Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: А. Пісьмянкоў "Продкі"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: прэзентацыя радаводаў
знайсці ў тлумачальным слоўніку значэнне слова "продак": https://www.skarnik.by/
пагартаць прэзентацыю, зрабіць запісы ў сшытак:
Чаму кожны з нас павінен ведаць свае карані, памятаць продкаў, шанаваць свой радавод?
Дамашняе заданне: авывучыць на памяць верш "Продкі" А. Пісьмянкова;
* падрыхтаваць паведамленне "Беларускія святы шанавання продкаў"
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Словазлучэнне і сказ
Заданні на ўроку:
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/watch?v=pqdf89y1c21
запісаць словазлучэнні з наступных слоў, взыначыўшы галоўнае і залежнае слова:
падзякаваць, брат; сумаваць, маці; жартаваць, сябар;
сядзець, заданне; узняцца, мары; ісці, грыбы; захварэць, кавід.
пр. 19 (вусна): знайсці віды сказаў па эмацыянальнасці і па мэце выказвання
выпісаць з наступных сказаў усе магчымыя словазлучэнні:
Дарогу абступіў бор з меднастволымі соснамі.
Сонечнае святло ледзь пранікала праз зялёную хвою.
пр. 20
запоўніць картку для даведніка “Члены сказа” (паўтарэнне):
пр. 21
Дамашняе заданне: § 4, пр. 22, вывучыць запісы ў даведніку
7 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Я. Колас “У яго быў свет цікавы” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)
Заданні на ўроку:
пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам Я. Коласа, праглядзеўшы наступнае відэа:
разгледзіць помнік Я. Коласу і яго літаратурным героям у Мінску:
пазнаёміцца з урыўкам з паэмы "Сымон-музыка" на с. 8-10
адказаць на пытанні 1-4, 7, 8 на с. 11
Дамашняе заданне: выразнае чытанне ўрыўка з паэмы "Сымон-музыка" на с. 8-10
7 "А" беларуская літаратура:
Тэма: Літаратура сярод іншых відаў мастацтва
Заданні на ўроку:
падпісванне сшыткаў:
пазнаёміцца са спісам твораў для вывучэння на памяць:
прачытаць артыкул на с. 5-7 вучэбнага дапаможніка;
пагартаць прэзентацыю, зрабіць запісы ў сшытак:
Адказаць на пытанні 1-4 на с. 7
Выканаць заданне 5 на с. 7 (QR- заданне)
Дамашняе заданне: запісаць на кожны від мастацтва па два прыклады з указаннем аўтара і назвы работы
8 "Б" беларуская мова:
Тэма: Самастойныя і службовыя часціны мовы
Заданні на ўроку:
запаўненне карткі для даведніка на падставе ведаў, атрыманых у папярэдніх класах (праверыць сябе можна тут):
пр. 17 (табліца) + пытанні (вусна)
праца з памяткай "Часціны мовы" (уважліва прачытаць, узнавіць веды):
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/watch?v=pxef62o8a21
пр. 19, спісаць, над кожным словам вызначыць часціну мовы
выканайце тэставае заданне (праверыць сябе можна тут):
Дамашняе заданне: § 3, пр. 18, вывучыць запісы ў даведніку
Comments