top of page
Поиск

04.12.2020

  • Фото автора: Ольга Виноградова
    Ольга Виноградова
  • 7 дек. 2020 г.
  • 2 мин. чтения

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Р. Барадулін "Уцякала зіма ад вясны"

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі...”

  • знаёмства з вершам Р. Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны" на с. 110

  • праца па пытаннях 1-4 на с. 111

  • прачытаць артыкула “Увасабленне” на с. 111-113, зрабіць наступныя запісы ў сшытак (пагартайце слайды):

  • знайсці ўвасабленні ў вершы Рыгора Барадуліна “Уцякала зіма ад вясны…” і выпісаць іх у сшытак

Дамашняе заданне: падрыхтаваць выразнае чытанне верша на с. 110, пытанне 5 на с. 111 (апісанне карціны):

ree
ree

6"В" беларуская мова:

Тэма: Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 178

  • пр. 180 (ПІСЬМОВА)

  • пр. 181, 182

  • стварыць у сшытку табліцу і запоўніць яе інфармацыяй, якой не хапае:

Дамашняе заданне: дапісаць табліцу, калі не паспелі, вывучыць прыклады несупадзення роду ў беларускай мове і рускай, патрэніравацца можна тут: https://learningapps.org/702417

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Складаназалежны сказ з даданымі акалічнаснымі часткамі спосабу дзеяння, меры і ступені

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: выпісаць з мастацкай літаратуры 6 сказаў (па 2 на кожны від даданай часткі ўмовы, прычыны, мэты) з указаннем назвы твора, пабудаваць іх схемы.

  • прачытаць правіла на с. 99 запоўніць часткі табліцы, якія адпавядаюць тэме ўрока:

  • пр. 142, 143, 144

Дамашняе заданне: § 22, пр. 146

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: П. Трус "Падаюць сняжынкі..."

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: замалёўка "Мая любімая пара года"

  • пазнаёміцца з вершам Паўлюка Труса “Падаюць сняжыкі…” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”) с. 105-106

ree
  • праца па пытаннях 1,2,4 на с. 106

  • Колькі строф уваходзіць у склад верша?

  • З якой інтанацыяй патрэбна чытаць кожную з іх?

  • пагартайце слайды і зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верша Паўлюка Труса “Падаюць сняжыкі…” на с. 106,107

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 185

  • спісаць сказы, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі, расстаўляючы знакі прыпынку; пабудаваць схемы:

1. Ц..бе чакаю..ь сце..кі і добры.. (у,ў)сме..кі.

2. Нам пак..раю(ц,цц)а моры р..кі горы.

3. Со(?)нца св..ціла ярка але ц..плыні (не)давала.

4. У лесе расту..ь ліпы ды б..розы дубы ды клёны.

5. Сё(н,нн)я мы назб..ралі і падасінавікаў і б..равікоў і лісіч..к.

6. (С,з)каза(у,ў) ціха ды ..вёрда.

7. Ч..тайце сказы не (с,з) падручніка а (с,з) сш..тка.

  • пр. 183

Дамашняе заданне: § 26, 27, пр. 182

 
 
 

Недавние посты

Смотреть все

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page