top of page
Поиск

07.12.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "А" беларуская мова:

Тэма: Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 178

  • пр. 180 (ПІСЬМОВА)

  • пр. 181, 182

  • стварыць у сшытку табліцу і запоўніць яе інфармацыяй, якой не хапае:

Дамашняе заданне: дапісаць табліцу, калі не паспелі, вывучыць прыклады несупадзення роду ў беларускай мове і рускай, патрэніравацца можна тут: https://learningapps.org/702417

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Р. Барадулін "Уцякала зіма ад вясны"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша "Падаюць сняжынкі...” Паўлюка Труса (па максімуму адказваем настаўніку ў школе на занятку, толькі тыя, хто НЕ ПАСПЕЎ, да 22.00 расказваюць Вінаградавай В.М. у Viber з закрытымі вачыма)

  • знаёмства з вершам Р. Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны" на с. 110

  • праца па пытаннях 1-4 на с. 111

  • прачытаць артыкула “Увасабленне” на с. 111-113, зрабіць наступныя запісы ў сшытак (пагартайце слайды):

  • знайсці ўвасабленні ў вершы Рыгора Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны…” і выпісаць іх у сшытак

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша на с. 110, пытанне 5 на с. 111 (апісанне карціны):

 

9 "Г" беларуская літаратура:

Тэма: В. Дунін-Марцінкевіч "Пінская шляхта"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ ў сшытку выканаць наступныя заданні, сфатаграфаваць сваю работу і даслаць Вінаградвай В.М. у Viber да 13.00:

  • выканаць тэст па змесце:

  • даць пісьмовыя разгорнутыя адказы на наступныя пытанні:

  1. Якія тыповыя рысы засцянковай шляхты высмейвае драматург?

скупасць, паклёпніцтва, двудушнасць, фанабэрлівасць, кансерватызм, хцівасць, беспадстаўная саслоўная ганарлівасць, хабарніцтва, пагардлівыя адносіны да сялян, грубасць, п’янства, абмежаванасць, невуцтва, свавольства.


У дапамогу можна праглядзець наступны відэаролік):


2. Якіх жыццёвых прынцыпаў прытрымліваецца Куторга? Выкажыце сваё стаўленне да яго.


3. 3 прапанаваных 25 рыс чалавечага характару выберыце і запішыце ў сшытак 5 найбольш характэрных для вобраза Кручкова:

гасцінны чалавек, дурань, бюракрат, надзейны сябар, грамадскі культурны дзеяч, хітры чалавек, грамадскі паразіт, малакультурная асоба, авантурыст, бязглузды чалавек, бессаромны, нахабны, прыстасаванец, прайдзісвет, цынік, цудоўны арганізатар культурных мерапрыемстваў, памяркоўны, кансерватар, верны традыцыям, добразычлівец, мужны чалавек, духоўны жабрак, таленавіты, умее прыстасавацца да абставін, маральна трывалы.


У дапамогу можна праслухаць аўдыёматэрыял: https://drive.google.com/file/d/1zMUiP4biCl-kM5KspPUpNwy-_ug7MKgS/view?usp=sharing


4. Растлумачце, як выкарыстоўваецца гратэск у творы. Прывядзіце прыклады


5. Чаму п'еса доўгі час не магла трапіць у друк і на сцэну?


6. Стварыць сінквейн з ключавым словам "ШЛЯХТА"

Дамашняе заданне: прачытаць прадмову да зборніка "Дудка беларуская" Ф. Багушэвіча: https://knihi.com/Francisak_Bahusevic/Dudka_bielaruskaja.html#chapter1

прачытаць с. 83-90 вучэбнага дапаможніка

 

7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку пры ім

Заданні на ўроку:

  • выканаць наступныя інтэрактыўныя заданні:

  • пр. 127, 128 (вусна)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 77, зрабіць насутпныя запісы ў даведнік:

  • утварыце дзеепрыметнікавыя словазлучэнні з прыведзеных слоў, пастаўце неабходныя знакі прыпынку, выдзеліце галоўныя словы ў дадзеных словазлучэннях:

1. Лес, асвятліць, сонца.

2. Карціна, намаляваць, мастак.

3. Касцы, скасіць, трава.

4. Бераг, атуліць, лаза.

5. Неба, усыпаць, зоркі.

6. Стол, заслаць, абрус.

7. Жыта, засеяць, поле.

8. Медаль, узнагародзіць, герой.

9. Вопыт, назапасіць. пакаленне.

  • пр. 132

  • спісаць сказы, расстаўляючы знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавых зваротах:

Абмалочанае (у,ў)чора збо(ж,жж)а па..сыхала на вуліц.. .

Кніга прач..таная ў ра(н,нн)ім дзя..інстве застае(ц,цц)а ў пам..ці на ўсё жы(ц,цц)ё.

Напалоханая сё(н,нн)яшнім здар..ннем жанч..на (ні)як (не)магла засну..ь.

Пасяро.. поля стаяў спынены ш..фёрам грузавік.

На стале л..жала сачыне(н,нн)е напісанае дзев..цікла(с,сс)нікам.

Заняты.. цікав..й справай яны (не)за(у,ў)важалі час...

Жанч..ны н..спешна кідалі (у,ў) кузаў даўно ўжо выс..хлыя снапы.


Дамашняе заданне: § 22, пр. 133

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Д. Бічэль "Роднае слова"

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць або спяванне верша "Маёвая песня" М. Багдановіча (па максімуму адказваем настаўніку ў школе на занятку, толькі тыя, хто НЕ ПАСПЕЎ, да 22.00 расказваюць Вінаградавай В.М. у Viber з закрытымі вачыма)

  • пазнаёміцца з вершам "Роднае слова" Д. Бічэль, можна праслухаць тут: https://drive.google.com/file/d/1NOBPEisL0DPd8d3A7ohVV6yOFtU8cLLI/view?usp=sharing

  • праца па пытаннях:

Якім настроем прасякнуты радкі верша?

Выпішыце эпітэты, якімі аўтар апісвае роднае слова

Вызначце тэму верша.

Назавіце словы, якія рыфмуюцца. Як уплывае на верш такое гучанне рыфмы?

Вызначце вершаваны памер, выпісаўшы першы радок верша (пагартайце слайды):

Пад казачным дубам над Нёманам сінім

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша "Роднае слова" на с. 57, пытанне 6 на с. 58 (QR-код): http://learningapps.org/watch?v=p6fi3d7ot01

285 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page