Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
7 "В" беларуская літаратура:
Тэма: М. Багдановіч "Маёвая песня"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: залік па літаратуразнаўчых тэрмінах; *вызначыць вершаваны памер верша Н. Гілевіча, зрабіўшы ўсе неабходныя графічныя абазначэнні:
Паэзію аспрэчыць немагчыма.
Тым больш – адпрэчыць ад душы сваёй.
I нават адвярнуўшыся, плячыма
Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй!
I як бы ні хлусіў сабе, і як бы
Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» –
Паэзія бярэ цябе за жабры
Пытаннем страшным: для чаго жывеш?
Разгледзьце малюнак матылька. Якія ў вас узнікаюць асацыяцыі, калі вы бачыце матылька?
Нягледзячы на тое, што за акном і на календары зіма, я прапаную вам уявіць не бязмежнае мора снегу, а белую квецень садоў. І дапаможа нам у гэтым верш Максіма Багдановіча, які ўвайшоў у адзіны прыжыццёвы зборнік паэта “Вянок” і быў выдадзены ў 1913 годзе ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты.
зрабіць наступныя запісы ў сшытку:
Праглядзіце відэа пра М. Багдановіча:
Праслухайце верш М. Багдановіча “Маёвая песня” с. 53,54
Карціны якой пары года паўстаюць перад намі пры праслухоўванні верша?
Знайдзіце і выпішыце эпітэты.
Выпішыце словы, якія перадаюць гукі вясны:
Выпішыце колеры, якія пераважаюць у карцінах вясны, створанай М. Багдановчам?
А для якога віда мастацтва сродкам з’яўляюцца фарбы?
Знайдзіце агульнае паміж творам жывапісу і вершам М. Багдановіча:
Які вобраз з’яўляецца цэнтральным сімвалам у вершы? А што ён сімвалізуе?
Мы высветлілі, што вясна – час абуджэння, радасці, але ў вершы гучыць пэўны сум. А чаму так адбылося?
Вызначце вершаваны памер:
Па-над белым пухам вiшняў
У паэзіі М. Багдановіча ўсе гарманічна зліваецца: і гукі, і фарбы, і пачуцці. Нездарма на яго словы напісана цудоўная музыка Ігара Паліводы.
Праслухайце музычную кампазіцыю ♫ “Маёвая песня”
Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш М.Багдановіча “Маёвая песня”
+ заданне 8 на с. 55 (QR) (на 10.12.2021)
*вывучыць на памяць іншы верш М. Багдановіча (для відэа да юбілея М. Багдановіча)
*прыдумаць і намаляваць эмблему паэтаў, умець каменціраваць сваю работу.
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Р. Барадулін "Уцякала зіма ад вясны..."
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: выразнае чытанне на памяць верша "Падаюць сняжынкі..." П. Труса
*вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” па прапанаванаму плану:
паходжанне назвы месяца
святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы
народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам
прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца
пагартаць слайды, зрабіць наступныя запісы ў сшытак:
пазнаёміцца з вершам "Уцякала зіма ад вясны..." Р. Барадуліна на с. 110, праглядзеўшы наступны відэаролік:
Якія поры года прадстаўлены ў вершы? Пералічыце іх у той паслядоўнасці, як яны ідуць у прыродзе.
Як аўтар малюе вобразы зімы і вясны, знайдзіце адпаведныя радкі ў вершы.
Што казачнага ёсць у дадзеным вершы?
Каго, на ваш погляд, нагадвае лёд, які затрэскаў, закрэктаў, заныў?
Як называецца такі прыём у літаратуры?
Разгледзьце рэпрадукцыю "Вясна" В. Каралёва. Што агульнае ва ўспрыманні ранняй вясны Рыгорам Барадуліным у вершы і мастаком?
Дамашняе заданне: выразнае чытанне верша "Уцякала зіма ад вясны..."
Р. Барадулінавучыць, пытанні 1-5 на с. 111
*вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” па прапанаванаму плану:
паходжанне назвы месяца
святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы
народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам
прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца
7 "Б" беларуская мова:
Тэма: Кантрольны пераказ
Заданні на ўроку:
напісанне кантрольнага пераказу
Дамашняе заданне: -
Comments