top of page
Поиск

05.10.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "А" беларуская мова:

Тэма: Пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую

Заданні на ўроку:

  • аформіць запісы ў рабочым сшытку:

Другога кастрычніка

Пераклад

У бары летам

  • НА АДЗНАКУ пераклад тэксту ў сшытку (да канца ўрока). Сшыткі здаць настаўніку!

УВАГА! Пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь" Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут:

Імкніцеся перакладаць тэкст пафразава і САМАСТОЙНА, звяртайцеся да слоўніка толькі за пэўнымі словамі! Колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў рускім тэксце = колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў беларускім тэксце.

Дамашняе заданне: § 10-15, паўтарыць парадак марфемнага разбору, запісы ў даведніку

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Беларускія міфы пра духаў

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ (да 08.15 02.10.2020) выканаць інтэрактыўнае заданне: https://docs.google.com/forms/d/1LnhrKARXBFBnm-rDuwD9DlGrGViKdTtfNK3XRarQNuQ/edit?usp=sharing

  • праверка д/з: * абарона малюнкаў з паведамленнямі пра аднаго з багоў

  • чытанне артыкула на с. 37-43 вучэбнага дапаможніка

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартаць слайды):

Дамашняе заданне: перачытаць с. 37-42, падрыхтаваць вуснае паведамленне пра міфалагічных духаў (Палявік, Лесавік, Дамавік, Вадзянік, Ваўкалак);

*самастойна знайсці інфармацыю пра іншых духаў па-за межамі падручніка з абавязковай ілюстрацыяй (малюнкам) (гл. заданне 3, с. 43), можна выбраць з гэтага спіса:

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую

Заданні на ўроку:

  • аформіць запісы ў рабочым сшытку:

Пятага кастрычніка

Пераклад

Родная мова

  • НА АДЗНАКУ пераклад тэксту ў сшытку

  • УВАГА! Пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь" Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=com.ttdictionary.rusblr&hl=ru

Імкніцеся перакладаць тэкст пафразава і САМАСТОЙНА, звяртайцеся да слоўніка толькі за пэўнымі словамі! Колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў рускім тэксце = колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў беларускім тэксце.

Дамашняе заданне: вывучыць табліцу "Тыпы складаных сказаў"

 

7 "Б" беларуская мова:

Тэма: Трыванне дзеяслова

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 65, 68

  • размеркаваць дзеяслова ў два слупкі (асабовыя і безасабовыя), сярод іх вызначыць зваротныя (выдзеліць паказчык гэтага разрада):

світае, чытаю, схілішся, убачым, радуюцца, павіднела, нездаровіцца, сустракаешся, вечарэе.

  • НА АДЗНАКУ Спісаць, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку. Падкрэсліць дзеясловы як член сказа, даць ім трайную характарыстыку (асабовы/безасабовы, зваротны/незваротны, пераходны/непераходны):

Ярка(?)чырвонае сон(?)ца адарвалася ад лесу асв..ціла навако(л,лл)е.

Гэтай цёмнай восен(?)скай но(ч,чч)у мне до(у,ў)гі час (н..)спалася.

Кроплі р..сы калышу(ц,цц)а на но..ках асакі і пераліваю(ц,цц)а рознымі кол..рамі.

Праз а..чыненае акно (у,ў) пакой (с,з) саду паве..ла прахалодай.

  • прачытаць правіла на с. 46, знаёмства з памяткай (зрабіць запіс у даведнік):

  • пр.71 (вусна)

  • выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/701711

  • пр. 72

  • знаёмства з правілам на с. 47

  • пр. 74

Дамашняе заданне: § 13, пр. 75, выканайце інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/2245216

 

7 "Б" беларуская літаратура:

Тэма: Якуб Колас “Ручэй”.

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пытанне 11 на с. 20 (выпісаць у сшытак), пытанне 13, 14, 15 (QR-код віктарына) на с. 21; *стварыць буктрэйлер да паэмы "Курган" Я. Купалы.

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў сшытак:

  • вусна адказаць на пытанні 1,3 на с. 25

  • праслухоўванне верша "Ручэй" Я. Коласа: https://drive.google.com/file/d/19sFNGSRLvi17PO5spk71c5t8gVOYBv7-/view?usp=sharing

  • Колькі строф уключае ў сябе верш “Ручэй”?

  • Знайдзіце рыфмы ў вершаваных радках.

  • Прачытайце выразна верш уголас, прастукаўшы пры гэтым рытм.

  • Знайдзіце і выпішыце мастацка-вобразныя сродкі, пры дапамозе якіх аўтар стварае непаўторную карціну прыроды. Праверце сябе: https://drive.google.com/file/d/1wVamHgFt5FQeYdupH0Tcgy3ggEsl5AVG/view?usp=sharing

  • *скласці верш па зададзенай рыфме (бурымэ):

__________________________________лясны

__________________________________ручаёк

__________________________________не мог

__________________________________уначы

Дамашняе заданне:

  • вывучыць на памяць верш Я. Коласа “Ручэй” (пытанне 10 на с. 27), пытанне 7 на с. 27 (QR-код); пры падрыхтоўцы паспрабуйце запісаць уласнае чытанне на дыктафон, праслухайце і прааналізуйце сваё выканальніцкае майстэрства, зрабіце адпаведныя высновы і паспрабуйце яшчэ раз прачытаць твор, ужо з улікам заўважаных і выпраўленых недахопаў;

  • *пр. 9 на с. 27 (пісьмова на лісточку)

47 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page