Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
8 "Б" беларуская літаратура
8 "Б" беларуская літаратура
Тэма: У. Караткевіч "Паром на бурнай рацэ"
Заданні на ўроку:
выканаць тэст па змесце:
размяркуйце наступных герояў апавядання на станоўчых і адмоўных:
капітан Юрый Гораў, улан, жонка Грынкевіча, Мураўёў, Усяслаў Грынкевіч, капітан Пора-Леановіч, генерал Фікельмонт, салдат Іван
зрабіце параўнальную характарыстыку Горава і Пора-Леановіча
Прыкладны план:
сям'я
партрэт
учынкі і дзеянні
мова
уласная ацэнка
У дапамогу:
перачытайце дыялог паміж салдатам Іванам і капітанам Пора-Леановічам (с. 103, 104)
перачытайце разважанні Пора-Леановіча адносна народа (с. 104)
праглядзіце фрагмент з фільма "Паром" (1988) рэжысёра С. Шчыглова:
Адкажыце на галоўнае пытанне: За што Пора-Леановіч дзякуе Гораву?
Скласці сінквейн з ключавым словам: 1 варыянт - Гораў, 2 варынят - Пора-Леановіч
Знайсці партрэтную характарыстыку жонкі Грынкевіча:
Паназіраць за паводзінамі Горава ва ўзаемадзеянні з жонкай Грынкевіча ў наступных эпізодах:
з'яўленне гераіні
просьба гераіні
эпізод пераправы
другая сустрэча
У дапамогу:
праглядзіце фрагмент з фільма "Паром" (1988) рэжысёра С. Шчыглова:
* вуснае выступленне "Мураўёў Вешальнік"
Дамашняе заданне: вывучыць на памяць урывак з апавядання "Паром на бурнай рацэ" (са слоў: «Рака шалела...», заканчваючы словамі: «...два ці тры зеленаватыя яблыкі»); можна праслухаць тут
6 "В" беларуская мова
Тэма: Лік назоўнікаў
Заданні на ўроку:
напісанне работы “Несупадзенне роду назоўнікаў”
Якога ліку бываюць назоўнікі?
пр. 183
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 86, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 184, 185
Дамашняе заданне: § 29, пр. 187
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Я. Брыль “Над зямлёй – красавіцкае неба…”
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне верша Р.Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны…”
*вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” па прапанаванаму плану:
· паходжанне назвы месяца
· святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы
· народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам
· прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца
прачытаць лірычную мініяцюру Я. Брыля “Над зямлёй – красавіцкае неба…” с. 114
Якая пара года прадстаўлена ў творы?
Пералічыце усе месяцы гэтай пары года ў той паслядоўнасці, як яны ідуць у прыродзе.
Адказаць на пытанні 1-3 на с. 114
Праца з ілюстрацыяй, вуснае апісанне карціны з пытання 4 на с. 114:
Знайсці ўвасабленні, метафары і эпітэты ў тэксце, выпішыце прыклады ў сшытак
Дамашняе заданне: прачытаць с. 116,117, адказаць на пытанні 1-6 на с. 117,118
*вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” па прапанаванаму плану:
паходжанне назвы месяца
святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы
народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам
прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца
7 "А" беларуская мова:
Тэма: Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр.133
спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары, расстаўляючы знакі прыпынку, графічна паказаць межы дзеепрыметнікавых зваротаў, азначаемыя словы, вусна патлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку:
Я доўга глядзе.. на зацярушаны бел..м снегам лес.
Стомленая ад ця…кай працы яна не звяртала ўвагі на гучную размову.
Пачалося шырокае поле засе…нае залацістым жытам.
Напоены салодкім водарам кветак і ягад цябе чакае ў госці лес.
Вакол ра(с,з)кінуліся ахутаныя з…лёнымі барамі ўзгоркі.
Кніга прач..таная ў ра(н,нн)ім дзя..інстве застае(ц,цц)а ў пам..ці на ўсё жы(ц,цц)ё.
Дамашняе заданне: §22, пр.132
7 "В" беларуская мова

Comments