top of page
Поиск

09.12.2021

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Обновлено: 19 дек. 2021 г.

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская мова:

Тэма: Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану

Заданні на ўроку:

  • напісанне самастойнай работы па тэме "Дзеепрыметнікавы зварот"

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

Дамашняе заданне: § 23, пр.139, вывучыць картку ў даведніку

! 15.12.2021 пішам пераклад - мець пры сабе "Руска-беларускі слоўнік" або мабільны дадатак:

 

8 "Б" беларуская мова

8 "Б" беларуская мова

Тэма: Кантрольны пераказ

Заданні на ўроку:

  • знаёмства з памяткай:

  • праглядзець відэаролік:

  • напісанне кантрольнага прераказу

Дамашняе заданне: -

 

7 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Д. Бічэль "Роднае слова"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша "Маёвая песня" М. Багдановіча

  • пазнаёміцца з вершам Д. Бічэль “Роднае слова” (с.57)

  • Адказаць на пытанні 1-6 на с. 58

  • Выпшыце эпітэты

  • Вызначце вершаваны памер

  • Пазнаёміцца з беларускамоўным кантэнтам у розных сацыяльных сетках:

  • Tik Tok li_vetrava

Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша Д. Бічэль “Роднае слова”,

* вуснае паведамленне «Як раней пяклі хлеб»

*прыняць удзел у праекце «Donar.by» (100 агучванняў), даслаць мне на Viber сертыфікат са сваімі дадзенымі

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: І. Мележ "Першы іней". А. Вялюгін "Спелы бор"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: адказы на пытанні 1-6 на с. 117, 118

  • выпісаць эпітэты колеру і метафары з твора

  • мастацкае апісанне карціны (гл. уклейку):

  • праслухаць верш А. Вялюгіна “Спелы бор" на с. 115

  • адказаць на наступныя пытанні:

  1. Якая пара года прадстаўлена ў творы? Пералічыце назвы месяцаў гэтай пары года ў той паслядоўнасці, як яны ідуць у прыродзе.

  2. Прырода, як вядома, наш дом. Як сябе адчувае аўтар на лясным улонні?

  3. Чаму аўтар успрымае спелы бор як сабор? Якімі істотамі і раслінамі напоўнена гэта месца? (разгледзьце галерэю):

  1. Пры дапамозе якіх мастацкіх сродкаў аўтару ўдалося перадаць пачуцці, выкліканыя прыгажосцю бора?

  2. Як вы разумееце выраз “кожная сасна свайму спявае бору”?

  3. Ці можна верш А. Вялюгіна “Спелы бор” назваць гімнам у гонар роднай прыроды? Праца са слоўнікам (гімн – урачыстая песня)

  4. З якой інтанацыяй патрэбна чытаць гэтыя радкі?

Дамашняе заданне: прачытаць “Воблакі” с. 120-125, пытанні 1-5 на с. 125;

*скласці крыжаванку з ключавым словам “прыгажосць”

* вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” (можна паглядзець тут 👇)

Прыкладны план выступлення:

  1. паходжанне назвы месяца

  2. святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы

  3. народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам

  4. прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Несупадзенне ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 187

  • пр. 186

  • стварыць табліцу ў сшытку і запоўніць графу "Русский язык":

Дамашняе заданне: § 29, запоўніць у табліцы графы "Прилагательное", "Прыметнік"

 
 
 

Недавние посты

Смотреть все

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page