Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
8 "Б" беларуская мова
Тэма: Свабодныя і несвабодныя словазлучэнні
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 76
пр. 78
выпісаць тры словазлучэнні з рознымі відамі падапрадкавальнай сувязі.
Таямніцы з куфэрка
Усе таямніцы-загадкі свету жывуць у маляваным бабуліным куфэрку. Ён стаіўся ў куце старой хаты. Няўжо адчувае, што нам страшна парушыць бабуліну забарону і адамкнуць цудоўны сакрэт? Але ж ён забыўся, што сёння Каляды, а ў калядную ноч якіх толькі цудаў не бывае!
пазнаёміцца з парадкам сінтаксічнага разбора словазлучэння на с. 64, выканаць разборы выпісаных словазлучэнняў з папярэдняга задання.
пазнаёміцца з матэрыялам на с. 60, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 81
НА АДЗНАКУ выканаць тэст па тэме "Словазлучэнне":
Дамашняе заданне: § 7-10, пытанні на с. 64 (падрыхтавацца да напісання самастойнай работы па тэме "Словазлучэнне"), заданне на картцы:
6 "В" беларуская мова
Тэма: Правапіс прыставак на зычны
Заданні на ўроку:
напісанне праверачнай работы "Марфеміка"
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 95 (вусна патлумачыць правапіс прыставак у выдзеленых словах)
пр. 96
выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=pcctbvdmc16
пр. 100, 101
Дамашняе заданне: § 16, пр. 98, выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=ppk1ewzin19
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Народная легенда "Дамавікова ўдзячнасць"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: паведамленні пра духаў (Вадзянік, Палявік, Лесавік, Ваўкалак, Дамавік);
*падрыхтаваныя паведамленні пра духаў па-за межамі праграмы
пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
прачытаць дадатковы матэрыял:
Шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб. У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў. Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако. Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.
Дамашняе заданне: падрабязны пераказ легенды (с.43-46) на падставе плана;
*вуснае паведамленне «Вужыны кароль», «Вужалкі», «Узвіжанне» (адно на выбар)
7 "А" беларуская мова:
Тэма: Правапіс суфіксаў дзеясловаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 75
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 49 + пр. 78, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 77, 79
Дамашняе заданне: § 14, пр. 80
7 "В" беларуская мова
Тэма: Трыванне дзеясловаў
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 60, 63, 68
пр. 71 (вусна)
пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 46, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/view701711
пазнаёміцца з правілам на с. 47
пр. 74 + з кожнага узора выбраць адзін дзеяслоў і скласці з ім сказ.
Дамашняе заданне: § 13, пр. 75
8 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: Янка Купала "Спадчына"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне народных песень
перамаляваць дадзеную табліцу ў сшытак:
пагартайце слайды, зрабіць запісы ў сшытак:
праслухаць аўдыязапіс верша на с. 60, 61
Слоўнікавая работа:
Верасны - прыметнік ад слова «верас», гэта нізкая вечназялёная кустовая расліна з дробным лісцем і лілова-ружовымі кветкамі.
Тын — агароджа з папярочных або вертыкальных жэрдак, пераплеценых прутамі лазы, хворастам, або суцэльная агароджа з убітых у зямлю жэрдак, плашак.
Покатам — адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і г. д.).
Усцяж — на ўсёй прасторы, ва ўсіх напрамках; скрозь.
Скарб – тут тое, што мае асабліва вялікую вартасць, або каштоўнасці матэрыяльныя (багацце, маёмасць) ці духоўныя і культурныя.
Труцень – той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар.
Светач — пра тое, што з'яўляецца носьбітам праўды, свабоды, культуры і г. д. або пра таго, хто нясе з сабою ісціну, асвету, свабоду і г. д.
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына
пытанне 7 на с. 62 (праца з ілюстрацыяй на форзацы М. Басалыгі “Спадчына”)
праслухаць песню “Спадчына” ў выкананні спявачкі Ірыны Дарафеевай
вызначце асноўную думку верша
Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш “Спадчына” Я. Купалы
Comentarios