top of page
Поиск

07.09.2021

  • Фото автора: Ольга Виноградова
    Ольга Виноградова
  • 8 окт. 2021 г.
  • 3 мин. чтения

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.

* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)


7 "В" беларуская мова:

Тэма: Правапіс суфіксаў дзеясловаў

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 75

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 49 + пр. 78, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

ree
  • пр. 77, 79

Дамашняе заданне: § 14, пр. 80

8 "Б" беларуская мова:

Тэма: Сказ як сінтаксічная адзінка

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання на картцы

  • напісанне самастойнай работы "Словазлучэннне"

  • вызначце, што з запісанага з’яўляецца сказам, прывядзіце доказы:

Высока ў небе звінелі жаваранкі. Захоўваць традыцыі.

  • падкрэсліце граматычную аснову ў сказе

  • вусна скласці сказ са словазлучэннем.

  • успомніце, што такое сказ?

  • пазнаёміцца з матэрыялам на с. 65, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

ree
  • пр. 87 (спісаць, падзяляючы тэкст на сказы і абзацы, расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку)

  • скласці і запісаць сказы з наступным граматычным значэннем:

1) паведамленне пра тое, што асоба выканае дзеянне ў будучым

2) паведамленне аб прадмеце і яго дзеянні ў мінулым

3) загад асобе, каб яна выканала дзеянне

4) пытанне пра тое, хто павінен выканаць дзеянне ў будучым


Дамашняе заданне: § 11, заданне на картцы

7 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Я. Колас. "Ручэй"

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, пагартаўшы слайды і зрабіўшы наступныя запісы ў сшытку:

  • пазнаёміцца з вершам "Ручэй” Я. Коласа на с. 25

  • Колькі строф уключае ў сябе верш “Ручэй”?

  • Знайдзіце рыфмы ў вершаваных радках.

  • Прачытайце выразна верш уголас, прастукаўшы пры гэтым рытм.

  • Знайдзіце і выпішыце мастацка-вобразныя сродкі, пры дапамозе якіх аўтар стварае непаўторную карціну прыроды (праверыць сябе можна тут)

  • праслухаць песню “Ручэй” у выкананні ВІА “Беларускія песняры”

ree
  • Скласці верш па зададзенай рыфме (бурымэ):

__________________________________лясны

__________________________________ручаёк

__________________________________не мог

__________________________________уначы


Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш Я. Коласа “Ручэй” (пытанне 10 на с. 27), пытанне 7 на с. 27 (QR-код)

Увага! Пры падрыхтоўцы паспрабуйце запісаць уласнае чытанне на дыктафон, праслухайце і прааналізуйце сваё выканальніцкае майстэрства, зрабіце адпаведныя высновы і паспрабуйце яшчэ раз прачытаць твор, ужо з улікам заўважаных і выпраўленых недахопаў.

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Правапіс прыставак на зычны

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 98

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

ree

1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары:

Ра..казаць, па..казка, ..клеіць, ра..ольнік. па..клеіць, бя..зубы, а..клеіць, па..лезці, у..лесці, ра..ада, а..навіць, у..навіць, ..сушыць, па..шыць. ..шыць, ро..тань, а..дзяліць, ра..сыпаць, а..дыхацца, бе..саромны.


2. Утварыце новыя словы ад дадзеных слоў пры дапамозе прыставак

без- (бес-), з- (с-), уз- (ус-), раз-(рас-):

Берагчы, талковы, даходны, крыць, злавацца, сыпаць, каляровы.


3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Абазначце прыстаўкі ў словах.

У канц.. вёскі (у,ў)..нялася хмара пылу. На сярэ..іну вуліц.. выб..галі жанч..ны і дзеці, ш..рока ра..таўлялі ногі, ра..тапырвалі рукі і (у.ў)трымлівалі авечак. Чулася бляя(н,нн)е. Мал.. ягняты, а..біўшыся ад матак, на момант ..пыняліся і жаласна бляялі. Васіль (у,ў)..хапіўся з прызбы і ..хапіў барана за воўну. Той з ра..гону павіс (у,ў) паветры. Па..бегла Волька і (у,ў)зяла барана за рогі. Ч..рада авечак, пр..пёртая ззаду ўзбуджаным натоўпам, ..білася (у,ў) кучу.


4. Вусна патлумачце правапіс прыставак на зычны ў наступных словах. Выпраўце памылкі, калі яны ёсць, і запішыце ў сшытак правільны варыянт напісання:

раззлавацца, узход, бязплатны, атказ, адлік, бязконцы, бязвольны, аткінуць, зжаць, рашшыць,расбраенне, узтрывожыцца, бясгучны, пратбачыць, ражжаваць,патказаць,паткапаць,рассыпаць, апхапіць, разпагодзілася, бездапаможны, бязспрэчна, бясдонны, размаляваць.


Дамашняе заданне: § 16, пр. 103, падрыхтавацца да слоўнікавай работы

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Ян Баршчэўскі "Вужыная карона"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: мастацкі пераказ народнай легенды "Дамавікова ўдзячнасць" па плане

* выступленні на тэму "Вужыны кароль", "Вужалкі", "Узвіжанне" (на выбар)

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытак:

  • праглядзець відэа пра Яна Баршчэўскага і яго твор “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, запісаць адказы на пытанні (праверыць сябе можна тут):

ree
  • зрабіць наступны запіс у сшытак:

ree
  • праслухаць фрагмент апавядання “Вужыная карона” (с. 49-51)

ree
  • стварыць табліцу ў сшытку:

ree

Дамашняе заданне: дачытаць апавяданне “Вужыная карона” (с. 49-55) можна праслухаць тут, ведаць змест, запоўніць табліцу ў сшытку.

* падрыхтаваць выступленні на тэмы “Узвіжанне”, “Вужыны кароль”, “Вужалкі”

8 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: У. Караткевіч "Беларуская песня"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша Я. Купалы “Спадчына”

  • зрабіць наступны запіс у сшытку:

ree
  • пазнаёміцца з вершам “Беларуская песня” У. Караткевіча на с. 68,69, праглядзеўшы відэаролік:

  • вызначыць вершаваны памер (праверыць сябе можна тут):

І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро

  • Якое пытанне паўтараецца аўтарам?

  • Як называецца такі мастацкі прыём?

  • Перачытайце апошнія 9 радкоў. Што яны сабой уяўляюць па змесце?

  • Якія прыкметы роднага краю, паказаныя ў творы У. Караткевіча, з’яўляюцца ўстойлівымі сімваламі Беларусі?

  • Знайдзіце на Google-картах геаграфічныя аб’екты, якія ўзгадваюцца ў творы

  • Да якога жанру лірыкі можна аднесці дадзены твор? Свой адказ абгрунтуйце

  • Знайдзіце эпітэты і параўнанні, якія дапамагаюць зразумець галоўную думку твора

  • Зрабіць наступны запіс у сшытку:

ree

Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша “Беларуская песня” У. Караткевіча с. 68-69; пытанне 7 на с. 70


*вуснае паведамленне (да 2 хвілін) пра архітэктурныя помнікі Беларусі (Мірскі замак, Сафійскі сабор у Полацку, Белая Вежа ў г. Камянец), у сваім выступленні раскрыць наступнае:

Дзе знаходзіцца?

Калі і кім быў створаны?

Знешні выгляд (разгорнутае апісанне)

Прызначэнне (для чаго быў пабудаваны)

Помнік сёння






 
 
 

Недавние посты

Смотреть все

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page