ўроку:

  • мастацкае расказванне на памяць верша "Трэба дома бываць часцей" Р. Барадуліна;

  • пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам В. Карамазава можна тут

  • пагартаць прэзентацыю, зрабіць запісы ў сшытак:

  • пачаць чытаць апавяданне на с. 9, сустрэўшы незразумелыя словы, звяртацца да тлумачальнага слоўніка (Skarnik)

Дамашняе заданне: дачытаць апавяданне “Дзяльба кабанчыка” (можна праслухаць тут), ведаць змест, скласці ў сшытку цытатны план, размясціўшы пункты плану ў правільнай паслядоўнасці.

Цытатны план:

“Ад аўтобуснага прыпынку Сцяпан падаўся выганам…”

“Бегалі то ў хату, то з хаты, насілі і ставілі ў багажнік сумкі, каструлі, вёдры…”

“Во… хоць кабанчык прывёў да маці…”

“Дзень, калі калолі кабана, быў святам, за стол збірала гасцей…”

“Здароў, вечны тружанік!..”

“Маці выйшла з хаты…”

“Мне трэба яшчэ ў вёску…”

“Не зблытаў ні з чыім курганком…”

“Ніколі не нарастала на душы ў Сцяпана столькі гаркаты, прыкрасці…”

“Табе, табе, табе… Мне… Табе, табе…”

 

7 "Б" беларуская мова

Тэма: Тэкст і яго асноўныя прыметы

Заданні на ўроку:

  • пр. 8, даказаць, што перад вамі тэкст (успомніць асноўныя прыметы тэксту)

  • знаёмства з вучэбным матэрыялам на с. 9, запаўненне карткі ў даведніку:

  • пр. 9 (вусна)

  • пр. 10, 12

Дамашняе заданне: § 2, пр. 13, вывучыць запісы ў даведніку



87 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comentários


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page