top of page
Поиск

06.10.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Обновлено: 7 окт. 2020 г.

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Правапіс суфіксаў дзеясловаў

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 75

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведніку, можна спампаваць і раздрукаваць:

  • пр. 77,79

Дамашняе заданне: § 14, пр. 80; вывучыць запісы ў даведніку

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Правапіс прыставак на зычны

Заданні на ўроку:

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступны запіс у даведнік:

  • пр. 95 (вусна патлумачыць правапіс прыставак у выдзеленых словах)

  • пр. 96

  • выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2064479

  • пр. 100, 101

  • пазнаёміцца з правілам на с. 46

Дамашняе заданне: § 16, пр. 98, вывучыць запісы ў даведніку,

выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/1100812

паўтарыць § 10-14 (будзе праверачная работа), умець рабіць марфемны разбор

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Змяненне дзеясловаў па асобах і ліках

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з пр. 88

  • НА АДЗНАКУ: праспрагаць наступныя дзеясловы:

плысці, стаяць, біць, насіць, сеяць, марыць, казаць, прасіць, мыць, звінець

  • спісаць, вызначыць спражэнне дзеяслова па форме 3 ас. мн. ліку:

адмаўляюць, глядзяць, плывуць, звіняць, рвуць, малоцяць, стаяць, вучаць,

  • выканаць інтэрактыўнае заднне: https://learningapps.org/12157139

  • спішыце, устаўляючы канчаткі дзеясловаў, абазначце іх, укажыце над верхам асобу, лік, спражэнне дзеясловаў

1. Чужым розумам не пражыв..

2. Колас добра не спе.. , калі сонца не грэ.. .

3. Кругом цвіт.. сады, кругом квітне.. кветкі.

4. Дрэмл.. яблыні густыя, клёны стомленыя сп.. .

5. Увесну мы се.. , дагляда.. , а восень прыйдзе, прынясе дары.

  • спісаць дзеясловы, уставіўшы неабходныя літары, вызначыць спражэнне:

малоц..ш, падшы..ш, гон..м, паце..ш


Дамашняе заданне: § 10, выканаць заданне ў сшытку:

 

5 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Казка "Залаты птах"

Заданні на ўроку:

  • агучванне адзнак за тэст "Разумная дачка"

  • праверка д/з: падрыхтаваць мастацкі пераказ урыўка (на выбар):

с. 26,27 Загледзеўся аднойчы ... прыйдзеце з адгадкамі.

с. 31,32 Вярнуўся бацька ... дрэнна табе будзе.

  • чытанне казкі "Залаты птах" (с. 35-44)

Дамашняе заданне: дачытаць казку "Залаты птах", можна праслухаць тут:

ведаць змест (будзе тэст па змесце); вусна адказаць на пытанні 1-6 на с. 44


61 просмотр0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page